group-telegram.com/CabinetBelarus/3070
Last Update:
«Дзяржава пераклала сваю працу па павышэнні даступнасці медыцынскай дапамогі і павышэнні аплаты працы медыкаў на звычайных людзей»
Намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Станіслаў Салавей пракаментаваў для «Радыё Свабода» рашэнне ўрада Лукашэнкі дазволіць дзяржаўным медустановам аказваць платныя паслугі ў выходныя:
«Мы маем легалізацыю 6-дзённага працоўнага тыдня, у той час як у свеце ўжо задумваюцца аб 4-дзённым. Медыкі ўжо даўно забыліся пра 8-гадзінны працоўны дзень, змены дасягаюць і 32 гадзін. Цяпер і 5-дзённы тыдзень для некаторых з іх стаў недаступным. Пры гэтым каэфіцыент сумяшчальніцтва і так быў на ўзроўні 1,3 у сярэднім».
Намеснік прадстаўніцы Кабінета адзначае, што «няма прававога рэгулявання, каго прымаць бясплатна, а каго – на платныя паслугі (з тых, хто тэрытарыяльна адносіцца да гэтай бальніцы). Гэта стварае як карупцыйныя рызыкі, так і „вокны“ для сілавікоў для чарговай справы супраць лекараў. Бо ў адной бальніцы тымі ж самымі кадрамі трэба лячыць і бясплатна, і платна».
Падрабязней – на сайце «Радыё Свабода»
@CabinetBelarus
BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/3070