Чорная лінія на муры барбакана на ўваходзе ў Стары горад Варшавы, якая паказвае мяжу паміж аўтэнтычнай часткай і адноўленай. Барбакан, які і большая частка польскай сталіцы, быў знішчаны ў час вайны.
#Варшава #аднаўленне #выяўленне
#Варшава #аднаўленне #выяўленне
Пятніцкая царква на рагу вуліц Вялікай і Бакшта ў Вільні.
У канцы 1920-х г. па ініцыятыве беларускага святара Аляксандра Каўша кансісторыя перадала царкву Віленскай беларускай гімназіі, і ў ёй пачаліся службы на беларускай мове. 25 сакавіка 1926 года прадстаўнікі БХД правялі святочныя набажэнствы з нагоды Дня Волі ў касцёле Святога Мікалая і ў Пятніцкай царкве.
За ўдзел у нацыянальна-вызвольным руху пазбаўлены Аляксандр Коўш польскімі ўладамі месца настаяцеля Пятніцкай царквы і высланы святаром у в. Кастылі Вілейскага павета.
#вільня #цэрквы #беларусы

Пасля рэканструкцыі ў Вільні адкрыўся Лютэранскі сад на Боўфалавай гары, дзе раней былі евангелічныя могілкі, знесеныя бальшавікамі пасля вайны.
У час рэканструкцыі на могілкі вярнулі 12 надмагільных помнікаў з могілках на Росе і ў Салтанішках, куды яны былі перавезеныя пасля закрыцця евангелічных могілак. Дзякуючы плану могілак 1938 года 5 помнікаў удалося вярнуць на гістарычныя месцы, астатанія паставілі каля цудам захаванай капліцы Нішкоўскіх (пабудавана паводле паекта Караля Падчашынскага).
На могілках сярод іхшых былі пахаваныя графік Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, паўстанец Шыман Канарскі і лідскі маршалак Ваўжынец Путкамер, дзякуючы высілкам якога ў Слуцку паўстаў мураваны будынак лютэранскай гімназіі, якую спраектаваў усё той жа Падчашынскі.
Можа калі ў Беларусі зможам павярнуць частку помнікаў на іхнія спрадвечныя месцы - знесеных за савецкім часам могілак больш чым дастаткова, але ці ёсць звесткі пра размяшчэнне пахаванняў - пытанне.
#Вільня #могілкі #рэканструкцыя

У касцёле Божай Міласэрнасці па Дамініканскай вуліцы ў Вільні на шыльдзе злева ад алтара напісана па-беларуску «Езус, давяраю на Табе»
#Вільня #касцёлы #беларускаямова
#Вільня #касцёлы #беларускаямова
Навіны літоўскай дэкамунізацыі праз 30 гадоў пасля развалу СССР.
У Вільні перайменавалі дзве вуліцы, названыя раней у гонар выдатных літоўскіх паэтаў-камуністаў.
Замест вуліцы Людаса Гіры і Саламеі Нерыс у Фабіёнішках цяпер будуць вуліцы Лёнгінаса Балюкявічуса і Флюгерная.
Людас Гіра выдатна валодаў польскай, рускай і беларускай мовамі, нават пісаў на іх вершы. Захаваўся ягоны беларускамоўны верш «Братам-Беларусам» (1916), пад якім ён падпісаўся як Людаслаў Гіра. Гіра і Нерыс у 1940 годзе былі ў складзе дэлегацыі, якая хадайнічала перад Вярхоўным Саветам СССР аб прыёме Літвы ў склад Савецкага Саюза. Разам з далучэннем Літва атрымала палітычныя рэпрэсіі.
Лёнгінас Балюкявічус (1925-1950) пасля вайны быў антысавецкім партызанам, старшынёй акругі Дайнава, за што яго і ўшаноўваюць. У канцы ж вайны служыў у Літоўскім мясцовым атрадзе, які ў маі 1944 года ўдзельнічаў у шырокамаштабнай антыпартызанскай кампаніі на акупаваных тэрыторыях Беларусі, якія нацыстамі былі перададзены ў склад Генеральнай акругі Літва. Карныя аперацыі былі скіраваныя ў першую чаргу супраць польскага насельніцтва, якое падтрымлівала Армію Краёвую. Найбуйнейшая сутычка з польскімі партызанамі адбылася каля Мураванай Ашмянкі Ашмянскага раёна, дзе літоўцы былі разбіты.

На гары Гедыміна ў Вільні адбыўся вялікі апоўзень
https://www.group-telegram.com/rudelfi/17500
#Вільня #замкі #разбурэнні

На Антокалі ў Вільні адбудоўваць страчаную капліцу перад касцёлам Святых Апосталаў Пятра і Паўла.
#Вільня #касцёлы #аднаўленне #Антокаль
#Вільня #касцёлы #аднаўленне #Антокаль
Forwarded from Delfi Литва
Архитектурный шедевр Антанаса Вивульскиса объявлен охраняемым культурным наследием
Министр культуры Литвы Симонас Кайрис подписал приказ об объявлении объектом культурного наследия комплекса часовни Явления Пресвятой Девы Марии, часовни „Света“, крипты и опорной стены.
Часовня Явления Пресвятой Девы Марии - единственное сохранившееся до наших дней здание, спроектированное архитектором и скульптором Антанасом Вивульским (1877–1919). Построенная сто лет назад часовня представляет собой модернизированное сочетание готики и литовских деревянных колоколен.
www.delfi.lt/a/120045757

Рэстаўрацыя фрэскі "Пропаведзь Бернарда Сіенскага" 18 ст. ў бернардзінскім кляштары ў Вільні. Частка насценных роспісаў у працэсійным калідоры 1-га паверха прысвечана ордэну францысканцаў, жыццю манахаў і святых. Калідор быў адрэстаўраваны ў перыяд з 1997 па 2015 гады.
Крыніца
#роспісы #Вільня #касцёлы #рэстаўрацыя
Крыніца
#роспісы #Вільня #касцёлы #рэстаўрацыя
Віленскі муніцыпалітэт ухваліў праект рэканструкцыі пааўгусцінскага касцёла Маці Божай Суцяшэння, які размешчаны па вуліцы Савіча, побач з ЕГУ. Храм у стылі барока быў пабудаваны ў 1746-1768 гадах па праекце італьянскага архітэктара Антоніа Паракі, якому прыпісваюць таксама касцёлы ў Гродне, Беразвеччы (Глыбокае), Друі на Беларусі, Прыдруйску, Краславе і Ілукшце на тэрыторыі сённяшняй Латвіі.
У ім замест рэстарацыі, якая размешчана сёння, будзе паліцыя. Храм належыць Міністэрству ўнутраных спраў з 2017 года.
Храм зведаў шмат трансфармацый, спачатку ў сярэдзіне XIX стагоддзя яго перарабілі праваслаўную царкву, затым у склад для амуніцыі. За савецкім часам тут быў склад гароднины.
Пасля 1967 года ў будынку зрабілі бетонныя перакрыцці, падзяліўшы яго на тры паверхі, у цэнтральнай частцы абсталявалі грузавы ліфт, а збоку — грузавы пад'ёмнік. Былі знішчаны алтары, у сакрыстыі зрабілі туалет і кладоўкі, а па абодва бакі будынка зрабілі лесвіцы, якія вялі на трэці паверх.
#вільня #касцёлы #рэканструкцыя