Telegram Group Search
#магілёў #sacral_catholic #sacral_graveyard
Працягваем шпацыр па магілёўскіх могілках. Усё яшчэ каталіцкіх.
Сёння нас сустракае цагляная капліца неакласічнага стылю. Сустракае літаральна, бо галоўная алея могілак вядзе менавіта да яе. І менавіта яе вы найперш заўважыце, прайшоўшы ўваходную браму.
Амаль свежанькая - 1904 г. У гэтым годзе юбілей, атрымліваецца.
Калі будзеце абыходзіць, глядзіце пад ногі. Там можна пабачыць пліты дамавінаў прадстаўнікоў роду Сенажацкіх. Капліца будавалася, як сямейная пахавальня.
#магілёў #sacral_catholic #sacral_graveyard
Працяг магілёўскага марафону пахаванняў.
Статуі - асабліва прыемная адметнасць каталіцкіх могілак. Ня тое, каб праваслаўныя такім не забаўляліся, але ж тут гэта больш распаўсюджаная традыцыя.
#магілёў #гара_цэгла #sacral_catholic #sacral_graveyard
Вось гэтая капліца асабліва цікавая і прыгожая, хоць і знаходзіцца ў сумным стане. Адметная яна сваёй старажытнаегіпецкай стылістыкай. Дах трымаецца на чатырох егіпецкіх калонах, а бэлькі антаблементу ўпрыгожаны крылатымі сонейкамі. Сімвал гэты быў уласцівы ня толькі старажытнаму Егіпту, але і Месапатаміі, хетам і зараастрыйцам. Згодна з асноўнай версіяй паходжання, прадстаўнікі старадаўніх цывілізацый так адлюстравалі ўбачанае сонечнае зацьменне.
А вось тут развагі, адкуль пайшла мода на егіпецкую тэматыку ў еўрапейцаў агулам і ў нас у прыватнасці.
Але вернемся да сабжу. Пад капліцай пахаваны маршалак шляхты і інжынер-вайсковец Аляксандр Жукоўскі (і магчыма яго жонка Клацільда). Мяркуючы па годзе скону, капліцу пабудавалі не раней за 1915 г. Агулам, інфы пра яго мала, але пішуць, што ўдзельнічаў у паўстанні 1863-64 гг. Яго прозвішча сустракаецца ў спісе, які падпісвала шляхта пры абранні павятовага прадвадзіцеля паўстання, і ў спісе вязняў магілёўскага астрогу. Як бачым, кар’ера яго на гэтым не спынілася.
Канал заўзятага калекцыянера 🧐

На ім вы знойдзеце інфармацыю пра разнастайныя паштовыя маркі, банкноты і манеты, як сучасныя, так і нашых продкаў🪙

Цікавы кошт манеты, знойдзенай на агародзе тваёй бабулі, і колькі куфаляў піва за яе мог купіць твой прапрапрадзед? Тады далучайся!

Vialikaje Kniastva Numizmatyki
2024/12/23 13:25:13
Back to Top
HTML Embed Code: