group-telegram.com/horadnia/6866
Last Update:
🗳🇵🇱 У нядзелю ў Польшчы адбудуцца парламентарныя выбары. Лічыцца, што гэта самыя гарачыя выбары з 1989 года. Якім бокам тут беларускі кантэкст:
🗳 Апошнія парламенцкія выбары ў Польшчы адбыліся ў 2019 годзе. Тады яшчэ многія ў Беларусі не цікавіліся беларускай палітыкай, не кажучы пра іншыя краіны. З гэтага часу з-за падзей у Беларусі ў 2020 годзе шмат грамадзян РБ прыехала ў Польшчу. Таму лагічна, што беларускія СМІ будуць больш чым раней асвячаць гэтыя выбары.
🗳 Самі грамадзяне РБ, некаторыя нават упершыню, змогуць убачыць, як у дэмакратычнай дзяржаве праводзяцца выбары і звязаныя з гэтым з'явы, у тым ліку дэбаты, дыскусіі, выбарчая цішыня, exit poll, падлік і публікацыя вынікаў, пазнейшыя палітычныя канфігурацыі і так далей.
🗳 Не сакрэт, што адной з галоўных тэм гэтых выбараў зʼяўляецца справа муру на беларуска-польскай мяжы, які ўзнік як абарона ад беларуска-расійскіх гібрыдных атак з выкарыстаннем нелегальных мігрантаў з па-за Еўропы. Хаця пазней публічная дыскусія пашырылася агульна да тэмы нелегальнай міграцыі ў Еўропу.
🗳 Можа ўзнікнуць пытанне, а што з беларускай справай? Дзве галоўныя партыі (PiS, PO), якія са зменамі пры ўладзе з 2005 года і дамінуюць у парламенце ды выводзяцца з постсалідарнасцявага антыкамуністычнага лагеру, маюць кансэнсус у дачыненні антырасійскага і празаходняга курсу ды падтрымкі беларускай свабоднай справы. Усё у духу канцэпцыі падтрымкі ULB (Ukraina, Litwa, Białoruś) аўтарства Гедройця – Мерашэўскага. Ідэі, якая ўзнікла на эміграцыі, калі Польшча, як і агульна Цэнтральна-Усходняя Еўропа, была пад камуністычнай савецкай няволяй.
Так што нават назіранне за выбарамі ўжо нейкі досвед для грамадзян РБ.
BY Haradzienski
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/ezJxwl9TaCmFTXkxm1PR9NaHuHZ1fOAuu6HX-QieaBUWGo8JjWMM5xHjkazoFljv4MlhpBK7-a4-43-maszrlXXzC-tO1vs6UgXSOj03tE_9l2iMW126nrndwBvO9K2-2eZggyTT7RUez4ygvCaqANbKZCBibq1vavA7dL25Q58bnzIi9MBhxpH2aemtqYBz-vyKOCkQx4eBc5kqcFvp3xj7aFtqtrXT8ET-QoVuOQGn2rauW9a7Dm5vWJ7exIIe41p49Uj8gh6EFFlgofMCnFB70RfDJ8Zs3QGIBDkByt9k96WWZorueKdudPwV9eBG6g_mP17qJpoPsW0nEtZytg.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/horadnia/6866