Telegram Group & Telegram Channel
​​Сёння Латвія, Літва і Эстонія адзначаюць 35 гадавіну Балтыйскага шляху. Гэтая акцыя стала істотным крокам для аднаўлення дзяржаўнасці трох краін.

Акцыя адбылася 23 жніўня 1989 года, праз 50 гадоў пасля падпісання злачыннага пакта Молатава-Рыбентропа, які падзяліў Еўропу на сферы ўплыву Нямеччыны і СССР. Каля 2 мільёнаў чалавек з краін Балтыі сталі ў жывы ланцуг даўжынёй 660-670 км, на 15 хвілін аб'яднаўшы тры краіны. Балтыйскі шлях паслужыў нефармальным рэферэндумам, наглядна прадэманстраваўшы акупацыйным уладам адзінства балтыйскіх народаў у іх памкненні вярнуць сабе свабоду.

Гэтая ўнікальная акцыя прыцягнула вялікую ўвагу міжнароднай супольнасці і дала моцны імпульс наступным працэсам дэмакратызацыі, пачынаючы з руйнавання таталітарнага рэжыму і аднаўлення незалежнасці краін Балтыі.

У 2009 годзе ЮНЭСКА прызнала дакументальныя сведчанні Балтыйскага шляху часткай міжнароднай праграмы "Памяць свету", пацвердзіўшы тым самым глабальнае значэнне Балтыйскага шляху".

У памяць пра гэты дзень сёння ва ўсёй Латвіі адбудуцца грамадскія, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. У Рызе яны пройдуць ля помніку Свабоды - адкрыецца міжнародная выстава, ад 11:30 да 14:00 можна будзе бясплатна даслаць прысвечаную 35-годдзю Балтыйскага шляху паштоўку ў любую кропку Латвіі.

Рыжан і турыстаў запрашаюць на два канцэрты.
А 15:00 выступіць аркестр Zemessardze (латвійскага апалчэння), а а 18:00 пройдзе прэм'ера канцэртнай праграмы, у якой сустрэнецца гурт барабанаў і дуд "Auļi" і аркестр "Rīga".

Уся праграма мерапрыемстваў

Відэа | Балтыйскага шляху - 35 (на латышскай і англійскай мовах)

group-telegram.com/belarusians_latvia/554
Create:
Last Update:

BY Беларусы Латвii

Share with your friend now:
group-telegram.com/belarusians_latvia/554

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Telegram users are able to send files of any type up to 2GB each and access them from any device, with no limit on cloud storage, which has made downloading files more popular on the platform. Sebi said data, emails and other documents are being retrieved from the seized devices and detailed investigation is in progress. On Feb. 27, however, he admitted from his Russian-language account that "Telegram channels are increasingly becoming a source of unverified information related to Ukrainian events." Just days after Russia invaded Ukraine, Durov wrote that Telegram was "increasingly becoming a source of unverified information," and he worried about the app being used to "incite ethnic hatred." If you initiate a Secret Chat, however, then these communications are end-to-end encrypted and are tied to the device you are using. That means it’s less convenient to access them across multiple platforms, but you are at far less risk of snooping. Back in the day, Secret Chats received some praise from the EFF, but the fact that its standard system isn’t as secure earned it some criticism. If you’re looking for something that is considered more reliable by privacy advocates, then Signal is the EFF’s preferred platform, although that too is not without some caveats.
from us

Telegram Беларусы Латвii
FROM American