group-telegram.com/katolik_life/1682
Last Update:
Стаў вядомы горад Беларусі, дзе найдаўжэй прастаіць гарадская елка. Прычына – у католіках
Улады Іўя ў адказ на просьбу вернікаў мясцовай парафіі вырашылі пакуль не прыбіраць елку.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
У горадзе Іўе Гродзенскай вобласці галоўная гарадская елка прастаіць да 3 лютага, у той час як у іншых гарадах Беларусі елкі з плошчаў ужо прыбіраюць. Аднак улады Іўя ў адказ на просьбу вернікаў мясцовай каталіцкай парафіі вырашылі пакінуць елку да 3 лютага.
Справа ў тым, што ў гэтым горадзе 2 лютага адбудзецца вядомы на ўсю Беларусь фестываль калядных спеваў «Gloria in excelsis Deo», паведаміў Івейскі дэканат. Мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія не толькі выконваюць калядныя песні, але таксама чытаюць вершы, танчаць і паказваюць сцэнкі.
Фестываль пройдзе ў цэнтры культуры і вольнага часу – акурат каля яго і стаіць галоўная гарадская елка. Дарэчы, яе назвалі самай прыгожай на Гродзеншчыне па выніках абласнога конкурсу.
BY Katolik.life. Неафіцыйнае
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/UnRcfb6fWgPN5Oi59ZnslhI-H3fI1yrS2AKLW_qy39qrSeHNgKUCEGd9atyzDShJFnyh_5sC2fyx8_M11C7Wns7HT-y0Viaiy8XH140YCnFgJo3Ek86TOAem-nd6_yBcHl3vaj63_aTTw_TXxm0gFXl6zYS6xn5koFb1rpQv-23xXulp9AGM8YJT7sy85OeVpiS1ySuLOJauSzgonvSkPcd5QkMT-owGx7xIqTb1sxcxxNBsXOEC5i6fsG8VMM8dWQisExx9_iq1dKrz33xieK_XfrD2y6AJ118gU7Lxnz7AKhrcLnzNaUH1c2WWjoWmGak56uvhH5A1qFAeev_rtA.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/katolik_life/1682