Telegram Group Search
Добрага дня, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай альбо па дарозе на працу? Прынеслі вам цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

⭕️ «Дэманізаваць санкцыі і абараніць свой унутраны рынак». Эксперты пра контрсанкцыі

З 15 кастрычніка ўвайшла ў моц пастанова аб контрсанкцыях, што забараняе ўвозіць у краіну шэраг тавараў з «несяброўскіх краінаў». На думку экспертаў, улады проста карыстаюцца момантам, каб падтрымаць айчынных вытворцаў.

⭕️ Пенсіянерам, якія працуюць, пастанавілі вярнуць поўныя пенсіі. Чаму цяпер і адкуль узяць на гэта грошы?

Чаму нарэшце дайшлі да поўных пенсіяў тым, хто працуе?

⭕️ Лукашэнка заявіў, што беларусам не відаць падтрымання, якое ў Нямеччыне маюць мігранты

Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка правёў нараду адносна сацыяльнага падтрымання насельніцтва. Галоўнай ідэяй выступу было тое, што грошай мала, іх трэба даваць адрасна.

#штопачытаць
Міколе Дзядку могут дадаць яшчэ некалькі гадоў турмы

Яго асудзілі на 5 гадоў зняволення, але цяпер распачынаюць новую крымінальную справу — «непадпарадкаванне». Палітвязень ужо чатыры месяцы ў ШЫЗА.

«Гэты артыкул (411 КК РБ) дазваляе бясконца працягваць тэрмін зняволення практычна без доказаў «парушэнняў», — перадаў звестку Дзядок.

Мікола папярэджваў пра такі ціск яшчэ 9 гадоў таму, але «ўсім было ўсё адно». Паводле яго ліста, турэмны кантралёр мог плюнуць на асфальт, сунуць асуджанаму ў рукі швабру і сказаць «Прыбірай!» – адмова будзе парушэннем і нагодай да крымінальнай справы, гэта «ў межах закону».

«У чым жа складалася маё „злачынства“? У 16 дысцыплінарных парушэннях: нашэнне спартовага касцюму, перамовы з суседнімі камерамі і хаджэнне па камеры пасля 22 гадзінаў.

Самі правілы складзены такім чынам, каб пакараць можна было ў любы момант. Нярэдка акты аб парушэннях фальсіфікуюцца, і паспрабуй потым дакажы, што твой абутак на самай справе быў чысты!»
, пісаў яшчэ ў 2015 годзе Дзядок.

Мікола тады прасіў «ўсіх, у каго ёсць сілы і магчымасць паўплываць на становішча». Праз 9 гадоў сітуацыя стала горш.
Белсат
😌 Беларусам не будуць прыпыняць права на прытулак у Польшчы

Паводле польскага дыпламата, заява Дональда Туска была накіравана ў бок мігрантаў з трэціх краін. Абмежаванні на прытулак не будуць дзейнічаць для беларусаў і ўкраінцаў

«Палітыкі павінны казаць тое, што жадаюць пачуць людзі. Туск у сваіх заявах меў на ўвазе грамадзян не Беларусі ці Украіны, а "мігрантаў з трэціх краін"», — пракаментаваў дыпламат Марыюш Машкевіч.
Больш за 40 чалавек загінула ад «зубоў Цмока» у Расеі

Супрацьтанкавыя загароды ад ЗСУ прывялі да масавых аварый сярод саміх расейцаў. Z-блогеры паведамляюць пра 40 загінулых і 300 параненых, сярод якіх — дзясяткі вайскоўцаў. І гэта толькі за содні.

Асноўная прычына аварыяў — загароды проста не відаць у цемры. Як піша «The Insider», на такія «пірамідкі» расейскія ўлады патрацілі мільярды рублёў.
Польшча ўдарыла па мігрантах: пасля заяў аб спыненні прытулку ўрад зацвердзіў новую міграцыйную стратэгію

Ці пагражае гэта беларусам, якія складаюць самую вялікую колькасць замежнікаў пасля украінцаў? І што чакае тых, хто, ўцякаючы ад рэпрэсій, спадзяецца на прытулак? Адказы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😢 Беларусь зноў падае ў рэйтынгах — цяпер па свабодзе ў інтэрнэце

Зараз краіна займае 22-і пункт са 100. Гэта ніжэй, чым Пакістан і Венесуэла, але пакуль вышэй за Іран, Кубу і Расею.

Такі рэйтынг падрыхтавалі праваабаронцы з «Freedom House». Як яны адзначылі, за год Беларусь апусцілася на 3 пазіцыі.

Дарэчы, у суседняй Украіны 59 балаў свабоды са 100.
Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі прэміяй за ўнёсак у пабудову мірнай і ўстойлівай Еўропы

Намінантамі на такую ўзнагароду становяцца выключна маладыя еўрапейцы, а падчас адбору надаецца ўвага тэмам свабоды слова, барацьбе з рэпрэсіўнымі і недэмакратычнымі рэжымамі.

Прэмія называецца Schwarzkopf Europe і ўручаецца ў Берліне. Беларуская лідарка якраз знаходзіцца ў Нямеччыне з працоўным візітам.
Белсат
ГУБАЗіК: «на Макса Каржа няма крымінальнай справы»

Як сцвярджаюць сілавікі, з музыкай нібыта хочуць «толькі паразмаўляць».

«Пока еще нет никакого уголовного дела, все претензии правоохранителей по жалобам граждан можно снять простой профилактической беседой», — піша канал ГУБАЗіКу.

Тым часам, кіраўнік Андрэй Стрыжак заявіў, што BYSOL не вывозіў Макса Каржа з Беларусі. Таксама ён не можа падцвердзіць, ці сапраўды спявак пакінуў краіну.
У долара сёння гадавы максімум

Ён пажаражэў на 1,85 капейкі і цяпер складае 3,3104 беларускага рубля. А вось расейскі рубель патаннеў на 1,84 капейкі.

#курсывалютаў
Беларускага журналіста абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

Данілу Палянскага, журналіста-фрылансэра, затрымалі 19 верасня па вяртанню з Расеі.

Паводле @bajmedia меркавалася, што яго арыштавалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне, але стала вядома пра распачатую крымінальную справу. Журналіста змясцілі ў СІЗА і інкрымінуюць артыкул 356 КК — «Здрада дзяржаве».

Даніла працаваў у якасці відэааператара і супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі.
Улады прадаюць дом Цапкалаў, па якому прайшліся сілавікі

Двухпавярховы дом на Цяплічнай 7 у Менску выставілі на электронныя таргі. Пачатковы кошт — 2 104 000 рублёў.

Раней там ладзілі жорсткія ператрусы і разграмілі маёмасць:

«Дом быў разгромлены. Выбітыя вонкавыя і міжпакаёвыя дзверы, пабітыя вокны, знішчаная мэбля, пашкоджаныя трубы, у выніку чаго цокаль затоплены і вада працягвае паступаць», — апісвала Вераніка Цапкала.

Паводле яе, сілавікі таксама зламалі дзіцячыя ложкі, пабілі посуд, плітку і выдралі разэткі.

Таксама ў красавіку 2024 на аўкцыёне прадалі і кватэру Валера Цапкалы. Таргі адбываліся калі 13 гадзінаў і спыніліся на кошце 395 720 рублёў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

🔻ГУБАЗіК ужо другі дзень піша пра на Макса Каржа. Гэтым разам проста «хочуць пагаварыць».

🔻У Беларусь прыбыла дэлегацыя «бізнэсоўцаў ДНР».

🔻Літоўскія мытнікі арыштавалі рэкордную сёлета партыю кантрабандных цыгарэт. Канешне ж, беларускіх.

🔻Зяленскі распавёў Украінцам аб плане, які можа спыніць вайну.

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Як вам такое будучае: нешта забалела — і ўжо праз хвіліну вы ведаеце, што рабіць

Гучыць фантастычна? Але не — гэта рэальнасць, дзякуючы новай праграмке ад беларусаў у Telegram. А ратуе яна ў некалькі клікаў. Паглядзіце самі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Купалаўцы прадставілі новы спектакль — «Экстрэмісты»

Што гэта? А гэта атмасфера турэмнай камеры, дзе ёсць малітвы і брудныя выразы, слёзы са смехам і паэзія, ад якой мурашкі па ўсёй скуры.

«Белсат» паглядзеў моцную пастаноўку і дзеліцца ўражаннямі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
2024/10/16 14:15:22
Back to Top
HTML Embed Code: