Notice: file_put_contents(): Write of 12676 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/group-telegram/post.php on line 50
Павел Латушка | Telegram Webview: latushka/3593 -
Telegram Group & Telegram Channel
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіў на сумесным пасяджэнні камісіі па справах ЕС і камісіі па замежных справах Сейма Польшчы

Павел Латушка адзначыў важнасць таго, што сітуацыя ў Беларусі вызначана адным з прыярытэтаў польскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе. Ён падкрэсліў, што Беларусь застаецца ключавым фактарам бяспекі ў рэгіёне, а дэмакратызацыя краіны з’яўляецца стратэгічным шляхам для ліквідацыі пагроз ад прарасійскага рэжыму Лукашэнкі.

«Лукашэнка не здольны вырваць Беларусь з абдымкаў Пуціна і не стане незалежным у сваёй знешняй палітыцы. Беларусь сёння гэта ваенны плацдарм, які можа быць выкарыстаны Расіяй для агрэсіі ў любы момант», падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета.

Палітык заклікаў не легітымізаваць рэжым Лукашэнкі праз «бязвыбары» і не дапускаць змены палітыкі ў адносінах да дыктатара. Замест гэтага ён прапанаваў узмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, незалежных СМІ, блогераў і дэмакратычных інстытутаў у эміграцыі, такіх як Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада, а таксама дэмакратычных ініцыятыў.

Асаблівую ўвагу прадстаўнік Кабінета звярнуў на неабходнасць узмацнення міжнароднага ціску на рэжым праз санкцыі, выдачу міжнароднага ордара на арышт Лукашэнкі, падкрэсліў важнасць спрыяння выдачы віз беларусам у ЕС, важна павялічваць колькасць адукацыйных стыпендый і прадастаўляць дадатковыя магчымасці для падтрымкі беларускай культурнай ідэнтычнасці, а таксама пашыраць падтрымку беларускай дыяспары ў краінах ЕС. Ён таксама падкрэсліў, што любыя перамовы аб будучыні Беларусі павінны праходзіць з удзелам дэмакратычных сіл.

Напрыканцы свайго выступлення Павел Латушка выказаў удзячнасць польскаму ўраду і народу за падтрымку беларускага грамадства і дэмакратычных сіл, а таксама заклікаў працягнуць супрацоўніцтва на шляху да вольнай і незалежнай Беларусі.

Выступленне цалкам –
па спасылцы.

@CabinetBelarus

group-telegram.com/latushka/3593
Create:
Last Update:

BY Павел Латушка

Share with your friend now:
group-telegram.com/latushka/3593

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Telegram was founded in 2013 by two Russian brothers, Nikolai and Pavel Durov. I want a secure messaging app, should I use Telegram? "The result is on this photo: fiery 'greetings' to the invaders," the Security Service of Ukraine wrote alongside a photo showing several military vehicles among plumes of black smoke. Pavel Durov, Telegram's CEO, is known as "the Russian Mark Zuckerberg," for co-founding VKontakte, which is Russian for "in touch," a Facebook imitator that became the country's most popular social networking site. As a result, the pandemic saw many newcomers to Telegram, including prominent anti-vaccine activists who used the app's hands-off approach to share false information on shots, a study from the Institute for Strategic Dialogue shows.
from ar

Telegram Павел Латушка
FROM American