Telegram Group Search
Як жыў і працаваў адзін з самых вядомых беларускіх журналістаў Павел Шарамет? За што Лукашэнка хацеў яго пасадзіць і чаму быў вымушаны адпусціць яго на волю? Што выбраў журналіст, калі ўлады паставілі яму ўльтыматум? І дзе ён пачаў новую кар’еру? Да чаго тут гісторыя пра зніклых беларускіх палітыкаў, якія пайшлі супраць Лукашэнкі і зніклі? Як загінуў Павел і што вядома пра гэтую трагедыю сёння?
Усе падрабязнасці ў новым сюжэце «Нашай Нівы»
Forwarded from MOST
Беларусы Польшчы ўшанавалі гадавіну нараджэння Кастуся Каліноўскага маршам на яго радзіму.

Гэта каля самай мяжы з Беларуссю.

https://mostmedia.io/2025/02/03/marsh-kastusja-kalinouskaga/?utm_source=tg

З Беларусі — па спасылцы.
🤍❤️🤍 Тадэвуш Касцюшка як сімвал свабоды для беларусаў у выгнанні

📌 Сёння, 4 лютага 2025 года, спаўняецца 279 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі – выдатнага ваеннага і палітычнага дзеяча, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.

https://racyja.com/by/hramadstva/tadevus-kascjuska-jak-simval-svabody-dlja-belarusau-u-vyhnanni/
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
СМАК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАЧАТКУ 1930-х.
ТАЛЁН на пачынку абутку міліцыянэру у арцель "Чырвоны Абутнік" 1931 г.

#дакументы #талён #абутак #міліцыянэр #такуюстранупросрали
Суд Заводскага раёна Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі" матэрыяламі альбом "БНР-100: сьвяткаванне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы" і кнігу "НКВД забiваў у Курапатах…". Гэта вынікае з абноўленага спісу “экстрэмісцкіх” матэрыялаў на сайце Мінінфарма.

Выданне "БНР-100: сьвяткаванне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы" выдадзена ў 2019 годзе "Інбелкультам" і прысвечана 100-гадоваму юбілею абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Гэта ілюстраваны альбом, які дакументуе святкаванне юбілею ў Беларусі і за яе межамі.

Кніга Марата Гаравога "НКВД забіваў у Курапатах…" выйшла ў свет у 2019 годзе у выдавецтве "Зміцер Колас". Гэты літаратурна-мастацкі твор прысвечаны трагічным падзеям, звязаным з Курапатамі - месцам масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.
Forwarded from ByProsvet
🤓 5 лютага 1946 г. набыла моц дамова аб мяжы паміж СССР і Польшчай. У аснове новай мапы была «лінія Керзана»*. Да Польшчы адышла Беласточчына і частка Белавежскай пушчы. Беларусь атрымала 15 вёсак, заселеных пераважна беларусамі.

*Вызначыла ўсходнюю мяжу Польшчы ў 1920-м. Ішла праз Заходнюю Беларусь (Горадня – Ялаўка – Няміраў – Берасце), Заходнюю Украіну (Дарогуск – Устылуг), сягала Карпатаў.


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Калі Расея сфармавала асноўныя пастулаты сваёй гістарычнай прапаганды? Як беларусам процістаяць гэтай прапагандзе? І як рэагаваць на заявы экс-міністра замежных спраў Украіны, які назваў Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце «нашымі гістарычнымі землямі», за якія змагалася яшчэ Украінская Народная Рэспубліка? Пра гэта і пра іншае на канале "Гісторыя на Свабодзе" размова з супрацоўнікам Інстытуту гісторыі польскай Акадэміі навук, доктарам гістарычных навук Аляксандрам Грушам.
Беларускія_падручнікі_па_гісторыі_як_люстэрка_дзяржаўнай_гістарычнай.pdf
255.3 KB
Прадстаўляем вашай увазе фінальную версію даследвання беларускіх падручнікаў па гісторыі, аўтар – акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. У фокусе даследвання былі змены ў змесце і ацэнках, якія адбыліся ў падручніках, надрукаваных пасля 2020 года. Аналізаваліся суадносіны з нацыянальным гістарычным наратывам, палітычныя змены і расійскія ўплывы.
85 год таму, уначы з 9 на 10 лютага 1940 г., адбылася першая масавая дэпартацыя насельніцтва з акупаваных Савецкім Саюзам тэрыторый ІІ Рэчы Паспалітай - Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Акцыя была скіравана супраць асаднікаў, вайскоўцаў, леснікоў і іх сем'яў. Калі першыя дзве катэгорыі былі пераважна польскай нацыянальнасці, то леснікамі ў большасці былі беларусы і ўкраінцы.

У адпаведнасці з інструкцыяй НКВД ад 29 снежня 1939 г., арышт і высылку трэба было правесці адначасова цягам аднаго дня. Высяленню з Заходняй Беларусі падлягалі 9755 гаспадаркі (50.732 чалавекі). Аднак 226 гаспадарак (2106 чалавек) не трапілі ў першую хвалю дэпартацый, бо былі хворыя (547 чалавек), ва ўцёках (32 чалавекі), адсутнічалі дома (1581 чалавек). Усе хворыя былі ўзятыя пад назіранне, каб пазней адправіцца да месца высылкі іх сем'яў.

Уся належная асаднікам і леснікам нерухомая маёмасць, жывёла, інвентар канфіскоўваліся. Жывёлу і збожжа раздавалі кагасам, саўгасам, беднаце і гандлёвым арганізацыям. Але шмат маёмасці і асабліва каштоўных рэчаў раскралі супрацоўнікі НКВД і райвыканкамаў, а таксама вясковы актыў.

На зборы кожнай сям'і давалі максімум дзве гадзіны. Дазвалялі ўзяць з сабой толькі 500 кг рэчаў, у тым ліку ежу, вопратку, бялізну, посуд, дробны гаспадарчы інвентар.

Рэпрэсаваных заганялі ў вагоны для быдла па 25-30 чалавек. У кожным эшалоне - па 55 вагонаў. Цягнікі ішлі на ўсход амаль месяц. Праз нялюдзскія ўмовы даехалі не ўсе. Вагоны падаваліся ў антысанітарным стане і не ацяпляліся (і гэта пры маразах ў 35-25 градусаў). З ежы давалі толькі хлеб. Людзі паміралі ад холаду, хвароб, роспачы. Старыя і малыя адыходзілі першымі. Памерлых выкідвалі на станцыях, а іншым раз прама на абочыну каляіны.

Перасяленцаў даставілі ў 115 пасёлкаў Архангельскай, Свярдлоўскай абласце, Краснаярскага краю, Комі АССР. "Спецпасяленцы" апынуліся зімой у раёнах з суровым кліматам. Іх размяшчалі ў гаспадарчых, нежылых пабудовах. Харчаванне і медыцынскае абслугоўванне амаль адутнічалі. Умовы працы ў спецпасёлках мала чым адрозніваліся ад лагерных. Нягледзячы на ​​холад, голад і хваробы усе пасяленцы ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў павінны былі працаваць на лесапавале. Гэта таксама абумовіла высокую смяротнасць. Ніхто не меў права пакідаць месца пасялення больш чым на 24 гадзіны. У выпадку смерці маці дзетак адпраўлялі ў прытулкі, дзе яны большай часткай хутка паміралі.

Лютаўская дэпартацыя 1940 года была першай з чатырох перадваенных дэпартацый. Другая і трэцяя адбыліся 13 красавіка і 29 чэрвеня 1940 г., чацвертая - на мяжы траўня і чэрвеня 1941 г. Усе яны мелі адміністрацыйны характар і былі інструментам пазасудовых рэпрэсій. Рашэнне аб высяленні прынялі ў Маскве яшчэ ў снежні 1939 г. Палітбюро ЦК ВКП(б) і Савет Народных Камісараў. Пазней аналагічныя рашэнні прыняло кіраўніцтва Беларускай ССР і Украінскай ССР. За арганізацыю акцыі адказвалі НКВД, камуністычныя і савецкія актывісты. Кіраўнік НКВД Лаўрэнцій Берыя ў службовай запісцы на імя Сталіна ад 1 мая 1944 года зазначыў, што падчас даваенных дэпартацый ва ўсходнія раёны памерла ў дарозе 11.516 чалавек.

На здымках: 1. схема аператыўных участкаў па высяленні асаднікаў з заходніх абласцей БССР
2. даведка аб колькасці асаднікаў да высялення
3. таварны вагон, у якім перавозілі рэпрэсаваных
4. даведка Панамарэнкі на імя Сталіна аб выселеных з БССР асадніках
Аб умовах утрымання дэпартаваных з Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны асаднікаў і леснікоў сведчаць афіцыйныя дакументы:

ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА

загадчыка аблздраваддзелам Новасібірскага аблвыканкама старшыні аблвыканкама і начальніку УНКВД Новасібірскай вобласці аб нездавальняючых санітарна-бытавых умовах жыцця польскіх "асаднікаў", якія працуюць у сістэме Томхімлеса
27 сакавіка 1940 г. г. Новасібірск

Томская райдзяржанінінспекцыя паведамляе, што спецперасяленцы (польскія асаднікі) у сістэме Томскага лесхімсаюза пастаўлены ў нездавальняючыя санітарна-бытавыя ўмовы і што існуючае становішча ў месцах рассялення можа стварыць агмені эпідэмічных
захворванняў.

Абследаваннем устаноўлена:

1. Ва ўсіх бараках вялікая цесната, якая перавышае ўсякія дапушчальныя нормы.

2. Баракі не абсталяваны пячнымі прыборамі, а некаторыя баракі (130 участак) зусім не маюць печаў і, акрамя таго, не хапае тапчанаў, зэдлічкаў, сталоў і іншага абсталявання, т. е. баракі не былі падрыхтаваны для прыёму людзей.

3. Некаторыя ўчасткі рассялення не маюць крыніц водазабеспячэння, і людзі звяртаюцца да карыстання снегавой вадой (130-й нав.).

4. З харчаваннем адбываюцца пастаянныя перабоі, а, напрыклад, гародніна леспрадгандаль зусім не закідвае.

Аблздрав даў указанне аб правядзенні неабходных мер, у прыватнасці, аб паляпшэнні справы медыка-санітарнага абслугоўвання гэтых груп, але цалкам відавочна, што шэраг мерапрыемстваў павінна быць праведзена і як мага хутчэй пры ўдзеле абласных арганізацый.

Нам. заг. аблздарам Лапчанка

Аблдзяржсанінспектар па жылкамсанітарыі Шыршоў

ГАНО. Ф. Р-1020. Оп.4а. Д.17. Л.15. Арыгінал. Машынапіс.

СЛУЖБОВАЯ ЗАПІСКА
старшыні Пышкіна-Траецкага райвыканкама ў Новасібірскі аблвыканкам аб гаспадарчым забеспячэнні перасяленцаў-"асаднікаў", расселеных у раёне
3 траўня 1940 г. с. Пышкіна-Траецкае

Пышкіна-Траецкі райвыканкам паведамляе: стан перасяленцаў-асаднікаў у нашым раёне нельга сказаць, што ў вельмі дрэнным стане, але вядома не так і добра, па-першае, далёка ў лесе, ад райцэнтра 200 кіламетраў, увесну і ўлетку туды прабрацца вельмі цяжка, вельмі шмат будзе гнюса.

У частцы забеспячэння, мной да бездаражы для адпраўкі грузу ў гэтыя пасёлкі спецыяльна было выдзелена 50 коней, прадуктамі акрамя мяса забяспечаны.

1/05-40 г. я размаўляў з дырэктарам леспрамгаса, яны зараз накіроўваюць прадукты на лодках, іншым шляхам ніяк нельга.

У частцы кватэр ёсць недахопы, жывуць у бараках, 6/05-40 года будзем ставіць пытанне аб пабудове новага пасёлка.

У частцы мёд. абслугоўвання, мела месца захворванне дызентэрыяй, асабліва дзяцей, але ў нас там арганізаваны медпункт, у ім 10 ложкаў, але усё ж медыцынскае абслугоўванне недастатковае, мы не толькі лекара, а не маем у раёне кваліфікаванага фельчара, са свайго боку прымалі і будзем прымаць усе неабходныя меры, зараз пакуль шчасна.

Старшыня райвыканкама Круглоў

ГАНО. Ф. Р-1020. On.4а. Д.17 Л.18. Арыгінал. Машынапіс.
Схема аператыўных участкаў па высяленні асаднікаў з заходніх абласцей Беларускай ССР.

Схема была распрацаваная НКВД да першай хвалі дэпартацыі, што адбылася з 9 на 10 лютага 1940 года. На ёй бачна, адкуль і як савецкі картны апарат планаваў сцягваць асаднікаў і леснікоў для далейшай адпраўкі цягнікамі ўглыб СССР.

Галоўнымі кропкамі збору рэпрэсаваных былі чыгуначныя станцыі і тагачасныя абласныя цэнтры: Беласток, Брэст-Літоўскі, Пінск, Баранавічы і Вілейка. Да чыгуначных станцый людзей звозілі падводамі з 37 аператыўных раёнаў. У аперацыі планавалася задзейнічаць больш амаль 3500 вагонаў з шырокай і вузкай каляінай.

Як вынікала са справаздачы тагачаснага кіраўніка БССР Панцеляймона Панамарэнкі Сталіну, у акцыі ўдзельнічала больш за 15000 мясцовых актывістаў. "Насельніцтва сустрэла высяленне з вялікім задавальненнем і аказвала аператыўным групам усялякую дапамогу", - пісаў Панамарэнка і падкрэсліваў, што "за выключэннем асобных выпадкаў, асаднікі не аказвалі супраціву і не здзяйснялі спробаў да ўцёкаў".

У рэпрэсаваных саветы канфіскавалі 8 тыс. коней, 20 тыс кароў і 18 тыс дробнай скаціны, 4,5 тыс буйной сельскагаспадарчай тэхнікі, 8 тысяч падводаў, 20 тыс. жылых і гаспадарчых пабудоў і 103 тыс гектараў зямлі.
У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» патрапіў дакументальны фільм рэжысёра Марыі Булавінскай «Лес» аб сталінскіх рэпрэсіях. Рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Гомеля 29 студзеня

Стужка, заснаваная на сведчаннях ахвяр сталінскіх рэпрэсій, звестках сведкаў растрэлаў, якія запісаў дысідэнт Яўген Ткач у сваёй кнізе «Через ХХ век, или Отторжение». Выкарыстоўваючы розныя тэхнікі і стылі аповеду — пастановачную частку, анімацыйныя элементы, дакументальную — меркаванні гісторыкаў і ўспаміны беларусаў, што перадаваліся ў сем’ях, ад чалавека — да чалавека, — у карціне разварочваецца трагічная гісторыя беларусаў, праўда аб гвалтоўнай смерці якіх у 1930-я замоўчваецца і да гэтай пары.

Згодна з археалагічнымі раскопкамі 1995 года, у Навабеліцкім лесе пад Гомелем у 1930-я НКВД расстрэльваў савецкіх грамадзянаў. Фільм «Лес» паказвае некалькі рэальных гісторый.
Forwarded from MOST
У Беластоку ратуюць пахаванні беларускіх дзеячаў.

«Будзе ганьбай, калі гэтыя могілкі знікнуць».

https://mostmedia.io/2025/02/11/pahavanni-belaruskih-dzejachau-u-belastoku/?utm_source=tg

Из Беларуси — по ссылке.
2025/02/23 14:00:00
Back to Top
HTML Embed Code: