Forwarded from Haradzienski
16 студзеня 2000 года ў Горадні адбылася агульнабеларуская сустрэча ветэранаў нацыянальна-вызвольнага руху і вязняў савецкіх канцлагераў. Адным з арганізатараў мерапрыемства быў вядомы дзеяч Зміцер Кісель, сын актывіста беларускага антысавецкага падполля і заснавальнікам «Саюза беларускіх патрыётаў» Уладзіміра Кіселя.
Forwarded from Haradzienski
📍16 студзеня 1826 года нарадзіўся Рамуальд Траўгут – адзін з кіраўнікоў паўстання (Каліноўскага) 1863-1864 гг. У міжваенны час у Горадні была вуліца названая ў яго гонар і знаходзілася побач са старымі жыдоўскімі могілкамі, на месцы якіх саветы пабудавалі стадыён.
Grodnæ
Grodnæ
Пашпарт Вейшнорыі (Viejšnoryja) з'явіўся задоўга да пашпарта Новай (ці новай?) Беларусі 😏
Forwarded from 🏰 Hrodna History
17 студзеня: 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Саяпіна
17 студзеня магло б споўніцца 75 гадоў вядомаму гродзенскаму краязнаўцу Віктару Саяпіну — чалавеку, які ўсё сваё жыццё прысвяціў даследаванню гісторыі роднага горада.
Гродзенец у чацвёртым пакаленні
Віктар Саяпін нарадзіўся ў горнай мясцовасці Кіргізскай ССР, дзе яго бацька служыў начальнікам мытнай службы на савецка-кітайскай мяжы. Хоць ён нарадзіўся далёка ад Беларусі, па яго словах, ён быў гродзенцам у чацвёртым пакаленні. У 1961 годзе сям’я вярнулася ў Гродна, і тут Віктар працягнуў вучобу, скончыўшы сярэднюю школу №2.
Яшчэ ў пятым класе Віктар пачаў фармаваць калекцыю пра Гродна: выразаў публікацыі, збіраў паштоўкі і буклеты. Пасля выхаду на пенсію ён прысвяціў сябе пошукам у архівах, імкнучыся даведацца, як жылі і працавалі гродзенцы ў розныя часы. Свае даследаванні ён выдаваў у кнігах, апошняя з якіх — «Гродна і гродзенцы 1944−74». Гэтыя працы сталі крыніцай для новых пакаленняў гісторыкаў і краязнаўцаў.
За сваё жыццё Віктар Саяпін напісаў больш за тры дзясяткі кніг і атрымаў шэраг узнагарод, у тым ліку прэмію імя Ядкоўскага. Яго імя было ўнесена ў Кнігу Славы Гродна ў 2016 годзе. У 2019 годзе ў мікрараёне Грандзічы адкрылася вуліца, названая ў яго гонар.
Спадчына, якая жыве
Нават пасля яго смерці ў 2017 годзе матэрыялы і даследаванні Віктара Саяпіна застаюцца важнай крыніцай для новых пакаленняў гісторыкаў і краязнаўцаў. Яго спадчына працягвае жыць у памяці гараджан і на старонках яго кніг.
📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках у YouTube і Instagram
Падтрымайце праект на Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!

Haradzienski
📊 Чарговае даследаванне ад Chatham House Адзін з цікавых момантаў. Сярод жыхароў Беларусі ёсць разуменне, што ў Расіі жывецца горш чым у еўрапейскіх краінах і нават Беларусі, але далей перамагае прарасійскі вектар. Крыніца
📊 Новыя сацыялагічныя даследаванні Chatham House.
Цікава, што ў моцна прарасейскім беларускім грамадстве адносна высокае жаданне супрацы з дзяржавамі Еўразвазу. Лічбы датычныя да патэнцыйнай адлігі таксама вартыя ўвагі.
Супастаўляючы гэтыя дадзеныя з вынікамі папярэднік даследаванняў, магчыма можна сказаць пра працяг наяўнасці палітычнай наіўнасці. Не зусім за вайну (апрыёры ці расійскія), сябраваць з усімі, у тым ліку ЕЗ, але далей моцна за Беларусь з Расіяй.

У загалоўку чытаем "возмутил поляков"
Таксама палякі:
Не таргавацца, зачыняць дзверы і ведаць польскую мову. Такія ўмовы выставіў уладальнік крамы ў адным павятовым месце на Сілезіі (Śląsku). Заўвагі перад усім да "экзатычных" мігрантаў ("inżynierów"), часткова і ўкраінцаў. У справе і артыкулах ані слова пра беларусаў у Польшчы, якія і так на такім ці іншым узроўні ведаюць польскую мову (часам нават лепш чым беларускую) ды ў культурным плане амаль не вылучаюцца, не ствараюць масавых праблем. Таму можна задацца пытаннем, якая мэта расейскамоўным перадрукам з bardzo tendendcyjnej gazety "Wyborczej" пужаць беларусаў?
З серыі чаго не прачытаеш (ці не дачытаеш) у беларускіх СМІ.

Плошча Баторыя на плане 1932 года. Таксама вартыя ўвагі назвы вуліц, якія звязаныя з гарадзенскай гісторыяй, у адрозненне да савецка-расейскіх.
🗺 Płošča Batoryja na płanie 1932 hoda. Taksama vartyja ŭvahi nazvy vulic, jakija źviazanyja z haradzienskaj historyjaj, u adroźnieńnie da saviecka-rasiejskich.
Grodnæ
Grodnæ
Haradzienski
Гарадзенцы, якія праславіліся ў ЗША З Горадні і Панямоння паходзіць нямала людзей, якія зрабілі кар'еру і праславіліся ў ЗША. У нашым горадзе нарадзіліся: будучы вядомы гангстар Meyer Lansky, "бацька інтэрнэту" Paul Baran, а таксама мама славутага дызайнера…
Ralph Lauren and Grodno
Нядаўна прэзідэнт ЗША Джо Байдэн (Joe Biden) адзначыў медальём Свабоды Ральфа Лорэна (Ralph Lauren). Узнагарода прысуджаецца грамадзянскім асобам, якія аказалі значны ўплыў на развіццё краіны і годна прадстаўлялі яе на міжнароднай арэне. Гэта самая высокая ўзнагарода, якую ў ЗША можа атрымаць цывільная асоба.
Першы раз у гісторыі яе атрымаў мадэльер.
Ralph Lauren, які акрэсліваецца легендай моды, мае гарадзенскія карані. Яго мама Фрэйдла Котляр паходзіла з наднёманскага горада.