group-telegram.com/belsat/123209
Last Update:
🤔 Падлетак з Аргентыны планаваў здзейсніць страляніну ў школе і напісаў свой «план»...
На незвычайную сітуацыю звярнуў увагу reform.news.
17 снежня 12-гадовы вучань школы ў муніцыпалітэце Фларэнсіа Варэла прынёс у навучальную ўстанову пісталет. Зброю заўважыў іншы падлетак і паведаміў пра ўсё настаўніцы.
Калі дзіцёнка, што планаваў страляніну, выклікалі да кіраўніцтва школы, у яго, акрамя пісталету, выявілі яшчэ і спіс з імёнамі планаваных ахвяраў. Ён складаўся з 14 вучняў і настаўніцы.
Аднак найбольш цікавае нават не гэта. Тэкст на аркушах з нейкай прычыны быў напісаны... па-беларуску. Падлетак, відавочна, выкарыстоўваў Google Translate ці нейкі іншы падобны сэрвіс, аднак фразы атрымаліся пісьменнымі і кожны беларус зразумее, пра што там ідзе гаворка:
📍«Я павінен паглядзець, бо я не ведаю, колькі я маю куль…»
📍«А настаўніцу прыродазнаўства заб'ю»
📍«Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным»
📍«У мяне 7 куль. Можа 6,4,5»
Пра далейшы лёс падлетка не паведамляецца. Вядома, што пасля інцыдэнту ў школу ён болей не прыходзіў.
BY Белсат
Share with your friend now:
group-telegram.com/belsat/123209