Telegram Group Search
⭐️Запрашаем на онлайн-воркшоп "Кіраванне канфліктамі".

Спікерка, Алена Нарадзецкая, коуч лідараў, трансфармацыйны коуч, антыкрызісны коуч, бізнес-псіхолаг, раскажа і вы зможаце паспрабаваць на практыцы некалькі інструментаў, якія дапамогуць у вырашэнні канфліктаў.

14 верасня, 11:00 СЕТ (online).
✔️Зарэгіструйцеся, каб атрымаць спасылку на ZOOM.

▪️Алена дапамагае эмігрантам, якія пражываюць адаптацыю ў чужой краіне, спраўляцца з прафесійнымі і жыццёвымі выклікамі, дасягаць амбітных мэтаў у балансе паміж паспяховай кар’ерай і шчаслівым асабістым жыццём.

У коучынгу з 2022 года: 250 + праведзеных сесій, 720 + гадзін навучання коучынгу і псіхалогіі. Да коучынгу: 8+ гадоў у IT, 6 гадоў у банку, 7 гадоў кіраўніцкага вопыту. Сябра АВВА.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Як сучасныя тэхналогіі, у тым ліку штучны інтэлект, дапамогуць у развіцці вашага бізнесу? На бізнес-форуме ў Варшаве паразмаўляем пра інавацыйныя падыходы да прасоўвання бізнеса і пошуку кліентаў.

Спікерка панелі VII Беларускага бізнес-форуму у Еўропе, прысвечанай сучасным тэхналогіям і маркетынгу, Раберта Чанэцці — кіраўніца вышэйшага звяна з шырокім досведам працы ў сферы СМІ і міжнародных адносін. Спецыялізуецца на развіцці бізнесу, камунікацыях, стратэгічным партнёрстве, інавацыях і сацыяльных сетках. Яна распрацавала і рэалізавала высокаэфектыўныя стратэгіі і кіравала разнастайнымі, мультыкультурнымі камандамі для некаторых з самых знакавых сусветных медыя-брэндаў (Vogue, The New Yorker, GQ, Vanity Fair, Wired і інш.).

✔️ Падрабязная праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

▫️Прыходзьце на Форум, каб даведацца, дзе і як знайсці грошы на свой бізнес, як далучыцца да адукацыйных грантавых праграм у Еўропе, якія сучасныя падыходы ў прасоўванні бізнесу дапамогуць вам выйсці на новы ўзровень.

Завязвайце кантакты з дасведчанымі прадпрымальнікамі, знаходзьце падтрымку і партнёраў, натхняйцеся гісторыямі поспеху беларусаў за мяжой на #BusinessForumEurope!

Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), у генеральным партнёрстве з US Department of Commerce, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴Ваш бізнес стаіць на парозе новага этапу росту альбо вы шукаеце эфектыўныя інструменты для павелічэння продажаў? Прыходзьце на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе, дзе мы разбярэм ключавыя тэмы, якія сёння вызначаюць поспех кампаній на рынку.

На II панелі Форуму вы даведаецеся:
▫️Як выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі, у тым ліку штучны інтэлект, для пошуку новых кліентаў і аптымізацыі продажаў.
▫️Пра ролю сацыяльных сетак у пабудове моцнага брэнда і павелічэнні пазнавальнасці.
▫️Якія тэхналогіі дапамогуць аптымізаваць выдаткі і павялічыць эфектыўнасць маркетынгавых стратэгій.

⭐️Адной са спікерак II панелі стане Анжаліка Хімковска — стратэг моцных асабістых і карпаратыўных брэндаў, генеральная дырэктарка кампаніі Silna Marka. Сыходзячы са свайго 20-гадовага досведу і дасягненняў у распрацоўцы брэндаў, яна падзеліцца пэўнымі кейсамі і парадамі, якія дапамогуць бізнесам выбудаваць доўгатэрміновую стратэгію росту. Анжаліка супрацоўнічала з такімі брэндамі, як Brother, Ericsson, Nokia, Volvo, Microsoft і інш., што пацвярджае яе экспертызу на міжнароднай арэне.

✔️ Падрабязная праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

Чакаем вас на #BusinessForumEurope!

Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), у генеральным партнёрстве з US Department of Commerce, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⬇️Чаму варта ісці на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе 20 верасня?

На Форуме вы атрымаеце:

🔴 Інфармацыю пра фінансаванне бізнесу: гранты, крэдыты і альтэрнатыўныя крыніцы пошуку сродкаў на развіццё і ўтрыманне бізнесу.
🔴 Даведаецеся, як атрымаць доступ да еўрапейскай адукацыі: бізнесоўцы-сябры АВВА, распавядуць пра канкрэтныя кейсы і дадуць парады, як трапіць на грантавыя навучальныя праграмы.
🔴 Актуальныя веды: на Форуме будуць прадстаўлены сучасныя трэнды і распрацоўкі для бізнесу, якія кардынальна змяняюць падыходы да маркетынгу і продажаў.
🔴 Карысныя кантакты: гэта выдатная магчымасць сустрэцца з аднадумцамі, дасведчанымі прадпрымальнікамі і экспертамі.
🔴 Прамы доступ да рэальнага досведу: вы зможаце задаць пытанні і атрымаць парады ад лідараў галіны, якія прайшлі шлях ад ідэі да рэалізацыі буйных праектаў.

На працягу #BusinessForumEurope выступяць дасведчаныя прадпрымальнікі і прафесіяналы, на рахунку якіх дзясяткі паспяховых кейсаў, сотні рэалізаваных праектаў і тысячы задаволеных кліентаў.

⭐️Адзін са спікераў, Максім Гонтар — бізнесовец з 15-гадовым досведам дзейнасці, інвестар. З'яўляецца заснавальнікам IT-інжынерынгавай кампаніі Cody ў ЗША, якая ўвайшла ў ТОП-100 бізнесаў па росце абароту IT кампаній у 2023 годзе; заснавальнікам ondutyai — SMM з дапамогай AI; партнёрам і інвестарам розных стартапаў.

Далучайцеся да бізнес-форуму, пераймайце досвед найлепшых спецыялістаў, заводзьце новыя прафесійныя кантакты і станавіцеся часткай моцнай нацыянальнай бізнес-супольнасці замежжа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Гісторыі поспеху беларускіх эмігрантаў: натхняльная панель на VII Беларускім бізнес-форуме у Еўропе.

Гэты блок Форуму — пра неверагодную сілу духа, зацятасць і прадпрымальніцкую адвагу беларускіх эмігрантаў. Удзельнікі падзеляцца сваімі гісторыямі, якія не толькі натхняць, але і пакажуць, што нават у самых складаных умовах можна дамагчыся поспеху.

Вы даведаецеся:
▫️Якія крокі дапамогуць пабудаваць бізнес за мяжой.
▫️Як пераадолець страх невядомасці і пачаць кар'еру ў іншай краіне.
▫️Гісторыі поспеху, якія дапамогуць вам паверыць у свае сілы.

⭐️ Адзін з запрошаных спікераў — Антон Бялянскі — генеральны дырэктар кампаніі SOKOL GXP Services. Яго досвед паказвае, як эмігранты могуць не толькі адаптоўвацца да новых умоў, але і ствараць канкурэнтаздольныя кампаніі. Акрамя прафесійных поспехаў, Антон глыбока ўцягнуты ў жыццё беларускай дыяспары ЗША, з'яўляецца сябрам праўлення Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА) і арганізацыі Belarus Freedom Philadelphia з 2021 года.

✔️ Падрабязная праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

Убачымся 20 верасня на #BusinessForumEurope!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Адкрыццё бізнесу за мяжой — гэта смелы крок, на які вырашаюцца далёка не ўсе. Але беларусы ад Еўропы да ЗША паказваюць на сваім прыкладзе, што няма нічога немагчымага!

Калі вам цікава, як гэта рэальна працуе, прыходзьце на VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе. Тут вы пачуеце рэальныя гісторыі тых, хто з нуля ствараў бізнес за мяжой. Спікеры падзеляцца сваім досведам, раскажуць, як пераадольвалі страхі і выклікі, каб зрабіць першыя крокі ў новым асяроддзі.

⭐️Сярод выступоўцаў Форуму — бізнесовец Віталь Самсонаў — гэта прыклад беларуса, які пабудаваў кар'еру ў ЗША і працягвае падтрымліваць родную культуру, мову і адукацыю. Віталь ужо амаль 20 год у бізнесе, заснавальнік кампаніі GEV, меценат, амбасадар АВВА ў Пенсільваніі.

Прыходзьце на Форум, каб пазнаёміцца асабіста, пераняць карысны досвед, натхніцца і не баяцца сказаць "Я таксама магу!".

✔️ Праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

Чакаем вас на #BusinessForumEurope!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Як знайсці крыніцы фінансавання? Якія фінансавыя каналы найбольш эфектыўныя для вашага бізнесу? Адказы на гэтыя пытанні вы пачуеце на VII Беларускім бізнес-форуме у Еўропе, далучайцеся!

Ва ўмовах еўрапейскага рынку важна ведаць, як абраць правільныя інструменты для развіцця бізнесу і на якіх этапах іх лепш ужываць. Форум — выдатная магчымасць разабрацца, дзе і як атрымаць падтрымку для сваіх бізнес-ідэй.

⭐️Адной са спікерак I панелі Форуму "Фінансавыя магчымасці і практычныя парады па развіцці бізнесу ў Еўропе" стане Вераніка Ходач, спецыялістка па інкубацыі ў TransferHUB пры Фондзе сацыяльных і эканамічных ініцыятыў (FISE). Вераніка — экспертка ў распрацоўцы і падтрымцы бізнес-ідэй на ранніх стадыях. Яна дапамагае прадпрымальнікам планаваць і тэставаць ідэі, развіць іх да ўзроўня, на якім яны могуць атрымліваць фінансаванне.

👉 Рэгіструйцеся на Форум! Пашырце свае веды пра фінансаванне бізнесу, пазнаёмцеся з арганізацыямі і спецыялістамі, якія змогуць задаць паспяховы кірунак вашай справе.
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

⚡️Колькасць месцаў абмежаваная! Зарэгіструцеся на #BusinessForumEurope да 18 верасня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Запрашаем на ўнікальную лекцыю-трэнінг "Голас жанчыны ў бізнесе"!

Вядучая — Марына Руся Шукюрава, вакальная тэрапеўтка і коуч, стваральніца падыходу vocal image для развіцця голаса.

У патрыярхальным грамадстве жанчыны часта сутыкаюцца з сэксуалізаванай аб'ектывацыяй, незалежна ад сферы іх дзейнасці. Ці гэта палітыка, бізнес, ваенная справа або адукацыя — жанчынам часта складана заняць роўнае месца ў камунікацыі з мужчынамі. Голас і спосаб яго выкарыстання могуць тут адыграць важную ролю.

На 2-дзённым трэнінгу вы:
▪️Пачуеце і раскрыеце сваю сапраўдную вакальную выяву.
▪️Даведаецеся, як зрабіць свой голас кампетэнтным, але застацца пры гэтым сабою — жанчынай, і не дазваляць суразмоўцу сэксуалізаваць вашу асобу.
▪️Распрацуеце вакальную стратэгію, якая дазволіць вам умацаваць вашыя пазіцыі ў прафесійным і сацыяльным кантэксце.

24-25 верасня, Варшава.
17:30-18:00 пачатак
18.00-19.30 трэнінг

Рэгіструйцеся па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная: да 30 чалавек. Паспейце заняць сваё месца!

🙌 Сардэчна запрашаем паўдзельнічаць у гэтым трэнінгу, на якім вы раскрыеце сілу свайго голасу!

Арганізавана АВВА пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Ужо ў гэту пятніцу, 20 верасня, пройдзе VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе!

Запрашаем у Варшаву бізнесоўцаў, якія патрабуюць дапамогі і падтрымкі; бізнесоўцаў, якія могуць натхніць іншых сваім прыкладам; усіх, хто мае намер адчыніць свой бізнес; інвестараў, экспертаў і прафесіяналаў з розных сфер.

✔️ Праграма форуму (дапаўняецца).
👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная!
📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).

Зберагчы і развіць свой бізнес за мяжой, паверыць у сябе і пачаць сваю справу — вам на #BusinessForumEurope!

Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), у генеральным партнёрстве з US Department of Commerce, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Запрашаем сяброў АВВА на нэтворкінг пасля VII Беларускага бізнес-форуму у Еўропе!

У суботу, 21 верасня, з 11:00 да 13:00 мы правядзем сустрэчу з удзельнікамі Асацыяцыі ў Варшаве. Сустрэча пройдзе ва ўтульнай кавярні, дзе духмяная кава ўжо будзе чакаць вас.

Такія сустрэчы вельмі важныя і актуальныя ў наш час, бо місія АВВА — аб'ядноўваць і падтрымліваць беларускія бізнесы.

✔️На нэтворкінгу мы будзем знаёміцца, завязваць кантакты, дзяліцца цяжкасцямі і выклікамі ў бізнесе і спрабаваць дапамагчы адно аднаму. Такія сустрэчы дазваляюць будаваць моцную супольнасць, якая падтрымлівае, дае магчымасць абменьвацца досведам і атрымліваць карысныя парады і кантакты.

Калі вы з'яўляецеся сябрам АВВА і хочаце далучыцца да нас на офлайн-сустрэчу ў Варшаве, запоўніце форму рэгістрацыі на вашай электроннай скрыні.

🙌 Да сустрэчы!

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе — ключ да развіцця вашага бізнесу! Не мае значэння, ці вы ўжо маеце бізнес ці яшчэ толькі мару аб ім — гэты Форум для ўсіх, хто гатовы дзейнічаць, далучайцеся!

Значную ролю ў развіцці бізнесу граюць сучасныя тэхналогіі і, каб заставацца канкурэнтаздольным, неабходна выкарыстоўваць навейшыя прылады і падыходы. Менавіта гэтым пытанням прысвечана II панель бізнес-форума. Тут вы даведаецеся, як штучны інтэлект і сацыяльныя сеткі могуць кардынальна змяніць ваш маркетынг, дапамагчы знайсці новых кліентаў і аптымізаваць выдаткі.

⭐️Адным са спікераў стане Аляксандр Сорг, эксперт з больш за 20-гадовым досведам у лічбавым і медыя-бізнесе. За сваю кар'еру ён займаўся запускам больш 50 прадуктаў і кіраваў буйнымі праектамі ў міжнародных кампаніях, такіх як Burda Media. Сёння ён з'яўляецца кіруючым партнёрам бельгійска-польскай кампаніі BZEN E-Bikes, якая распрацоўвае інавацыйныя звышлёгкія электронныя ровары. Унікальны досвед Аляксандра будзе каштоўны для тых, хто жадае даведацца, як уводзіць сучасныя тэхналогіі ў стратэгію сваёй працы.

👉 Рэгіструйцеся на бізнес-форум і атрымлівайце лепшыя інструменты для развіцця вашага бізнесу, унікальныя веды і карысныя прафесійныя кантакты!

📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand).
Колькасць месцаў абмежаваная! Зарэгіструйцеся на #BusinessForumEurope да 18 верасня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚀Супер-дзень для бізнесоўцаў і ўсіх, хто мае намер пачаць сваю справу: 20 верасня, Варшава, VII Беларускі бізнес-форум у Еўропепаспейце зарэгістравацца!

Вас чакае адразу 3 яркія падзеі на адной пляцоўцы:

▪️Бізнес-форум з моцнай праграмай: вядучыя міжнародныя эксперты, дасведчаныя бізнесоўцы і спецыялісты падзеляцца самымі сучаснымі інструментамі для развіцця бізнесу ў Еўропе. Панелі ахопяць тэмы ад пошуку фінансавання для бізнесу да новых падыходаў у продажах і прасоўванні.

▪️Трэці дзень народзінаў АВВА: разам мы адзначым поспехі і рост нацыянальнай бізнес-супольнасці замежжа, якая падтрымлівае сумленных беларускіх прадпрымальнікаў.

▪️Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІІ Free Belarus Business Award: давейцеся, якія бізнесы сталі лідарамі гэтага году ў намінацыях Бізнес-лэдзі, Арт-бізнес, Эка-бізнес.

⭐️Пасля афіцыйнай часткі вас чакае канцэрт беларускай спявачкі Волі Шніп і цікавы дынамічны нэтворкінг.

Мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі ў гэты асаблівы дзень! Гарантуем не толькі карысныя веды і натхненне ад бізнес-панеляў, але і выдатны настрой, атмасферу падтрымкі сярод аднадумцаў і новыя дзелавыя знаёмствы.

⚡️Застаўся 1 дзень на рэгістрацыю — зарэзервуйце сваё месца на #BusinessForumEurope зараз⚡️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Дзе і як знайсці грошы на свой бізнес — даведайцеся на VII Беларускім бізнес-форуме ў Еўропе!

Развіццё бізнесу патрабуе правільнага падыходу да фінансавання. На I панелі Форуму вы даведаецеся, як выкарыстоўваць банкі, фондавыя рынкі, краудфандынг, гранты і гарантыйныя фонды для росту і развіцця сваёй справы.

Вас чакаюць практычныя парады ад экспертаў: фінансавыя кансультанты, фундатары, адмыслоўцы па стартапах і бізнес-кансультанты падзеляцца сваімі ведамі і дапамогуць знайсці рашэнні для вашых задач.

⭐️Панель мадэруе Надзя Дамкоўская, заснавальніца платформы Hopeflow, якая дапамагае эмігрантам паляпшаць ментальнае здароўе. Надзя — экспертка па праектных і маркетынгавых стратэгіях, падтрымлівае жаночае прадпрымальніцтва і стварыла больш 130 паспяховых праектаў.

👉Рэгіструйцеся на #BusinessForumEurope зараз! Сёння — апошні дзень рэзервацыі месцаў.

📍 Чакаем вас 20 верасня ў Варшаве (Hotel Sheraton Grand).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⬇️Як штучны інтэлект і сацсеткі могуць трансфармаваць ваш бізнес?

Сучасны бізнес не можа ігнараваць тэхналогіі, якія сталі ключавымі для прасоўвання, пошуку кліентаў і павелічэння продажаў. На II панелі VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе вы даведаецеся:

▫️Як выкарыстоўваць ШІ для пошуку новых кліентаў і аптымізацыі бізнес-працэсаў;
▫️Як эфектыўна прасоўваць свой бізнес праз сацыяльныя сеткі;
▫️Якія тэхналогіі дапамогуць вам павялічыць продажы і скараціць выдаткі.

⭐️Адным з экспертаў панелі стане Кірыл Вярбіцкі, стратэг па рашэннях на аснове штучнага інтэлекту з 20-гадовым досведам працы, заснавальнік AXD Solutions. Кірыл пакажа, як тэхналогіі могуць не толькі вырашаць бізнес-задачы, але і істотна аптымізаваць працэсы, каб вы маглі дасягаць большага.

🔴Скарыстайцеся апошнім шанцам рэгістрацыі на #BusinessForumEurope і адкрыйце для сябе новыя магчымасці для росту і карысныя прафесійныя знаёмствы!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚀 Ужо заўтра мы сустракаемся ў Варшаве на VII Беларускім бізнес-форуме ў Еўропе!

Вы даведаецеся, дзе знайсці фінансаванне для вашых ідэяў, як выкарыстоўваць штучны інтэлект і сацыяльныя сеткі, каб знаходзіць новых кліентаў, аптымізаваць выдаткі і павялічваць продажы.

У фокусе — практычныя рашэнні для вашага бізнесу з ужываннем найноўшых тэхналогій. Вы пачуеце інсайты ад дасведчаных экспертаў, у вас будзе магчымасць паразмаўляць з паспяховымі прадпрымальнікамі і завесці карысныя прафесійныя кантакты.

⭐️ Мадэратарка II панелі форуму "Сучасныя падыходы да продажаў і прасоўвання бізнеса"Марына Кушнярэвіч, дырэктарка Maramitut UAB і Renew Engineering UAB, якая валодае больш чым 20-гадовым досведам у сферы бізнес-стратэгіі, маркетынгу і лічбавых інавацый. Марына не толькі дапаможа раскрыць ключавыя тэмы, але і накіруе гутарку так, каб вы атрымалі максімум практычных ведаў і натхнення.

☀️ Заўтра вас чакае дзень, поўны карысных ідэй і магчымасцяў! З нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі на #BusinessForumEurope!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як беларускі бізнес можа развівацца за мяжой: сесія Q&A з бізнесоўцамі-сябрамі АВВА пройдзе падчас VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе.

Інтэрактыўная сесія — гэта ўнікальная магчымасць даведацца, як АВВА падтрымлівае развіццё беларускага бізнесу за мяжой. Гонар Асацыяцыі — нашыя прадпрымальнікі! Яны штодня даказваюць, што беларускі бізнес можа быць паспяховым і канкурэнтназдольным.

🔻У сесіі прымуць удзел:

▪️Дайнека Філіп, заснавальнік і CEO Flatlogic UAB, Літва.
▪️Карчэўская Алена, заснавальніца брэнда SHESAIDLYN, Польшча.
▪️Малінчык Дзіяна, заснавальніца і CEO BizCurator, Польшча.
▪️Церахава Ірына, член праўлення Banalytics, Польшча.
▪️Цімафееў Раман, заснавальнік LaseraPlus, Амбасадар АВВА ва Уроцлаве, Польшча.
▪️Мадэратарка: Марына Гірын, сузазнавальніца і віцэ-прэзідэнтка АВВА.

⭐️ Мы ствараем моцную супольнасць, дзе кожны сумленны прадпрымальнік з беларускімі каранямі можа знайсці падтрымку і рэсурсы для росту. АВВА актыўна абараняе інтарэсы беларускіх бізнесаў замежжа, дапамагае развівацца, пашырацца і інтэгравацца ў міжнародныя рынкі.

#BusinessForumEurope — гэта выдатная магчымасць пагутарыць з сябрамі АВВА, даведацца пра перавагі сяброўства і прыняць рашэнне аб далучэнні да Асацыяцыі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☄️ VII беларускі бізнес-форум у Еўропе аб'яўляецца адкрытым!

Гэты дзень асаблівы для нас яшчэ і таму, што АВВА святкуе сваё 3-годдзе! З прамовай да ўдзельнікаў Форуму звярнуўся прэзідэнт АВВА Яўген Буры.

Ён адзначыў:

▪️«За гэтыя тры гады я выразна ўсвядоміў, што найбольшы гонар, якім можа адарыць жыццё і кар'ера, — гэта мець магчымасць дапамагаць іншым. І не проста іншым, а тым, хто цэніць свабоду і гатовы развівацца, не губляючы сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці».

⭐️Сёння АВВА стала памагатым і абаронцам беларускіх бізнесаў за мяжой. Мы ганарымся нашай супольнасцю, разам мы зможам пабудаваць сапраўдную экасістэму, у якой яшчэ больш камфортна будзе ўсім — і даўнім мэмберам, і новым, і тым, хто толькі рыхтуецца стаць нашымі сябрамі. У АВВА кожны знойдзе падтрымку і магчымасці для развіцця!

👁 Сачыце за навінамі з #BusinessForumEurope ў нашым Instagram — будзьце ў курсе ўсіх важных момантаў!

Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), у генеральным партнёрстве з US Department of Commerce, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
В белорусских компаниях в ЕС трудоустроено около 40 тыс. человек.

В Европейском союзе сейчас работает около 10 тыс. компаний, акционерами которых являются белорусские бизнесмены.

Такую информацию озвучил вице-президент Ассоциации белорусского бизнеса за рубежом (признан властями "экстремистским формированием") Серж Навродский.

По его словам, в этих компаниях трудоустроено около 40 тыс. человек, что можно сопоставить с населением небольшого европейского города.

Подробности | 🗝 Без VPN
Forwarded from Белсат
🏆 Лепшыя бізнесоўцы атрымалі ўзнагароды на ўжо VII Беларускім бізнес-форуме, які прайшоў у Варшаве

Больш за 150 удзельнікаў, дзясяткі спікераў, узнёслая атмасфера. Вянцом канферэнцыі, якую ладзіць асацыяцыя ABBA, стала урачыстае ўручэнне прэміі «Бізнес вольнай Беларусі» («Free Belarus Business Awards»).

👉 Пачытаць, што адбывалася на форуме, а таксама, хто з беларускіх бізнэсоўцаў замежжа атрымаў узнагароды можна ПА СПАСЫЛЦЫ
Сколько в ЕС беларусских компаний и какое количество людей в них работает?

Цифрами делится «Позірк» — они сравнимы с населением целого города.

https://news.zerkalo.io/economics/78929.html?tg=4

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
2024/09/22 14:24:02
Back to Top
HTML Embed Code: