Telegram Group Search
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускага журналіста, якога ледзь не прагналі дадому, прытуляць у Польшчы

«Пашпарт знайшоўся, рашэнне пра наданне статусу бежанца прыйшло на пошту пад самы Новы год», — падзяліўся з Еўрарадыё добрымі навінамі беларускі журналіст светлагорскага медыяхолдынгу «Ранак» Андрэй Ліпскі.

Падрабязнасці тут

без впн
#магчымасці

Запрашаем медыяменеджэраў, рэдактараў і ўсіх тых, хто хоча лепш разбірацца ў такіх важных аспектах працы медыя, як пазіцыянаванне, камунікацыі з аўдыторыяй і фандрайзінг, на два паглыбленыя вэбінары.

Падразябзнасці і рэгістрацыя
#чытаемБАЖнае

Адны святы скончыліся, але наперадзе яшчэ стос урачыстых дзён. Каб нічога не ўпусціць у карагодзе зімовых выходных, прапануем вам першую ў новым годзе падборку важных тэкстаў ад аўтараў БАЖ!

▫️Новыя платформы, эксперыменты з фарматамі і ШІ: медыяменеджеры — пра тэндэнцыі сыходзячага года

▫️ Не ўсе беларускія медыяпраекты перажылі высакосны 2024 год. Глядзім, хто закрыўся

▫️Ігар Карней сустракае новы год і свой дзень народзінаў у магілёўскім СІЗА

▫️Каго мы страцілі ў сыходзячым годзе? Успамінаем калег

▫️Зняволенага рэдактара гродзенскага сайта s13.ru Сяргея Чабоцьку прызналі палітычным вязнем

Фота: для pexels.com

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
З тэлеканала «Белсат» звольніўся Сяргей Падсасонны

«17 гадоў у жыцці чалавека – шмат гэта ці мала? Толькі ўявіце, колькі ўсяго можна зрабіць і паглядзіце на свае апошнія 17 гадоў…

Гэта той час, які я прапрацаваў на “Белсаце”, а быў звязаны з каналам нават крышку больш (амаль 18 гадоў), бо з сакавіка 2007 года. Сёння гэта скончылася», — зазначыў спадар Сяргей у сваіх сацсетках.

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
#магчымасці
Вэбінар «Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?» ( дэдлайн — 8 студзеня)

У сучасным свеце тэхналогіі штучнага інтэлекту (ШІ) імкліва мяняюць ландшафт медыяіндустрыі. І беларускі медыяландшафт — не выключэнне.

Мы разгледзім практычныя прыклады выкарыстання ШІ для:
🔹аптымізацыі ўнутрырэдакцыйных працэсаў;
🔹стварэння кантэнту;
🔹збору інфармацыі.

Наша экспертка — Яніна Мельнікава, медыяменеджэрка, рэдактарка і журналістка. Апошнія 8 гадоў узначальвае нішавае медыя, якое стварылі экалагічныя НДА Беларусі — «Зялёны партал». Яна падзеліцца досведам сваёй рэдакцыі па выкарыстанні ў рабоце інструментаў штучнага інтэлекту.

Вэбінар арганізаваны інстытутам Fojo (Швецыя) і Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры фінансавай падтрымцы Савета Паўночных краін.

Рэгістрацыя і падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала два ўнікальныя гайды для калег

Гайды будуць карысныя ўсім актывістам і актывісткам, прадстаўнікам і прадстаўніцам грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.

Першы: Навошта журналістам сябраваць і працаваць з НДА?

Другі: Як наладзіць эфектыўную камунікацыю з медыя

Гайды падрыхтаваныя па выніках адукацыйнага курса «Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў».

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Вечаровае апытанне ад БАЖ. Нядаўна былы дыпламат Павел Слюнькін у сваім fb звярнуў увагу на выкарыстанне нецэнзурнай лексікі ў медыя. А як вы лічыце, ці дапушчальна выкарыстоўваць нецэнзуршчыну, калі ў такіх словах некаторыя літары замененыя зорачкамі?
Anonymous Poll
53%
Дапушчальна, гэта перадае эмацыйнасць выказвання
33%
Недапушчальна, гэты вульгарна і паніжае якасць медыя
14%
Складана адказаць / мне ўсё адно
#магчымасці

Стажыроўка ад World Press Institute (дэдлайн — 15 лютага)

Сусветны інстытут прэсы (World Press Institute) прапануе стажыроўку для дасведчаных журналістаў, якія жадаюць бліжэй пазнаёміцца з амерыканскай журналістыкай.

Стыпендыяты будуць асвятляць розныя сацыяльныя тэмы і знаёміцца з тым, як гэта робяць медыі ў ЗША.

Патрабаванні:

✔️ 5 гадоў працы ў журналістыцы на ўмовах поўнай занятасці;

✔️ свабоднае валоданне англійскай мовай;

✔️ лідэрскі патэнцыял.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
☕️ Глінтвейн, эг-нок, пунш. Як прыдумалі калядныя напоі?

Калядныя напоі — гэта ўтульнасць, цеплыня і дух свята. Яны эвалюцыянавалі ад лекавых напояў да абавязковага атрыбуту зімовага вечару і Калядаў. У кожнага з напояў ёсць свая гісторыя, што адлюстроўвае традыцыі і розныя культуры.

PALATNO расказвае, адкуль узяліся калядныя напоі.🥛

Падрабязнасці
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

Для больш-менш папулярных блогераў манетызацыя Google ніколі не была асноўнай крыніцай даходу. Ёсць схемы, якія прыносяць болей грошаў — «Наша Ніва» сабрала самыя папулярныя з іх.

Падрабязнасці тут
#магчымасці
Сёння — апошняя магчымасць зарэгістравацца на вэбінар «Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?». Дэдлайн — 8 студзеня!

У сучасным свеце тэхналогіі штучнага інтэлекту (ШІ) імкліва мяняюць ландшафт медыяіндустрыі. І беларускі медыяландшафт — не выключэнне.

Мы разгледзім практычныя прыклады выкарыстання ШІ для:
🔹аптымізацыі ўнутрырэдакцыйных працэсаў;
🔹стварэння кантэнту;
🔹збору інфармацыі.

Наша экспертка — Яніна Мельнікава, медыяменеджэрка, рэдактарка і журналістка. Апошнія 8 гадоў узначальвае нішавае медыя, якое стварылі экалагічныя НДА Беларусі — «Зялёны партал». Яна падзеліцца досведам сваёй рэдакцыі па выкарыстанні ў рабоце інструментаў штучнага інтэлекту.

Вэбінар арганізаваны інстытутам Fojo (Швецыя) і Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры фінансавай падтрымцы Савета Паўночных краін.

Рэгістрацыя і падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Два найбуйнейшыя фотабанкі паведамілі пра зліццё, каб канкураваць са штучным інтэлектам

Getty Images і Shutterstock дамовіліся аб'яднацца ў адзіную кампанію. Яна будзе называцца Getty Images Holdings, піша «Наша Ніва» са спасылкай на The Verge.

Мяркуецца, што зліццё дазволіць кампаніям пашырыць свае фондавыя бібліятэкі фатаграфій, паколькі яны сутыкаюцца з усё большай канкурэнцыяй з боку інструментаў для стварэння малюнкаў на базе штучнага інтэлекту.

Падрабязнасці

без впн
БАЖ пачаў маніторынг прарасійскай і антызаходняй прапаганды ў дзяржаўных тэлевізійных СМІ Беларусі

Асноўная мэта маніторынгу — пацвердзіць ці абвергнуць тэзіс пра тое, што ў перыяд т.зв. прэзідэнцкіх выбараў-2025 вядучыя дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі фарміруюць медыйную карціну пад уплывам ідэй «рускага свету» і інтэграцыйнай і антызаходняй прапаганды.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
2025/01/10 09:41:33
Back to Top
HTML Embed Code: