Telegram Group Search
«Перамены ў Беларусі – непазбежныя»

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбылася прэзентацыя базавага дакумента «План транзіту ўлады»

Дакумент, распрацаваны Прадстаўніцтвам па транзіце ўлады Кабінета, уключае ў сябе розныя сцэнарыі транзіту ўлады і комплекс арганізацыйна-прававых мер пад кожны з іх. Падчас прэзентацыі разглядаўся адзін са сцэнарыяў, апісаных у дакуменце.

Таксама на мерапрыемстве абмяркоўваліся дзеянні па супрацьстаянні ўзмацненню расійскага ўплыву на Беларусь у рамках так званай Саюзнай дзяржавы.

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета: «Гэтая дыскусія адбываецца ў кантэксце 25-годдзя з дня падпісання Дамовы аб стварэнні так званай Саюзнай дзяржавы – дакумента, які выкарыстоўваецца ў якасці механізма пагроз і рызык для беларускай дзяржаўнасці. Сёння мы глядзім на гэтую дамову не як на нейтральны юрыдычны дакумент, а як на сімвал стратэгічнай памылкі, якая паставіла Беларусь у залежнасць ад палітыкі Расіі.

Удзельнікам сустрэчы прадастаўленая магчымасць азнаёміцца з праектам ″Плана транзіту ўлады″.

Перамены ў Беларусі – непазбежныя. Нашая дыскусія мае на мэце не толькі абмеркаванне праблем, але і фармуляванне рэальных прапаноў і дзеянняў».

Арцём Брухан, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета: «Асноўным інструментам для ўмацавання суверэнітэту можа стаць транзіт улады ў Беларусі, незалежна ад таго, які сцэнарый транзіту будзе рэалізаваны. Падрыхтоўка і гатоўнасць да такога моманту – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашага прадстаўніцтва».

Удзел у прэзентацыі і экспертным абмеркаванні, акрамя Паўла Латушкі і Арцёма Брухана, прынялі кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч у якасці мадэратара, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Арцём Праскаловіч, дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька, спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава, незалежныя эксперты і інш.

@CabinetBelarus
У Варшаве напалі на дырэктара праграмы імя Каліноўскага Яна Маліцкага

В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі выказаўся з нагоды інцыдэнту:

«Ужо доўгія гады праграма Каліноўскага ёсць надзейным інструментам атрымання якаснай адукацыі для беларускіх студэнтаў і абітурыентаў, якія зазналі рэпрэсіі і палітычна матываваныя прысуды на радзіме. Само існаванне падобнай праграмы гэта вялікі галаўны боль для спецслужбаў дыктатара.

Для будучай дэмакратычнай Беларусі тая справа, якая рэалізуецца сіламі праграмы, мае вялізарнае стратэгічнае значэнне, бо маладыя па-еўрапейску адукаваныя людзі з выразнай грамадзянскай пазіцыяй – гэта той актыў, які зможа адыграць прынцыповую ролю ў дэмакратычных пераўтварэннях нашай краіны.

Мы рашуча асуджаем напад на дырэктара Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага прафесара Яна Маліцкага, з высокай доляй верагоднасці зроблены рукамі або прадстаўнікоў спецслужбаў, або іх памагатых.

Нашыя думкі з прафесарам Янам Маліцкім, якому мы зычым найхутчэйшай папраўкі.

Праграма Каліноўскага ахоплівае досыць вялікую катэгорыю беларускіх маладых інтэлектуалаў, і мы вельмі ўдзячныя Міністэрству замежных спраў Польшчы за яе сталую падтрымку і ўзаемадзеянне»

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
У Варшаве напалі на дырэктара праграмы імя Каліноўскага Яна Маліцкага В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі выказаўся з нагоды інцыдэнту: «Ужо доўгія гады праграма Каліноўскага ёсць надзейным інструментам атрымання якаснай…
«Барацьба за свабоду і адукацыю – гэта тое, чаго баяцца ворагі дэмакратыі»

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Маргарыта Ворыхава – пра напад на дырэктара праграмы імя Каліноўскага прафесара Яна Маліцкага:

«Я з вялікім болем даведалася пра гэты напад. Прафесар Ян Маліцкі столькі зрабіў для беларускай моладзі: для многіх з нас праграма Каліноўскага стала магчымасцю пачаць новае жыццё і працягваць сваю адукацыю, калі дома нас пазбавілі гэтага права.

Цяжка знайсці словы, каб выказаць, якая страшная і несправядлівая гэтая сітуацыя. Падумаць толькі, чалавек, які ўсё жыццё дапамагаў іншым, сам апынуўся ў небяспечным становішчы. Я ад усяго сэрца жадаю яму найхутчэйшага выздараўлення і сіл справіцца з гэтым выпрабаваннем.

Гэтая трагедыя закранае ўсіх нас, бо паказвае, што барацьба за свабоду і адукацыю – гэта тое, чаго баяцца ворагі дэмакратыі. Але я ўпэўненая, што дабрыня, якую прафесар Маліцкі аддаваў столькіх год, вернецца да яго і дасць сілы прайсці праз гэта. Мы ўсе з Вамі, прафесар!»

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
У Варшаве напалі на дырэктара праграмы імя Каліноўскага Яна Маліцкага В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі выказаўся з нагоды інцыдэнту: «Ужо доўгія гады праграма Каліноўскага ёсць надзейным інструментам атрымання якаснай…
«Гэты жудасны напад патрабуе расследавання і пакарання як выканаўцаў, так і заказчыкаў»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка – пра асобу і дзейнасць прафесара Яна Маліцкага, які пацярпеў у выніку нападу ў Варшаве:

«У перадсвяточныя дні мяне глыбока ўзрушыла і засмуціла навіна аб жорсткім нападзе, учыненым мінулай ноччу на Яна Маліцкага, – шматгадовага дырэктара Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, кіраўніка стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, якая на працягу многіх гадоў дае беларускім студэнтам унікальную магчымасць атрымаць еўрапейскую адукацыю.

Ян Маліцкі – адзін з выбітных палякаў, які шмат гадоў працуе над умацаваннем сувязей паміж Польшчай і дэмакратычнай Беларуссю. Дзякуючы яго намаганням сотні маладых беларусаў атрымалі магчымасць не толькі вучыцца ў Еўропе, але і падрыхтавацца да актыўнай ролі ў будучым дэмакратычным развіцці сваёй краіны.

Гэты жудасны напад патрабуе найпільнейшай увагі, аб’ектыўнага расследавання і строгага пакарання як выканаўцаў, так і заказчыкаў.

Для мяне вялікі гонар быць знаёмым з Янам Маліцкім з 2020 года і падтрымліваць праект падрыхтоўкі будучых дыпламатаў для незалежнай і еўрапейскай Беларусі. Маю цвёрдую ўпэўненасць, што Ян Маліцкі – гэта не толькі выбітны навуковец і арганізатар, але і сапраўдны змагар, чыя постаць з’яўляецца прыкладам мужнасці і стойкасці. Яго асабістая гісторыя – гэта гісторыя ўпартай барацьбы за свабоду сваёй краіны. І я ўпэўнены, што яго настойлівасць і зараджальная энергія нададуць яму сілы як мага хутчэй адужаць, і разам мы зможам працягнуць нашу справу.

Зычу Яну Маліцкаму сіл, моцнага здароўя і як мага хутчэйшага выздараўлення».

@CabinetBelarus
Пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі ў фокусе пракуратуры Польшчы

Сёння Павел Латушка па запрашэнні пракурора Акружной пракуратуры Варшавы даў паказанні ў якасці сведкі па фактах, звязаных з пагрозамі жыццю і здароўю, якія ствараюць прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі як у дачыненні да кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, так і супрацоўнікаў каманды НАУ.

Гэтыя пагрозы, якія вылічаюцца дзясяткамі, ажыццяўляюцца рознымі спосабамі публічнага і непублічнага характару. Пагрозы здзяйсняюцца не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыях іншых краін-членаў ЕС. Варта адзначыць, што з верасня гэтага года колькасць пагроз значна павялічылася.

Падчас сустрэчы на запыт пракурора былі прадстаўлены адпаведныя матэрыялы і доказы.

Мы ўдзячныя польскаму боку за правядзенне следчых дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне асоб, якія пагражаюць жыццю і здароўю прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, што працягваюць змагацца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
Эстафета «Галасы праз межы» падвяла вынікі: сотні неабыякавых беларусаў і беларусак, больш за 20 імпрэз у 10 краінах

Праект стартаваў у кастрычніку: беларускія дыяспары па ўсім свеце з’ядналіся, каб расказаць пра краіну, яе дасягненні і праблемы, у тым ліку пра палітычны і гуманітарны крызіс пасля 2020 года. Паралельна на платформе BYSOL праходзіў збор сродкаў, якія пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў.

Скончылася эстафета імпрэзай у Варшаве 18 снежня, у Міжнародны дзень мігранта. У Моладзевым Хабе сабраліся ўдзельнікі і ўдзельніцы эстафеты, якія расказалі пра свае праекты, цяжкасці, з якімі сутыкнуліся, і радасці ўзаемнай падтрымкі.

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета:

«Арганізатары эстафеты ставілі перад сабой мэту ў першую чаргу прыцягнуць увагу да тэмы Беларусі, знайсці новых партнёраў, расказаць пра беларусаў, нашую культуру, гісторыю і дзе ж мы на карце свету. Я рада, што першыя крокі зроблены, можна колькі заўгодна даваць ацэнку дзеянням іншых, але я заўсёды шчыра радуюся, калі беларусы бяруць на сябе адказнасць і спрабуюць дзейнічаць самі. Мне было прыемна стаць часткай гэтага праекту. Сума сродкаў, сабраная на пляцоўцы BYSOL, будзе накіравана, паводле рашэння арганізацыйнай рады, менавіта ў тыя сем’і, у якіх сітуацыя найбольш складаная. Паколькі гаворка ідзе пра невялікую суму, то атрымальнікаў можа быць не так шмат. Справаздача аб тым, куды будуць накіраваныя сродкі, будзе апублікавана ў сацсетках партнёраў».

Як адзначаюць арганізатары эстафеты, шмат якія замежнікі дагэтуль не ведаюць, дзе дакладна знаходзіцца Беларусь, і часта шакаваныя тым маштабам рэпрэсій, якія ахапілі краіну пасля 2020 года. Таму праект «Галасы праз межы» будуе планы на наступны год, каб тэма Беларусі не сыходзіла з міжнароднага парадку дня.

@CabinetBelarus
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі абмеркавана са спецдакладчыкам ААН

20 снежня ў Варшаве адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з Нілсам Мужніексам, які з 1 лістапада займае пасаду спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася драматычная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, якая з гледжання апошніх дзесяцігоддзяў мае беспрэцэдэнтны характар ​​у Еўропе, а таксама напрамкі, якія будуць пад прыярытэтнай увагай спецыяльнага дакладчыка ААН Нілса Мужніекса ў межах даверанага яму вядучай міжнароднай арганізацыяй мандата.

Бакі дамовіліся аб механізмах перадачы наяўнай у НАУ інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека, учыненых рэжымам Лукашэнкі, а таксама аб міжнародных злачынствах, учыненых асабіста дыктатарам і іншымі высокапастаўленымі прадстаўнікамі рэжыму.

«Мы ўдзячныя спадару Мужніексу за адкрытасць да супрацоўніцтве з беларускай грамадзянскай супольнасцю і зычым эфектыўнай працы ў рэалізацыі мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі, гатовыя да максімальна шырокага і актыўнага ўзаемадзеяння для дасягнення найважнейшай мэты – захавання правоў чалавека ў Беларусі», – адзначыў Павел Латушка па выніках сустрэчы.

@CabinetBelarus
Непрызнанне выбарамі фарсу, які арганізоўвае Лукашэнка, сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі і падтрымка беларускага дэмакратычнага грамадства

– Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся са старшынём Камітэта па замежных справах Сейма Польшчы, упаўнаважаным прадстаўніком урада Польшчы па пытаннях аднаўлення Украіны Паўлам Ковалем

Павел Коваль падкрэсліў, што мае прынцыповую і паслядоўную пазіцыю наконт непрызнання выбарамі таго фарсу, які арганізоўвае Лукашэнка.

Абмеркавалі:

▪️
падтрымку дэмакратычных інстытутаў Беларусі і барацьбу беларускага грамадства за свабоду і дэмакратыю;

▪️сітуацыю з рэпрэсіямі ў Беларусі – Павел Латушка перадаў інфармацыю аб значным росце рэпрэсій у Беларусі з боку рэжыму Лукашэнкі;

▪️сітуацыю ва Украіне: важнасць недапушчэння ўдзелу Лукашэнкі ў магчымых перамовах і неабходнасць прадстаўлення падчас іх пазіцыі дэмакратычных сіл Беларусі;

▪️мерапрыемствы ў рамках старшынства Польшчы ў ЕС: у прыватнасці, 8 студзеня ў Сейме Польшчы плануецца правядзенне мерапрыемства, прысвечанага падтрымцы еўрапейскага выбару беларускага грамадства, удзел у якім прымуць прадстаўнікі дэмсіл Беларусі.

@CabinetBelarus
«Знайсці найлепшыя рашэнні ў эміграцыі – і ў будучыні прывезці гэты досвед дадому»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская – пра ініцыятыву «Крэатыўная прастора ARTel», якая развіваецца ў Польшчы і мае на мэце падтрымку беларусак у эміграцыі:

«Сацыяльныя праекты ў эміграцыі – гэта не толькі падтрымка тут і цяпер, але і фундамент для будучыні Беларусі. У тым ліку ініцыятыва ″Крэатыўная прастора ARTel″, створаная ў Варшаве беларускай Аленай, якая сутыкнулася з праблемай прафесійнай і сацыяльнай неўладкаванасці жанчын на чужыне і сама прайшла праз складанасці адаптацыі.

Мэта праекта – падтрымка беларускіх уцякачак у Польшчы праз стварэнне супольнасці, арт-тэрапію, заняткі рукадзеллем і дапамогу ў прафесійным развіцці. Такія ініцыятывы вучаць вырашаць праблемы і будаваць гарызантальныя сувязі, якія ў выніку прывядуць нас да сапраўды сацыяльна арыентаванага грамадства.

Усё пачыналася з невялікага гуртка рукадзелля на кватэрах і з часам перарасло ў арганізаваны праект. Яго ўдзельніцы ўжо атрымалі стабільнае месца для сустрэч і творчай працы за што я хачу падзякаваць службе «Хуткая гуманітарная дапамога» і ў будучыні плануюць маштабіравацца. ″Крэатыўная прастора ARTel″ заснаваная на прынцыпах сацыяльнага прадпрымальніцтва і ў тым ліку стварае працоўныя месцы.

Асаблівая ўвага надаецца падтрымцы жанчын старэйшага ўзросту і пенсіянерак, якія часта сутыкаюцца з асаблівымі цяжкасцямі ў працаўладкаванні.

Зараз у нас ёсць час і магчымасці эксперыментаваць, запускаць праекты за межамі краіны, каб знайсці найлепшыя рашэнні ў эміграцыі – і ў будучыні прывезці гэты досвед дадому. Вялікі дзякуй усім неабыякавым беларусам і беларускам, якія рухаюць свае ініцыятывы наперад. Вы ствараеце будучыню!»

@CabinetBelarus
«Калектыўны Лукашэнка, толькі рознага адцення»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка адрэагаваў на спіс дапушчаных «кандыдатаў» на так званыя «выбары» 2025 года ў Беларусі:

«Гэты спіс у чарговы раз пацвярджае, што працэс цалкам кантралюецца Лукашэнкам. Усе так званыя "кандыдаты" з’яўляюцца часткай адной сістэмы, выступаючы ў ролі яго ручных спарынг-партнёраў, а па сутнасці ўсе яны калектыўны Лукашэнка, толькі рознага адцення. Яны не прадстаўляюць сапраўднай альтэрнатывы, не выяўляюць інтарэсы грамадства і не здольныя прапанаваць рэальнай праграмы развіцця Беларусі для захавання яе незалежнасці.

Гэты спіс прозвішчаў ілюстрацыя таго, што так званая электаральная кампанія поўная імітацыя выбарчага працэсу. Каб Беларусь не скочвалася ў дрымучае мінулае, каб ніводзін чалавек не расказваў усім нам, як жыць, пачынаючы ад камбайнераў і заканчваючы акадэмікамі, патрэбныя не дэкаратыўныя фігуры, а сапраўдныя кандыдаты, якія прадстаўляюць інтарэсы грамадства.

На жаль, людзі, якія з’яўляюцца сапраўднай палітычнай альтэрнатывай Лукашэнку, альбо знаходзяцца ў турмах рэжыму, альбо вымушаныя былі пакінуць краіну. Баязлівасць дыктатара і страх перад грамадствам у чарговы раз прайграць на выбарах прыводзіць да таго, што ён адпраўляе за краты і выціскае любых палітычных апанентаў з краіны, а таксама знішчае любую грамадзянскую актыўнасць.

Толькі сумленныя і свабодныя выбары з удзелам незалежных альтэрнатыўных кандыдатаў, з доступам да роўных умоў агітацыі, пры наяўнасці свабодных СМІ і пад незалежным унутраным і міжнародным назіраннем могуць вярнуць давер да выбарчай сістэмы.

Сённяшнія так званыя кандыдаты – людзі-фэйкі, іх можна са спісу прыбраць і не зменіцца абсалютна нічога. А значыць – гэта не выбары, а фарс. Выказаць пратэст супраць усіх, хто будзе надрукаваны на бюлетэні, можна бяспечна, паставіўшы знак у графе "супраць усіх". Гэта адзіная магчымая грамадзянская актыўнасць на сёння – і ад яе не варта адмаўляцца».

@CabinetBelarus
«У самых змрочных умовах можна заставацца святлом для іншых – словам, справай, малітвай»

В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі – да надыходных святаў:

«Дарагія беларусы і беларускі! У гэтыя дні, калі хрысціянскі свет рыхтуецца адзначыць Божае Нараджэнне, асабліва востра адчуваецца супярэчнасць паміж радасцю свята і той несправядлівасцю, што ахапіла нашу краіну. Для тысяч беларусаў гэтыя дні зноў праходзяць па-за домам: у турмах або ў выгнанні. А некаторыя страцілі дом, застаючыся ў ім фізічна: згубіўшы блізкіх, пачуццё бяспекі, веру ў будучыню. Вельмі многія адчулі несправядлівасць і прыгнёт. У тым ліку тыя, хто праследуецца за перакананні і веру.

Мы памятаем пра ўсіх. Пра прыхаджан Чырвонага касцёла, якім не дазваляюць маліцца ў іх святыні. Пра пастыраў, якія сядзяць у вязніцах за праўду. Пра сем’і, якія засталіся без бацькоў, бо яны выбралі сумленне замест пакоры і страху. Пра тых, хто працягвае называць вайну вайною і бараніць несправядліва пакрыўджаных…

Сёння галасы праўды, галасы хрысціян Беларусі чуваць далёка за яе межамі. Іх падтрымлівае свет, які ведае пра знішчэнне рэлігійных абшчын, закрыццё цэркваў, пра спробы зрабіць веру інструментам прапаганды.

У гэтыя святочныя дні заклікаю кожнага не губляць надзею. Беларуская зямля заўсёды была месцам, дзе суіснавалі розныя культуры і веравызнанні. Ззяе святлом прыклад Еўфрасінні Полацкай і Францыска Скарыны, гучаць малітвы ўніяцкіх і пратэстанцкіх храмаў, стагоддзямі захоўваюцца традыцыі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Гэты дух еднасці – наша сіла.

Памятайце, што нават у самых змрочных умовах можна заставацца святлом для іншых – словам, справай, малітвай. Няхай святы напоўняць сэрцы супакоем і верай у тое, што Беларусь абавязкова стане вольнай, што праўда і любоў перамогуць»

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка звярнуўся да беларусаў з нагоды Калядаў і Раства і падзяліўся асабістымі ўспамінамі, з якімі ў яго асацыююцца зімовыя святы, у відэа:

https://youtu.be/dKUmKlQ1MBg

«Я веру, што ў нашым будучым у нас усё атрымаецца. Я веру ў тое, што ў нашым заўтра усё будзе добра.

У гэтыя святочныя дні зычу кожнаму беларусу і кожнай беларусцы захоўваць веру і надзею ў сваім сэрцы. Гэтыя пачуцці — каштоўны падмурак для новых планаў, для таго, каб дзейнічаць і дасягаць новых высот і вяршынь.

Віншую са светлымі святамі Каляд і Раства. Няхай у вашых дамах заўсёды пануе атмасфера любові і гармоніі, няхай у сэрцах захоўваецца вера ў лепшае будучае.

Яно абавязкова наступіць»

@CabinetBelarus
Кіраўніца Кабінета сустрэлася з новым міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам

Святлана Ціханоўская падзякавала Літве за падтрымку, якая аказваецца беларускім дэмакратычным сілам, грамадзянскай супольнасці, медыя, бізнесу, усім рэлакантам, якія жывуць у Літве, а таксама за ясную і дакладную пазіцыю Літвы адносна «бязвыбараў» у Беларусі.

Дэмакратычная лідарка выказала ўдзячнасць міністру за тое, што ён узняў тэму Беларусі на сваім першым пасяджэнні FAC у Бруселі. Міністр запэўніў беларускі бок, што пазіцыя Літвы па стаўленні да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменнай.

Абмеркавалі:

▪️сітуацыю з рэпрэсіямі і палітзняволенымі, «зачыстку» перад «бязвыбарамі» і апошнія кейсы затрыманняў;

▪️статус кейса ў Міжнародным крымінальным судзе – звароту, што Літва падала супраць рэжыму Лукашэнкі (міністр Будрыс запэўніў, што і з прыходам новага ўрада справа будзе працягвацца);

▪️важнасць узмацнення ціску на рэжым; чарговы санкцыйны пакет у сувязі з парушэннямі правоў чалавека;

▪️магчымасць сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Літвы, прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства юстыцыі, каб заручыцца іх падтрымкай;

▪️агульныя беларуска-літоўскія мерапрыемствы, канферэнцыі, семінары, якія маглі б умацаваць сяброўства паміж беларусамі і літоўцамі, паміж дэмакратычнай Беларуссю і Літвой;

▪️сумесныя выступленні на міжнародных канфэрэнцыях і буйных форумах;

▪️неабходнасць узмацнення падтрымкі незалежных медыя;

▪️выключную важнасць таго, каб Беларусь не выкарыстоўвалася як разменная манета і не была здадзена Пуціну ў якасці «суцяшальнага прыза».

@CabinetBelarus
2025/01/06 10:30:05
Back to Top
HTML Embed Code: