Telegram Group Search
Сёння ты квадробер, а заўтра здраднік Радзімы

Такое ўяўленне можа скласціся пасля прачытання шэрагу прапагандысцкіх артыкулаў пра новую субкультуру дзяцей і падлеткаў — квадробераў.

Але ці сапраўды яны настолькі небяспечныя, як пра гэта кажуць, і да чаго варта рыхтавацца бацькам?

👉 Разбіраемся ПА СПАСЫЛЦЫ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пратасевіч: ахвяра ці здраднік

Раман Пратасевіч і Азаронак далі інтэрв'ю Ксеніі Сабчак. Мы паглядзелі яго і сабралі асноўнае.

👉 А яшчэ больш цікавага кантэнту – у нашым TikTok.
😱 «Гэта казарма, рэжымны аб’ект»

Уявіце, што вы арандавалі пакой, а гаспадары дому сочаць па камерах за кожным вашым крокам і ў ваш пакой могуць зайсці без вашага дазволу.

😡 Менавіта такія ўмовы для жыльцоў стварыў беларус – гаспадар дому ў горадзе Зомбкі пад Варшавай.

Мы знайшлі пяцёх пацярпелых ад дзенняў свайго суайчынніка – былыя арандатары распавялі нам, як шукалі пакой, а апынуліся ледзь не ў турме.

👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🪖 «Жыць звычайным жыццём не даў Лукашэнка»

«Гаюн» – беларускі добраахвотнік, аператар БПЛА ў тактычнай групе імя Мікіты Крыўцова. У 2021 быў вымушаны з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед.

У новым выпуску праграмы «Ваяры» «Гаюн» распавёў пра тое, як на вайне «знайшоў сваё месца», як вучыцца даваць рады са страхам і что дапамагае байцам трымацца

👀 Глядзіце свежае выданне «Ваяроў» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


📌 У Беларусь прыйшоў ХЕС - новы варыянт каранавірусу. Наколькі ён небяспечны і якія захады прадпрымаюць у Мінздароўя?

📌 Дзень маці - глядзім на гэты дзень у кантэксце дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі і ў свеце

📌 Чарговы суд над Палінай Шарэндай-Панасюк

📌 Кватэру былой палітзняволенай апячаталі сілавікі

📌 Як могуць паўплываць выбары ў Літве на становішча беларусаў

Далучайцеся да эфіру ⤵️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чаму дзяржава так баіцца квадробераў?

Адкуль наогул узяўся гэты рух?


☝️ Глядзіце і слухайце ўважліва, вам усё распавядуць у нашай праграме «Атмасфера»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏠 Як жыць, калі літаральна сарвала дах?

Пра гэта цяпер могуць распавесці жыхары амерыканскага штату Фларыда. Паглядзіце, якой бяды ім нарабіў ураган «Мілтан».
#рэпрэсіі Асноўнае за 14 кастрычніка

🔻 Жыхарку Глыбокага спачатку асудзілі завочна, а днямі завочна амніставалі

🔻 Бацька Марыі Калеснікавай у каментары AP распавёў пра пачуццё бездапаможнасц

🔻 У Рагачове апошнімі днямі актыўна правяраюць тэлефоны ў вучняў і настаўнікаў

🔻 Апячаталі кватэру былой палітзняволенай фігуранткі «справы студэнтаў»

🔻 У Рэчыцы распачынаецца чарговы суд над Палінай Шарэндай-Панасюк

🔻 За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы мужчына

🔻 Дызайнера-ілюстратара судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах

🔻Судзяць былога начальніка кацельні ў Віцебску

🔻 Чат менскіх барыста прызнаны «экстрэмісцкім»
💥 #галоўнае за 14 кастрычніка

✔️ У Беларусі выставілі на таргі два газаправоды і кацельню

✔️ Рэжым на канферэнцыі ў Жэневе рашуча асудзіў любыя праявы тэрарызму і экстрэмізму

✔️ Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх матуляў

✔️ Кітай зноў праводзіць маштабныя ваенныя вучэнні каля Тайваня

✔️ Віталь Гуркоў чарговы і, імаверна, апошні раз стаўся чэмпіёнам

✔️ Як байнэт адрэагаваў на ідэю Рыгора Астапені не займацца фармаваннем беларускай свядомасці.

✔️ Беларус у Польшчы стварае невыносныя ўмовы ў пакоях, якія здае
🪖 Тэрмін апавяшчэння вайсковаабавязаных на вайсковыя і спецыяльныя зборы скарацілі да 7мі дзён

Раней апавясціць трэба было не пазней як за 10 дзён.

Таксама змененая арганізацыя перавозкі тых, каго прызвалі на зборы, і павышаны век асобаў з 16 да 17 гадоў, адносна якіх патрабуецца згода ваеннага камісарыяту ў сувязі з афармленнем пастаяннага пражывання за межамі Беларусі.

👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
😡 У кастрычніку былым палітвязням плануюць замяніць «хатнюю хімію» на калонію

Паводле звестак праваабаронцаў, у кастрычніку ў Беларусі адбыліся ці яшчэ адбудуцца не менш як 25 судоў для замены былым палітвязням «хатняй хіміі» на пазбаўленне волі. У дачыненні тых, хто пасля вызвалення з СІЗА пакінуў Беларусь, суды праходзяць завочна.

Тых былых палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі, пасля суду змяшчаюць пад варту і пераводзяць у калоніі.

#рэпрэсіі
📌 Масква і Пхеньян узмацняюць сваю супрацу ў вайсковай сферы

Пуцін унёс на ратыфікацыю ў Дзяржаўную думу Расеі «Дамову аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве паміж КНДР і РФ»

Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае ваенную дапамогу адным з бакоў дамовы іншаму, які знаходзіцца ў стане вайны. Дамова носіць бестэрміновы характар і набывае моц пасля ратыфікацыі і абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

👉 Ці ёсць верагоднасць таго, што паўночнакарэйскія войскі неўзабаве могуць з’явіцца ва Украіне, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
😢 Нарвегія адмовіла ў «дакуменце замежніка» тром беларускім студэнтам, якія ўцяклі ад рэпрэсіяў

У цяперашні час у іх мінае тэрмін дзеяння пашпартоў, і яны рызыкуюць застацца без дакументаў, піша партал vg.no.

Адмова ў выдачы «дакументаў замежніка» UDI матывавала тым, што «няма дастатковай дакументацыі або малаверагодна, што названыя асобы спрабавалі атрымаць праязныя дакументы <...> у сваёй краіне».

☝️ У лісце міністру юстыцыі Нарвегіі праваабарончая арганізацыя «Нарвежскі Хельсінскі камітэт» (НХК) звярнула ўвагу, што ў сітуацыі, якая склалася, беларускія грамадзяне не могуць вярнуцца ў Беларусь для замены пашпартоў, і цяпер вымушаныя знаходзіцца ў становішчы, якое нагадвае «безграмадзянства». Па словах генеральнага сакратара НХК Берыт Ліндэман, цяперашняя працэдура легалізацыі беларусаў у Нарвегіі «не працуе».
🦠 Першы выпадак новага варыянту COVID-19 XEC выяўлены ў Беларусі

Афіцыйна гэта пацвердзілі ў Міністэрстве аховы здароўя, але просяць не хвалявацца, бо сітуацыю трымаюць на кантролі.

👉 Чым новы штам адрозніваецца ад астатніх і як сябе берагчы, чытайце ў нашым матэрыяле.
🫤 Беларусы – у тройцы народаў, якім палякі давяраюць найменш

Яшчэ дзесяць ці пятнаццаць гадоў таму большасць палякаў думала, што Беларусь – гэта частка Расеі.

☝️ Сітуацыя змянілася ў жніўні 2020 года, калі тэма беларускіх пратэстаў была галоўнай у польскіх СМІ.

Аднак з таго часу адбылося шмат падзеяў, якія, на вялікі жаль, моцна адбіліся на іміджы не толькі рэжыму Лукашэнкі, але і ўсяго беларускага народу.

👉 Як ратаваць імідж беларусаў у Польшчы і ці магчыма гэта, чытайце ў нашым матэрыяле
😡 Ад сёння запрацавалі новыя санкцыі лукашэнкаўскага рэжыму ў дачыненні «несяброўскіх» краінаў

З 15 кастрычніка з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Чэхіі нельга будзе ўвозіць:

- торбы і валізкі;
- шпалеры;
- халадзільнікі і лядоўні;
- падгузнікі і пялёнкі.

👉 І гэта яшчэ не ўвесь спіс. Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😡 Сваякі беларусаў замежжа, атрымліваюць лісты з прапановай звярнуцца ў Камісію па вяртанні

Паводле праваабаронцаў, у іх гаворыцца, што чалавек павінен назваць прычыну ад'езду, паведаміць аб правапарушэннях, а ў выпадку здзяйснення злачынстваў — публічна папрасіць прабачэння і пакрыць шкоду.

☝️ Праваабаронцы папярэджваюць, што звяртанне ў камісію па вяртанні можа быць небяспечным: вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі пасля звяртання ў Камісію, супраць людзей распачалі крымінальныя справы.
💱 Курсы валютаў на 15 кастрычніка

Долар працягвае расці. Еўра таксама ўмацаваўся больш чым на капейку. А расейскі рублей працягвае падаць.

#курсывалютаў
«Альянс пасылае выразны сігнал»

NATO 14 кастрычніка пачало свае штогадовыя ядравыя вучэнні над Заходняй Еўропай «Steadfast Noon».

👉 Ядравыя вучэнні NATO праводзяцца кожны кастрычнік. У вучэннях «Steadfast Noon» задзейнічаныя 2000 вайскоўцаў з васьмі авіябаз і больш як 60 самалётаў, уключаючы самалёты, здольныя несці ядравую зброю, бамбавікі, знішчальнікі суправаджэння, самалёты-запраўшчыкі і самалёты, здольныя весці выведку і радыёэлектронную барацьбу.

Сёлета вучэнні ўключаюць палёты ў асноўным над Бельгіяй, Нідэрландамі, Даніяй, Вялікай Брытаніяй і Паўночным морам. Яны будуць доўжыцца два тыдні.
2024/10/16 10:33:23
Back to Top
HTML Embed Code: