group-telegram.com/defendersbelarus/1169
Last Update:
24 студзеня - Сусветны дзень адвакатаў, якія знаходзяцца ў небяспецы. Мэта гэтага дня – павысіць дасведчанасць грамадзянскай супольнасці пра пагрозы, з якімі сутыкаюцца ў сваёй працы адвакаты пэўнай краіны.
У 2025 годзе фокус накіраваны на Беларусь - краіну, дзе вяршэнства права і незалежнасць юрыдычнай прафесіі знаходзяцца пад сур'ёзным ціскам. З 20 па 25 студзеня ў розных гарадах па ўсім свеце адбываюцца мерапрыемствы ў падтрымку беларускіх адвакатаў.
Адвакаты, пазбаўленыя права на прафесію ў Беларусі, у тым ліку сябры і сяброўкі Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, возьмуць удзел у гэтых мерапрыемствах ў ЗША, Германіі, Англіі, Францыі, Італіі і ішых краінах, каб распавесці аб рэпрэсіях у дачыненні да беларускіх адвакатаў, арыштах, катаваннях, запалохваннях, публічнай дыскрэдытацыі, перашкодах з боку дзяржавы ў выкананні адвакацкай дзейнасці, асабліва па палітычна матываваных справах, аб поўным дзяржаўным кантролю над прафесіяй юрыста і адсутнасці незалежнай судовай улады.
Дзяржава прымушае маўчаць адвакатаў унутры краіны, што толькі падкрэслівае выключную важнасць пастаяннай міжнароднай падтрымкі і салідарнасці.
Нагадаем, на дадзены момант 6 адвакатаў знаходзяцца ў месцах зняволення за сваю прафесійную дзейнасць альбо выказванне грамадзянскай пазіцыі. З адвакатам Максімам Знакам няма ніякай сувязі амаль два гады.
BY Право на защиту
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/iuMKIL9PHWRcoKLXTh7LqohSsqN8E6mMm9bFKsxPs8At2XG7RfXA0T2rHHW7wn1jXtCkEbTZSILqjbwYK0S8lI03bim63oY_vzLWGJxO3Fp-wv4cF80mIq09JwdTGP6CJDqSRoWTibXcsZziepkdjUJaxq8tT69SPPtWOKSPB6FaAW20j898CGYQXUbTBV7aHXMVFCNZYQqgY2AZkP5OItlstQusdn4x8cyLCzNI7Q3Gf2Yie5QVyU9dUd8p6qVCQKtuhw6XNb71fm_oe6cMfo4WVP5Zrovzn_A6njyOYa6J5DnjPcSmCz1ccL0iZNrGE5mETpmSAmC3nK6NtYvkGA.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/defendersbelarus/1169