Telegram Group Search
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️ «Раніца з Белсатам» мяняе час на 9:00

Сябры, у нас цудоўная навіна: мы перанеслі «Раніцу з Белсатам» на гадзіну пазней, і цяпер вы зможаце выспацца ў выходныя і не прапусціць любімую праграму.

Той жа фармат, новыя госці і гісторыі, але на гадзіну пазней 😴

📺 Глядзіце «Раніцу з Белсатам» кожныя суботу і нядзелю а 9:00 у нашым эфіры, на YouTube-канале «Белсат LIFE», а таксама ў нашых сацыяльных сетках.
Як бяспечна чытаць і глядзець «Белсат»

Падрыхтавалі для вас інструкцыі і адказы на розныя пытанні, як працягваць атрымліваць незалежнаю інфармацыю ў Беларусі без рызыкі. Гэты гайд будзе карысны ўсім на выпадак патэнцыйных будучых блакаванняў сацсетак у Беларусі, а таксама для бяспечнага ўзаемадзеяння з «Белсатам» ужо цяпер

🔗 Чытаць на сайце

🔗
Чытаць на Тэлеграф
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашэнка працягвае раздачу аплявухаў сваім чыноўнікам, аказваецца яны вінаватыя ў адсутнасці кадраў

🔸Гародніна ў крамах будзе, а як не – стануць штрафаваць

🔸Дзень Расеі – як гэтая краіна так і не змагла пазбавіцца імперскіх хацелак і адысці ад ідэі вялікай дзяржавы. Што адбываецца ў гэты дзень у Беларусі і чаму

🔸Што адбываецца на форуме Globsec

🔸Ці пачнецца трэцяя сусветная – напружанасць з Іранам усё больш узрастае?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/aSRArJji4zQ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦬 «Тут часам адчуваю сябе як дома»

Сустракаемся і пачынаем «Падляшскія вакацыі» гэтага лета ў Беластоку. Сваімі ўражаннямі ад сталіцы Падляшша падзяліўся адзін з герояў - Дзёня Мандзік🎙

📺 Глядзіце прэм'еру чэлендж-шоу «Падляшскія вакацыі» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
🌱ЕЗ павысіў мыта на ўгнаенні з Беларусі

Рада Еўразвязу ўводзіць новыя тарыфы на ўгнаенні і сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расеі. Мэта — паменшыць залежнасць ЕЗ ад імпарту і скараціць прыбыткі Расеі, каб аслабіць яе здольнасць весці вайну.

З 1 ліпеня тарыфы будуць ужывацца да ўсіх сельгаспрадуктаў, а з 2028 года — да некаторых угнаенняў.

У 2024 годзе Беларусь значна павялічыла экспарт угнаенняў у ЕЗ, галоўным чынам у Польшчу. Аднак агульны імпарт з Беларусі зменшыўся

🔗Падрабязнасці — тут у артыкуле
Кіраўнік Крычаўскага раёну «захварэў» пасля скандалу з паборамі🤔

Старшыня Крычаўскага райвыканкаму заклікаў жыхароў «скінуцца» на новыя прыпынкі, але пасля абурэння ў сацсетках відэа выдалілі. А чыноўнік узяў бальнічны 🤕

«Белсат» высветліў, што ўлады працягваюць збіраць ахвяраванні🙃
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь выдаткоўвае сотні тысячаў еўра на скіраваную на палякаў прапаганду

Расследавальніцкі праект «Бюро Медыя» даведаўся, колькі беларуская дзяржава плаціць крымінальнікам з ЕЗ за прапаганду ў эфіры радыё «Беларусь». Там запусцілі праграму «Вольнае слова для Польшчы».

Расследавальнікі прыводзяць вось такія лічбы:

Томаш Шмыт — € 21,6 тыс.
Давідэ Карбанара — € 21,5 тыс.
Эдзікас Ягелавічус — € 27 тыс.
Раман Самуль — € 17 тыс.
Аляксей Дзермант — € 14,2 тыс.

🔗Падрабязней пра расследаванне — чытайце ў артыкуле
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️Беларускія чыноўнікі змагаюцца ўжо і за расейскі рынак

Бо гандаль з Расеяй на сёння Беларусь саступае Кітаю. Пасля «сямейнага» візіту Лукашэнкі ў Пекін, улады скіравалі погляд на Санкт-Пецярбург, у спадзяванні прадаць айчынныя аўтобусы-МАЗы і іншую тэхніку.

Пакуль жа Расея актыўна купляе ў Беларусі толькі зброю. Паслухайце што кажа прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар.

Больш на гэтую тэму глядзіце ў праграме «Аб'ектыў». 👈
🏟 Сёння споўніўся 91 гад менскаму стадыёну «Дынама»

Галоўную арэну Беларусі (на той момант БССР) адкрылі 12 чэрвеня 1934 года.

Яна перажыла поўнае знішчэнне падчас вайны ды некалькі рэканструкцыяў, на ёй праходзілі некаторыя спаборніцтвы Алімпіяды-80, шматлікія канцэрты і нават мітынг Зянона Пазняка.
2025/06/29 16:22:43
Back to Top
HTML Embed Code: