Telegram Group Search
❤️ Спачуваў прастытуткам і любіў джаз...Сёння дзень народзінаў геніяльнага паэта і бунтара Алеся Дудара

Ягоныя вершы часта гучаць на вечарах акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». Дудар меў псеўданім Тодар Глыбоцкі. Але ягонае сапраўднае імя – Аляксандр Дайлідовіч.

Сабралі цікавыя факты пра Алеся Дудара ☝️
💱 Курсы валютаў 24 снежня

Еўра «святочна» страціў амаль 8 капеек, а долар 2.

А вось расейскі рубель падрос амаль на 2 капейкі.

#курсывалютаў
☃️ Беларускія дыяспары ў розных краінах свету ладзяць святкаванне Калядаў і Новага года на роднай мове і паводле нашых традыцыяў

👉 Зрабілі падборку імпрэзаў, якія адбудуцца ўжо ў найбліжэйшыя дні
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫤 Амбасада Беларусі адкрыецца ў Ватыкане ў наступным годзе

Як вынікае з пастановы Савету міністраў №988 ад 20 снежня 2024 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, фінансаванне працэсу адкрыцця амбасады пры Святым Пасадзе (у Ватыкане) даручана Міністэрству фінансаў Беларусі.

Амбасада павінна адкрыцца да 1 верасня 2025 года.

У Беларусі пасля пратэстаў 2020 года распачаліся рэпрэсіі ў тым ліку супраць вернікаў і святароў Каталіцкага Касцёлу.

◾️ Згодна са справаздачай Папскага дабрачыннага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», Беларусь на другім месцы ў спісе краінаў, дзе арыштоўваюць і забіваюць каталіцкіх святароў. На першым месцы – Нікарагуа.
🏆 Гісторыя, аналітыка ці забаўляльны кантэнт? Абіраюць лепшы youtube-праект 2024 года

Telegram-канал «YouTube Беларусi» зладзіў галасаванку, каб абраць найлепшы youtube-праект 2024 года.

На лісце адразу тры праекты «Белсату» - «Шухер-шоу», «Вусы Скарыны» і «Атма$фера».

Выбярыце свой улюбёны праект 2024 году 😊
Белсат
🤦🏻 Чым скончыўся скандал з выбарамі маркі года Памятаеце, як «Белпошта» выдаліла «апазіцыйную сініцу» з галасавання за марку года? А мы даведаліся, хто атрымаў перамогу ☝️
🤔 Афган перамог Зубра. «Белпошта» абрала лепшую марку 2024 года

Лепшым паштовым выпускам прызнаны блок «35-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана»

А вось марка «Еўрапейскі зубр» заняла толькі другое месца. На трэцім — «Птушкі Беларусі. Крумкачовыя».

☝️ Нагадаем, пазалетась конкурс скончыўся скандалам. Бо выявілася, што марка-пераможца была створаная «эктрэмістамі» — арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
📌 Што за бот «Сумленных людзей», які раптоўна зладзіў рассылку беларусам, і як такога пазбавіцца

Сілавікі пагражаюць беларусам за любы кантакт з палітычнымі актывістамі. Ініцыятыва «Сумленныя людзі» зрабіла рассылку пра выбары-2025 праз Telegram-бота, ГУБАЗіК заявіў пра затрыманні.

👉 Што кажа ініцыятыва і што рабіць, каб не атрымаць такую рассылку?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😧 У Парыжы на Эйфелевай вежы адбыўся пажар, з-за якога давялося эвакуяваць больш за тысячу чалавек

Пажар узнік у шахце ліфта паміж першым і другім паверхамі. Пажарныя мяркуюць, што прычынай узгарання стала пераграванне прыстасавання каля кабеля аднаго з ліфтаў.

На дадзены момант агонь лакалізаваны і патушаны. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што з вежы было эвакуявана каля 1200 чалавек.

Цяпер сімвал Парыжу зачынены для наведвальнікаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Беларусь атрымае «міжнародную тэхнічную дапамогу» на барацьбу з нелегальнымі мігрантамі на мяжы з ЕЗ

✔️Пачаўся завочны працэс над стэндап-комікам Славам Камісаранкам

✔️На ўкраінскай мяжы зноў з'явіліся банеры са зваротамі байцоў ЗСУ да войска Лукашэнкі

✔️Пад атакаю беспілотнікаў апынуўся расейскі вайсковы аэрадром

✔️Пацярпеў крушэнне расейскі сухагруз, што, магчыма, забяспечваў расейскае войска ў Сірыі

✔️Санта-Клаус выправіўся ў кругасветную вандроўку

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎄Што пакажам у Калядны вечар на Белсаце

Падрыхтавалі для вас адмысловую праграму, каб прынесці ў вашыя дамы яшчэ больш цяпла, святла і святочнай атмасферы.
Далучайцеся да нашага эфіру! Няхай гэты вечар будзе напоўнены шчасцем, надзеяй і цудамі! 🤗
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/12/25 17:08:24
Back to Top
HTML Embed Code: