Telegram Group & Telegram Channel
Чыноўнікам, якія не здзяйснялі злачынстваў, не варта баяцца пагроз Лукашэнкі

Экспертнае мерапрыемства «Шляхі выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі на прыкладзе польскага Круглага стала» адбылося ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Мэта мерапрыемства – аналіз досведу Польшчы і на яго падставе прапрацоўка магчымых сцэнарыяй дэмакратычных змен у Беларусі. Мерапрыемства было арганізавана Прадстаўніцтвам па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Народным антыкрызісным упраўленнем.

Адным з асноўных патрабаванняў беларускага народа пасля беспрэцэдэнтнай жорсткасці рэжыму Лукашэнкі ў жніўні 2020 года стала правядзенне сумленных дэмакратычных выбараў пад кантролем міжнародных назіральнікаў. Па сутнасці – правядзенне транзіту ўлады, запуск працэсу перадачы паўнамоцтваў і адказнасці ў палітычнай сістэме. Сярод патэнцыйных шляхоў транзіту ўлады ў Беларусі можа разглядацца дыялог паміж уладнымі элітамі (той часткай, якая не здзяйсняла злачынстваў) і дэмакратычнымі сіламі праз фармат «круглага стала» або перамоваў. Гэты сцэнар забяспечвае мірнае вырашэнне канфлікту, дзе зацікаўленыя бакі прыходзяць да кампрамісу, што можа ўключаць у сябе палітычныя рэформы, новыя выбары ці іншыя крокі па дэмакратызацыі. Гэтым працэсам была прысвечана дыскусія ў рамках мерапрыемства.

Удзел у мерапрыемстве прынялі беларускія і польскія эксперты, палітычныя і грамадскія дзеячы, у тым ліку прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета Павел Латушка, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі, спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч, намеснікі прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета Юрый Губарэвіч і Арцём Брухан, першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду», юрыст Алесь Міхалевіч, дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі, экс-супрацоўнік пракуратуры Беларусі Аляксандр Ракіцкі, эксперт BEROC Дзмітрый Крук, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка і іншыя.

«Умацаванне пазіцыі дэмакратычных інстытутаў і беларускага дэмакратычнага грамадства, а з іншага боку – гатоўнасць эліт да вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі – перадумовы для правядзення любых перамоў. Любыя перамоўныя працэсы могуць адбывацца толькі пры ўмове адсутнасці ў ім Лукашэнкі ў якасці субекта. Бо Лукашэнка не пойдзе на перамовы, а эліты будуць баяцца гэта рабіць, пакуль Лукашэнка кантралюе ўладу. Асабліва важна быць падрыхтаванымі да такіх падзей: унутраны ціск, моцныя дэмакратычныя інстытуты і надзейныя знешнія партнёры, якія ў крытычны момант будуць гатовыя падтрымаць дэмакратычныя памкненні беларусаў», – адзначыў падчас мерапрыемства прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Павел Латушка таксама падкрэсліў: «Сацыялогія сведчыць аб тым, што 97% беларусаў хочуць жыць у незалежнай краіне – Рэспубліцы Беларусь. І я ведаю, што падобныя настроі ёсць і ў значнай частцы наменклатуры. Падчас працы міністрам і дыпламатам у мяне быў досвед узаемадзеяння з тымі, хто сёння займае ключавыя пасады ў сістэме дзяржаўнага кіравання. Важна, каб тыя чыноўнікі, якія не здзяйснялі злачынстваў, якія маюць прадзяржаўныя і прабеларускія погляды, разумелі, што галоўнай перашкодай для выхаду Беларусі з грамадска-палітычнага крызісу з’яўляецца Лукашэнка і што нацыянальным інтарэсам краіны адпавядае выхад з гэтага крызісу. Калі прадстаўнік наменклатуры не здзяйсняў злачынстваў, калі не займаўся рэпрэсіямі ці злачынствамі супраць беларускага народа, ён павінен разумець, ніхто нікога не будзе “вешаць на стаўбах”, як намагаецца запужаць чыноўнікаў Лукашэнка. Аднак разам з тым тыя, хто здзяйсняў цяжкія злачынствы, павінны разумець, што адказнасць за іх будзе непазбежнай».

@CabinetBelarus

group-telegram.com/CabinetBelarus/2883
Create:
Last Update:

BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/2883

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Also in the latest update is the ability for users to create a unique @username from the Settings page, providing others with an easy way to contact them via Search or their t.me/username link without sharing their phone number. The regulator took order for the search and seizure operation from Judge Purushottam B Jadhav, Sebi Special Judge / Additional Sessions Judge. Stocks closed in the red Friday as investors weighed upbeat remarks from Russian President Vladimir Putin about diplomatic discussions with Ukraine against a weaker-than-expected print on U.S. consumer sentiment. DFR Lab sent the image through Microsoft Azure's Face Verification program and found that it was "highly unlikely" that the person in the second photo was the same as the first woman. The fact-checker Logically AI also found the claim to be false. The woman, Olena Kurilo, was also captured in a video after the airstrike and shown to have the injuries. In a message on his Telegram channel recently recounting the episode, Durov wrote: "I lost my company and my home, but would do it again – without hesitation."
from us

Telegram Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
FROM American