group-telegram.com/CabinetBelarus/3287
Last Update:
Рэжым Лукашэнкі працягвае імкліва ператвараць Беларусь у прыдатак расійскага ваенна-прамысловага комплексу
Як гэта адбываецца і чаму зняцце санкцый з ключавога экспартнага рэсурсу – калійных угнаенняў – толькі паскорыць гэты працэс, тлумачыць у відэа намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка:
«Да ўвядзення санкцый Беларусь была адным з сусветных лідараў па экспарце калійных угнаенняў, а гэты сектар прыносіў у бюджэт каля 3 мільярдаў долараў за год. Але з 2022 года праз санкцыі ЕС і ЗША даходы Лукашэнкі ад калію рэзка скараціліся. Менавіта таму ён і яго лабісты ў Еўропе спрабуюць дабіцца адмены гэтых абмежаванняў, пераконваючы, што калій нібыта “не звязаны з палітыкай”.
Але на што рэальна пойдуць гэтыя грошы?
На фінансаванне абароннай вытворчасці. На развіццё беспілотных тэхналогій. На ўтрыманне рэпрэсіўнага апарату. На лагістыку для вайны. На фінансаванне ваенных вучэнняў.
Паслабленне санкцый на калій – гэта не пра клопат аб сусветным рынку ўгнаенняў або гуманітарныя пытанні. Гэта пра фінансаванне вайны. Кожная знятая забарона – новыя партыі беларускага ўзбраення для Расіі, новыя рэпрэсіі супраць беларусаў, новыя пастаўкі тэхнікі для ўварвання ва Украіну, новыя пагрозы суседнім краінам».
@CabinetBelarus
BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/oN_QZk-VflpKTRX3GVv5WU3QYL8B_RNv-0brbFtkoxQof2NH4Gq3-TgrbMu1rRzMgylNl2f57-lUkYKuPS-GUKNmJ5Zc7Lh129x6QV-vK55x9Zh-e-Zn0mHr7WoxJjJ9e0tkGaS9SLOEMEEJMfupBzKiqNBn_v5rxJFlN_nwUX26vedjziboIxBVDXONCdHwveju89J5Fc46qBB4Mm2yb-2kswgLrUX1lSVDevvE2gV5gD7ArcIFQAJc07-GJ7yTU4-m7b0St9OteByEWOUiISJd1SnqkU9siokv0ouDez0I5lvOQLUYts641Fh1MGarOPWGJKka-tQbuw3GCYWOCg.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/3287