Telegram Group Search
💥 #галоўнае за 13 лютага

✔️«Дагаварняк» Вашынгтону і Масквы непазбежны? А ці дапусцяць да перамоваў Украіну і Еўропу?

✔️Уначы над Гомлем заўважылі падзенне абломкаў дрона

✔️Журналісты БРЦ высветлілі, як казіно ў Беларусі адмываюць грошы пад «пратэктаратам» КДБ

✔️Патэлефанавалі ў беларускія кнігарні і даведаліся кошт «Нашага прэзідэнта». Ён уражвае

✔️Стала вядома, дзе працуе былы кіраўнік Беларускай чыгункі, звольнены пасля карупцыйнага скандалу

✔️Абарона ад «экстрэмізму» і «шкодных» цацак. Глядзім, што скарэктавалі ў заканадаўстве аб правах дзяцей

✔️Як Перабудова ў СССР. Погляд Яраслава Раманчука на дзейнасць адміністрацыі Трампа

✔️«Абсалютная навінка і хіт сезону». У Магілёве выпускаюць незвычайныя матузкі для абутку з падсветкаю

✔️«Беларускі Гаюн» спыніў працу, але беспілотнікі не спыніліся

✔️ Пуцін і Трамп могуць дамовіцца пра спыненне агню да Вялікдня ці 9 траўня
Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Што добрага ў палітыцы Доналда Трампа і чаму?

Адказвае Яраслаў Раманчук.

🔻«Абараніць ад экстрэмізму»

Што змяняецца ў заканадаўстве аб правах дзяцей?

🔻«Прадпрыемствы тэлефануюць бясконца»

Ці сапраўды па кнігу пра Лукашэнку стаяць чэргі?

#штопачытаць
🤔«Вызваленні палітвязняў – вынік перамоваў ці «падарунак» Лукашэнкі новай адміністрацыі ЗША?»

Нядаўна трое палітвязняў, якія знаходзіліся за кратамі ў Беларусі, выйшлі на волю. Дзярждэп запэўніў, што афіцыйны Менск «нічога не атрымаў за гэты абмен». А прэс-сакратарка Лукашэнкі заявіла, што «гэта не адзіная просьба новай адміністрацыі ЗША».

Чаго ЗША могуць хацець ад Лукашэнкі? Разважаем у нашым артыкуле.
👆ЗША пагражаюць Расеі санкцыямі і ваеннай сілай, калі Трамп не дамовіцца з Пуціным

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у чацвер, 13 лютага, адзначыў, што Вашынгтон можа ўвесці супраць Масквы санкцыі і нават прымяніць ваенную сілу, калі расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не пагодзіцца на мірнае пагадненне, якое гарантуе доўгатэрміновую незалежнасць Украіны.

У той жа час міністр абароны ЗША Піт Хегсет, які раней казаў пра нерэалістычнасць таго, што Украіна можа вярнуцца да межаў 2014 года і ўступіць у NATO, заявіў, што Доналд Трамп можа перадаць Украіне ядравую зброю, калі гэтага захоча.

Падрабязней чытайце па спасылцы.
🔹У Беларусі істотна выраслі стаўкі ўтылізацыйнага збору для аўтамабіляў

Гэта зроблена ў тым ліку ў інтарэсах расейскага аўтамабільнага рынку. Але дакладна ніяк не ў інтарэсах беларускіх спажыўцоў.

🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
☝️Гэтай ноччу каля Чарнобыльскай АЭС выбухнуў дрон

Спачатку пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі, а пазней пацвердзілі і спецыялісты МАГАТЭ.

📍Падрабязнасці глядзіце на нашым сайце
💬 «Мой шлюбны пярсцёнак зрэзалі з пальца падчас аднаго з адміністратыўных арыштаў: ён не здымаўся, і яны проста перакусілі яго кусачкамі»

Сённяшні дзень – добрая нагода распавесці гісторыі кахання людзей, якія прайшлі праз жорсткія выпрабаванні лукашэнкаўскай рэпрэсіўнай машыны. Аднак вытрымалі і захавалі свае пачуцці.

❤️Чытайце матэрыял па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎧 Ужо сёння на музычных платформах з'явіцца новы альбом гурта «Naviband»

Канцэртная прэм'ера адбудзецца ў Варшаве ў траўні. А ўчора правялі папярэдняе праслухоўванне новага рэлізу, на якім пабываў і наш карэспандэнт.

👀 Болей чытайце па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔹КПП «Бераставіца» на мяжы з Польшчаю зноў гатовы працаваць. Вось толькі сэнсу ехаць праз яго пакуль няма

Усё з тае прычыны, што сумежны пункт «Баброўнікі» на польскім баку ўлады суседняй краіны закрылі яшчэ два гады таму. І адкрываць пакуль не плануюць.

📍Болей інфармацыі знойдзеце на нашым сайце
💱Курсы валютаў 14 лютага

У еўра дзень сёння не задаўся – ён «скінуў» больш за дзве капейкі. Трохі патаннеў і долар. А вось расейскі рубель стаў даражэй амаль на тры капейкі.

#курсывалютаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯 Неверагодны выпадак ля берагоў Чылі

Паглядзіце, што здарылася!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️Зяленскі заявіў, што ў размове з Трампам хоча ўзняць і пытанне Беларусі

Гэта прагучала ў размове з журналістамі на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене.

«Я думаю ў нас будзе час пагаварыць з прэзідэнтам Трампам пра тое, што расейцы збіраюцца зрабіць з Беларуссю. Можа заўтра будзе час, можа сёння яшчэ», – заявіў прэзідэнт Украіны.
🤔 Прадстаўнікі ЗША абвесцяць на Мюнхенскай канферэнцыі пра вывад сваіх войскаў з Еўропы?

Таксама чакаюцца іншыя жорсткія заявы амерыканскага віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса, якія тычацца Нямеччыны ды іншых еўрапейскіх дзяржаваў.

☝️Больш падрабязнасцей чытайце на нашым сайце
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌋 Вывяржэнне вулкана Этна знялі з беспілотніка

Сапраўды захапляе дух!

Паглядзіце ☝️
🔹«Новы сусветны беспарадак»: Доналд Трамп «кідае» Еўропу?

У 1938 годзе Вялікабрытанія і Францыя падпісалі з нацысцкай Нямеччынай і фашысцкай Італіяй пагадненне, якое ўвайшло ў гісторыю як «мюнхенская змова». Ідэя была такая: каб заспакоіць Адольфа Гітлера і пазбегнуць яшчэ адной сусветнай вайны, трэба аддаць немцам частку Чэхаславаччыны.

📍Няўжо гісторыя паўтараецца? Аналізуем на нашай старонцы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Чырвоны касцёл у Менску застанецца зачыненым

🔻На мяжы з Польшчаю зноў адкрылі КПП «Бераставіца». Хоць «Баброўнікі» з польскага боку па-ранейшаму закрытыя

🔻У Мюнхене адбываецца канферэнцыя па бяспецы, якая можа стаць лёсавызначальнай для Украіны і Еўропы

🔻Беларускія дэмсілы і нашыя карэспандэнты таксама прысутнічаюць на гэтай канферэнцыі

🔻Саркафаг Чарнобыльскай АЭС уначы быў пашкоджаны беспілотнікам

🔻Лукашэнка дазволіў кіраваць трактарамі падлеткам

🔻Беларусы ўсё часцей выбіраюць беларускую мову для шлюбных цырымоніяў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔍 Лукашэнка імкнецца спадабацца Трампу?

Чым яшчэ патлумачыць той факт, што ён пайшоў на саступкі новай адміністрацыі Злучаных Штатаў і вызваліў некаторых палітвязняў?

Гэта звычайны гандаль палітзняволенымі ці нешта большае? Хто займаўся пытаннем вызвалення гэтых людзей з амерыканскага боку і з боку беларускіх дэмсілаў? Ці чакаць цяпер допуску Лукашэнкі на перамовы па Украіне?

👀 Пра ўсё гэта і не толькі гаворым у свежым выданні праграмы «ПраСвет»: на пытанні Сяргея Пелясы адказваюць амерыканіст Антон Пянькоўскі з Агенцтва Еўраатлантычнай супрацы і дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучыньскі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Разбіральніцтвы выявілі, што Яўген Дудкін даўно з'яўляецца таемным супрацоўнікам КДБ»

«Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» абвесціла, што выкрыла ў сваіх шэрагах завербаванага лукашэнкаўскім КДБ актывіста.

🔍 Гэта досыць вядомы ў вузкіх колах чалавек
🎵 Дуэт з Падляшша, які спявае на беларуска-польскай гаворцы, можа патрапіць на Еўрабачанне

Фінал адбору пакажуць на TVP2, пачатак – а 20:45 па Варшаве.

📍Калі вы ў Польшчы і заўзееце за (амаль што) нашых, то расказваем, як дапамагчы музыкам прабіцца на конкурс у Швейцарыю
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☝️Беларуса, які намаляваў у Варшаве стрыт-арт з Іланам Маскам, што «кідае зігу», падазраюць у «прапагандзе нацызму»

Побач з выяваю Маска, які дэманструе скандальны жэст, хлопец дадаў надпіс «Make Poland great for poles again».

🔍 Чытайце болей вось тут
2025/02/21 03:35:41
Back to Top
HTML Embed Code: