Telegram Group Search
Яго тры гульнявыя суб'екты стабільна ўлічваюць пры рэалізацыі сваіх задач і ў прыярытэце разглядаюць сцэнарыі вядзення гульні без Лукашэнкі, ужо запусціўшы некаторыя элементы ў дзеянне. Усе цудоўна разумеюць: сёння Лукашэнка ёсць, а заўтра яго можа і не быць.
У кантэксце інтарэсаў гэтых чатырох суб'ектаў разгледзім, прапанаваны ЗША працэс вызвалення значнай колькасці палітычных зняволеных. Даць свабоду палітычным зняволеным у Беларусі — гэта не проста гуманітарны жэст, а важная палітычная гульня. Калі рэжым Лукашэнкі сапраўды пойдзе на масавае вызваленне, то важна зразумець, каго выпусцяць у першую чаргу і з якой мэтай? Любое масавае або кропкавае вызваленне ў умовах моцнага аўтарытарнага рэжыму, хутчэй за ўсё, будзе суправаджацца жорсткім кантролем за тым, хто з вызваленых зможа вярнуцца ў палітычнае жыццё. Гэта будзе не проста гуманітарны жэст, а ўважліва прадуманая палітычная маніпуляцыя, якая дазволіць розным гульцам, уключаючы Лукашэнку, будаваць новую гульню. Хутчэй за ўсё, у першую чаргу амніставаны будуць тыя, хто ў нейкім сэнсе ўжо «падрыхтаваны» або «зламаны», каб не пагражаць стабільнасці рэжыму; людзі, якія застануцца пад кантролем.
Калі рэжым Лукашэнкі пойдзе на масавае вызваленне «заложнікаў» — апанентаў свайго рэжыму, каго адпусцяць у першую чаргу?
1. Вызваленне тых, каго атрымалася зламаць і скампраметаваць
Хутчэй за ўсё, першымі будуць вызваленыя тыя, хто апынуўся больш схільны да маніпуляцый і ўздзеянняў з боку ўлады. Гэтыя людзі, магчыма, не з’яўляюцца «жорсткай» часткай апазіцыі, але аказаліся дастаткова ўразлівымі да кампраметацыі. Гэта могуць быць як людзі, якія першапачаткова не былі моцна настроены супраць Лукашэнкі, так і тыя, каго атрымалася пераканаць (ці прымусіць) падтрымліваць рэжым. Напрыклад:
• Зламаныя апазіцыянеры, якія з-за ціску або асабістых абставінаў былі вымушаны публічна ці непублічна адмовіцца ад сваёй пазіцыі.
• Тыя, каго атрымалася схіліць да супрацоўніцтва праз пагрозы, абяцанні або стварэнне сітуацыі, у якой яны страцілі асабістую свабоду і выбар.
• Прадстаўнікі «культурнай» ці інтэлектуальнай апазіцыі, якія не былі часткай сістэмнай апазіцыі, але могуць быць вызвалены, калі іх публічнае вяртанне ў «грамадскае поле» станоўча паўплывае на рэпутацыю рэжыму.
Такія фігуры могуць быць выкарыстаны для стварэння ілюзіі «перыяду супакою» для больш жорсткай апазіцыі і паказаць Захаду, што рэжым гатовы ісці на саступкі і праяўляць добрую волю.
2. Вызваленне тых, хто быў звязаны з Крамлём і мае супярэчлівыя адносіны з рэжымам Лукашэнкі
Другі варыянт — вызваленне тых, хто, магчыма, быў замяшаны ў дзеяннях, звязаных з Крамлём у 2020 годзе і мог быць часткай больш складанай геапалітычнай гульні. Як тыя, хто да нядаўняга часу падтрымліваў Лукашэнку, але апынуўся ў канфлікце з ім (у тым ліку з-за манеўраў Крамля), так і тыя, хто быў «пешкамі» ў руках Крамля і спрабаваў аслабіць пазіцыю Лукашэнкі з мэтай канчаткова прывязаць яго да Расіі.
• Раней звязаныя з Крамлём фігуры: Тыя, хто меў сувязі з Расіяй, але па нейкай прычыне апынуліся ў турме (напрыклад, былыя саюзнікі, якія спрабавалі гуляць сваю гульню ўнутры Беларусі, але сутыкнуліся з пераследам).
• «Лаяльныя, але кампраметаваныя»: Гэтыя людзі могуць быць вызвалены ў тым ліку для таго, каб прадэманстраваць: «мы не зламалі ўсіх, вось паглядзіце, некаторыя з іх вяртаюцца». Іх можна выкарыстаць для далейшай «стабілізацыі» рэжыму, дзе будзе створана ілюзія плюралізму і дыялогу з рознымі групамі апазіцыі.
 
3. Хто дакладна не будзе вызвалены ў першую чаргу
 
• Моцываныя апазіцыянеры, у асноўным з несістэмнай апазіцыі, якія захоўваюць свой пратэстны дух, не пагаджаюцца на кампрамісы і адмаўляюцца ад любых сувязей з рэжымам.
• Людзі, якія не жадаюць супрацоўнічаць з Крамлём або Лукашэнкам: гэта тыя, хто быў у турме за палітычную актыўнасць і мае ясную, незалежную пазіцыю, напрыклад, лідары нефармальных пратэстных рухаў або тыя, хто актыўна супрацьстаіць збліжэнню Беларусі і Расіі і падтрымліваў поўную незалежнасць краіны.
Галоўная мэта тых, хто кантралюе сітуацыю ў Беларусі пры вызваленні вялікай колькасці закладнікаў — гэта захаваць уладу і кантроль, не дазволіць Беларусі стаць незалежнай у палітычным і эканамічным плане, а таксама стварыць зручную сітуацыю, дзе палітычныя і сілавыя эліты Лукашэнкі застануцца на сваіх пазіцыях, але будуць дзейнічаць пад кантролем Крамля.
Якім чынам вызваленне палітычных зняволеных можа быць у далейшым звязана з транзітам улады — разгледзім у наступных публікацыях.

Спецыяльна для Вільна Білорусь
Аляксандр Цынкевіч,
эксперт Агенцтва рэфармавання сектара бяспекі
 
Сёння ў Празе адбылася сустрэча з арганізацыяй evrosen.
Яны з'яўляюцца аднымі з арганізатараў мерапрыемства у падтрымку Украіны, якое пройдзе ў Празе 23 лютага, прымеркаванага да гадавіны поўнамаштабнага ўварвання рф ва Украіну 24 лютага 2022 года. Перадалі надрукаваныя намі плакаты ў падтрымку Украіны, для выкарыстання на гэтай акцыі. Распавялі аб нашай дзейнасці, падзяліліся планамі, дамовіліся аб супрацоўніцтве.

Працуем далей!
Мы працягваем вывучаць беларускую мову ў Львове!

23 лютага у "Доме Вільной Білорусі" чарговы занятак.

На гэтым занятку мы ўспомнім 24 лютага 2024 года, дзень калі рф пачала поўнамаштабнае ўварвання ва Украіну, кожны зможа распавесці па беларуску сваю гісторыю.
Успомнім тых хто аддаў свае жыцці за нашу з вамі свабоду.

Прыходзьце ўсе каму цікава ў не залежнасці ад узросту і нацыянальнасці.
Чакаем вас!
БФ «Вільна Білорусь, прыняў ўдзел на Паседжанне Рады прадстаўнікоў нацыянальна-культурных таварыстваў Львоўшчыны.

18 лютага ў Львоўскай ОВА адбылося пасяджэнне Савета прадстаўнікоў нацыянальна-культурных таварыстваў Львоўшчыны. Галоўнай мэтай сустрэчы стала абмеркаванне шляхоў забеспячэння эфектыўнага дыялогу паміж уладай і нацыянальнымі супольнасцямі вобласці, задавальненне іх сацыяльна-культурных патрэб, а таксама канцэпцыя Х юбілейнага Форума нацыянальных таварыстваў Львоўшчыны.

На сёння ў Львоўскай вобласці функцыянуе разгалінаваная сетка FM-радыёвяшчання.
Нам гатовыя садзейнічаць пашырэнню гаворкі ў FM-дыяпазоне, ствараць тэматычныя перадачы пра беларускую культуру, традыцыі і звычаі нацыянальнай супольнасці, а таксама дапамагчы ў іх трансляцыі па ўсёй вобласці.

Важна, каб украінцы даведаліся больш пра Беларусь і беларусаў.

Працуем далей!
З Днем Державного Герба! Символу України, незалежності, перемог та прагнення до свободи!
Для тых хто хоча нам дапамагчы…

🔗Посилання на банку
https://send.monobank.ua/jar/8BmVzAZcMo

💳Номер картки банки
5375 4112 2160 5087
20 лютага - Дзень памяці Герояў Нябеснай Сотні!
Адзін з першых, хто аддаў сваё жыццё на Майдане Незалежнасці, за нашу з вамі свабоду, за еўрапейскі выбар, еўрапейскія каштоўнасці быў Беларус Міхаіл Жызнеўскі.
Вечная памяць Героям!
Год таму ў бабруйскай турме быў забіты лукашыскім рэжымам яшчэ адзін палітвязень, 64-гадовы Ігар Леднік.

Слава Герою!
Вопыт Украіны паказаў, што калі аддаць ядзерную зброю за "гарантыю бяспекі", то потым давядзецца аддаць адным гарантам - тэрыторыі, а іншым - рэсурсы за новыя "гарантыі бяспекі".
Юры Хорт
Бійці Полку імені Кастуся Калиновського вивісили на стелі Покровська свій національний біло-червоно-білий прапор на честь загиблої тут білоруски Марії «Марічки» Зайцевої та всіх білоруських добровольців, які віддали свої життя за свободу України.
У нас добрая навіна!

На наступным тыдні мы плануем ужо аддаць у друк інфармацыйныя стэнды.

Ужо неўзабаве ў «Доме Вольнай Беларусі» у Львове будзе прэзентавана новая выстава, прысвечаная гісторыі беларускага супраціву: ад старых акцый, накіраваных супраць акупацыйных беларускай і расейскай уладаў, да чыгуначных дыверсій і ўдзелу ў інфармацыйнай барацьбе з агульным ворагам.

Гэта яшчэ адзін унікальны праект, які будзе падрыхтаваны і ажыццёўлены без грантаў і ўдзелу фондаў, а выключна за сродкі простых беларусаў.

Выстава будзе ўключаць у сябе інфармацыйныя стэнды, мемуары беларускіх анархістаў на розных мовах, прыклады падпольнай літаратуры, асабістыя рэчы і ня толькі.

Дата адкрыцця выставы будзе агучана дадаткова.

Вялікі дзякуй беларусам якія прарабілі вялікую працу, каб сабраць інфармацыю і экспанаты. Дзякуй беларусам, якія ўзялі на сябе абавязацельствы аплаціць усе выдаткі.

Вы ўсё рэальна крутыя!

Працуем далей!

Жыве Беларусь!
2025/02/20 20:02:19
Back to Top
HTML Embed Code: