Telegram Group Search
#магчымасці
У Лейпцыгу адбудзецца сустрэча з Ксеніяй Луцкіной


12 чэрвеня ў Лейпцыгу (Германія) пройдзе сустрэча з былой палітзняволенай журналісткай Ксеніяй Луцкіной. Яна падзеліцца з удзельнікамі сваёй гісторыей з першых вуснаў. Падчас мерапрыемства таксама будуць пісаць лісты палітвязням.

Падрабязнасці тут

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
🕯Спачуванні сям’і Класкоўскіх з нагоды смерці сына і брата

Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае глыбокія спачуванні нашаму калегу Аляксандру Класкоўскаму, нашай калезе Вользе Класкоўскай і ўсёй сям’і Класкоўскіх з нагоды заўчаснай смерці Аляксандра Класкоўскага-малодшага.

Кіраўніцтва БАЖ выказвае глыбокія спачуванні ўсёй сям’і Класкоўскіх. Аляксандр, Вольга, калегі, мы смуткуем разам з вамі. Няхай усемагутны Бог дасць вам сілаў перажыць гэтую трагедыю.

Мы з вамі.
У конкурсе «Вольнае слова» ўдзельнічаюць больш за дзве сотні матэрыялаў

У суботу завяршыўся прыём матэрыялаў на галоўны журналісцкі конкурс «Вольнае слова». Сёлета на конкурс калегі даслалі 217 матэрыялаў альбо цыкл.

Як і ў мінулым годзе, ва ўсіх намінацыях, акрамя «Журналісцкага расследавання», журы будзе асобна ацэньваць тэкставыя/радыйныя і відэапрацы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода.

Падрабязнасці

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Дипфейки в политике: опыт США и Евросоюза

С 2017 года, когда появились первые ролики на основе искусственного интеллекта, эксперты предупреждали, что дипфейки могут привести к информационному кризису. Имитация речи Барака Обамы в 2018 году была создана как предупреждение о новой угрозе.

С тех пор во всём мире зафиксировано множество случаев применения дипфейков в политической пропаганде — от попыток дискредитировать оппонентов и вмешаться в выборы до информационных операций во время войн. Azbuka media рассказывает о наиболее резонансных случаях.

Читайте тут

без впн
Мінінфарм абмежаваў дзейнасць 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў, з іх 7 тысяч прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Гэтыя звесткі агучыў 6 чэрвеня міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў на мерапрыемстве пад назвай «Медиа сегодня: фокус на правду», якое праходзіць у Гомелі.

Там гэтымі днямі сабралі каля тысячы супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, ідэалагічнай вертыкалі і прэсавых службаў, піша дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Падрабязнасці

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Колькі БТ заплаціла медыйным тэлевядоўцам шоу «Героі»

«Бюро» высветліла, якія ганарары атрымалі Аляксей Ягудзін і Улад Кабякоў. Аплата ішла з бюджэтных сродкаў – то бок з падаткаў грамадзян Беларусі.

Падрабязнасці тут

без впн
#магчымасці

Паглядзім, што цікавага прынесла першая пятніца лета. Мы сабралі для вас найлепшую падборку магчымасцяў

🫐 Да 30-годдзя БАЖ. Віленскі роварны прабег салідарнасці «Едзем за сваіх» (14 чэрвеня)
25 кіламетраў каля Вільні

🫐 Бесплатный онлайн-интенсив «Дизайн медиа: визуальный апгрейд за 5 часов» (дедлайн — 13 июня)
Вебинары пройдут 19 и 30 июня

🫐 Конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў (дэдлайн — 8 чэрвеня)
Мовы тэкстаў — беларуская, руская, англійская ці нямецкая

🫐 Летняя школа па міжнародным гуманітарным праве (дэдлайн — 10 чэрвеня)
18–22 чэрвеня ў Вільні

🫐 У Лейпцыгу адбудзецца сустрэча з Ксеніяй Луцкіной (12 чэрвеня)
Мерапрыемства пройдзе на англійскай мове.

🫐 RESНАРE 2025: Канферэнцыя пра будучыню дэмакратычнай Беларусі (15 чэрвеня)
У Варшаве з 12.00 па 17.00

🫐 Майстар-класы па фатаграфіі для падлеткаў (Лодзь, Польшча)
Для моладзі ад 15 да 21 года

🫐 Моладзевы відэафестываль PLURAL+ (дэдлайн — 15 чэрвеня)
Аўтары да 25 гадоў

Фота: Jill Wellington для Pexels.com

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
2025/06/30 02:19:44
Back to Top
HTML Embed Code: