Telegram Group & Telegram Channel
Навіны літоўскай дэкамунізацыі праз 30 гадоў пасля развалу СССР.

У Вільні перайменавалі дзве вуліцы, названыя раней у гонар выдатных літоўскіх паэтаў-камуністаў.

Замест вуліцы Людаса Гіры і Саламеі Нерыс у Фабіёнішках цяпер будуць вуліцы Лёнгінаса Балюкявічуса і Флюгерная.

Людас Гіра выдатна валодаў польскай, рускай і беларускай мовамі, нават пісаў на іх вершы. Захаваўся ягоны беларускамоўны верш «Братам-Беларусам» (1916), пад якім ён падпісаўся як Людаслаў Гіра. Гіра і Нерыс у 1940 годзе былі ў складзе дэлегацыі, якая хадайнічала перад Вярхоўным Саветам СССР аб прыёме Літвы ў склад Савецкага Саюза. Разам з далучэннем Літва атрымала палітычныя рэпрэсіі.

Лёнгінас Балюкявічус (1925-1950) пасля вайны быў антысавецкім партызанам, старшынёй акругі Дайнава, за што яго і ўшаноўваюць. У канцы ж вайны служыў у Літоўскім мясцовым атрадзе, які ў маі 1944 года ўдзельнічаў у шырокамаштабнай антыпартызанскай кампаніі на акупаваных тэрыторыях Беларусі, якія нацыстамі былі перададзены ў склад Генеральнай акругі Літва. Карныя аперацыі былі скіраваныя ў першую чаргу супраць польскага насельніцтва, якое падтрымлівала Армію Краёвую. Найбуйнейшая сутычка з польскімі партызанамі адбылася каля Мураванай Ашмянкі Ашмянскага раёна, дзе літоўцы былі разбіты.

group-telegram.com/ArchiDucatus/239
Create:
Last Update:

BY ArchiDucatus: Вільня|Vilna

Share with your friend now:
group-telegram.com/ArchiDucatus/239

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Pavel Durov, Telegram's CEO, is known as "the Russian Mark Zuckerberg," for co-founding VKontakte, which is Russian for "in touch," a Facebook imitator that became the country's most popular social networking site. "There are several million Russians who can lift their head up from propaganda and try to look for other sources, and I'd say that most look for it on Telegram," he said. Founder Pavel Durov says tech is meant to set you free Just days after Russia invaded Ukraine, Durov wrote that Telegram was "increasingly becoming a source of unverified information," and he worried about the app being used to "incite ethnic hatred." The gold standard of encryption, known as end-to-end encryption, where only the sender and person who receives the message are able to see it, is available on Telegram only when the Secret Chat function is enabled. Voice and video calls are also completely encrypted.
from us

Telegram ArchiDucatus: Вільня|Vilna
FROM American