Telegram Group Search
❗️Тэрміновае паведамленне Управы камандзіраў Палка імя Кастуся Каліноўскага

На дадзены момант адбываецца найбуйнейшая з моманту поўнамаштабнага ўварвання эскалацыя расейска-украінскай вайны.

Баявыя дзеянні перанесліся на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі, і з кожнай гадзінай Сілы абароны Украіны ўсё шчыльней умацоўваюцца на занятых тэрыторыях.

Праз ціск з боку Крамля, рызыкі адкрытага далучэння афіцыйнага Мінска да вайны як ніколі высокія.

У выпадку ўвязвання Беларусі ў адкрытае супрацьстаянне, мы гарантуем кожнаму ахвотнаму беларусу магчымасць атрымаць зброю і далучыцца да Палка Каліноўскага.

Сачыце за паведамленнямі на афіцыйным канале Палка імя Кастуся Каліноўскага @belwarriors
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень нараджэння на баявой пазіцыі

Праца ў Палку - гэта не толькі баявыя будні. Гэта яшчэ і моманты радасці, падзеленыя з пабрацімамі.

*Піца ад жыхароў Украіны з падзякай за абарону.

Доўгіх гадоў жыцця юбілярам!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сабралі для вас свежую падборку працы палкавога БПЛА.

Паражэнне бліндажоў, транспарту і жывой сілы ворага.

Працуе ТГ Крыўцова🫡
@belwarriors
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прабачце, але на 901 дзень вайны мы не можам застацца ў баку ад гэтай тэмы.

Лічбы, якія цешаць душу: 28 населеных пунктаў, глыбіня фронту 12 кіламетраў, шырыня фронту 40 кіламетраў за 7 дзён*

*З даклада Крамля аб наступленні ВСУ ў Курскай народнай рэспубліцы.
@belwarriors
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Колькі Дронаў трэба каб знайсці і знішчыць будынак з ворагам?

Спецыяльна для падпісчыкаў разабралі баявую задачу паэтапна.

Працуе ТГ Крыўцова
@belwarriors
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падгледзелі што адбываецца ў сакрэтным ангары.

А там з любоўю і клопатам прыводзяць у баявы стан гаўбіцу - наперадзе шмат працы.
Перадаем прывітанне оркам ад артылерыйскай групы батальёна Літвін.
@belwarriors
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Акупант яшчэ не ведае, што за ім ужо назіраюць.

Знішчэнне варожай пазіцыі з мінамётам. Праца ТГ Крыўцова і смежных разлікаў.
@belwarriors
Беларусы будуць помсціць

Паводле даследчыкаў, засталося толькі 16% беларусаў, чыё асяроддзе не сутыкалася з рэпрэсіўнымі метадамі ціску улады і сілавікоў.
А гэта значыць, што ўсё больш беларусаў адчуваюць неабходнасць помсты за несправядлівасць і знявагі. І мы верым, што прыйдзе іхні час.
А пакуль дабраахвотнікі Палка Каліноўскага набліжаюць гэты час на полі бою з крамлёўскім рэжымам.

Фота: ваяры артылерыйскага разліку батальёна Літвін на баявой пазіцыі
Яны хацелі "рускі" Харкаў, а атрымаўся "украінскі" Курск

Тым цікавей сёння разглядаць старыя артэфакты, здабытыя нашымі ваярамі.
Загаловак адной з калонак: "Россия здесь навсегда"(нет)

@belwarriors
У гэты дзень 4 гады таму Беларусь даведалася пра смерць актывіста і патрыёта Мікіты Крыўцова.

Падчас мітынгаў ён стаяў адзін перад натоўпам сілавікоў, абараняючы свой голас з бел-чырвона-белым сьцягам. Праз некалькі дзён яго знайшлі павешаным у лесапаласе ў Менску - не ўзнікала сумневаў, што перад смерцю ён падвяргаўся катаванням.

Мікіта Крыўцоў быў забіты за тое, што хацеў жыць у свабоднай краіне, хацеў, каб улада паважала правы чалавека.

У памяць аб Мікіце сфармаваная тактычная група Крыўцова. Добраахвотнікі Палка не прабачаць Лукашэнку і карнікам смерць Мікіты і іншых пратэстоўцаў, зламаныя жыцці іх сем'яў.

Фота: Белсат. Жыхары Маладзечна на развітанні з актывістам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выведкавы комплекс "Валькірыя" ужо на баявых пазіцыях ТГ Крыўцова! Дзякуй кожнаму, хто далучыўся да збору.

Пілоты БПЛА ўпэўнена паражаюць цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення.

А цяпер змогуць больш эфектыўна выяўляць ворага. Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе.

@belwarriors
Шановні побратими українці та народ сміливої України!

Попри все, через 30 місяців повномасштабної війни Україна залишається незалежною.

Ми, білоруські добровольці, допомагали боронити Незалежність з перших днів війни - коли спалювали ворожі колони, обороняли Київ, брали бої за Миколаївщину, Харківщину, Сєвєродонецьк, Бахмут, Лисичанськ. Боротьба за вашу Незалежність - це боротьба і за свободу нашої країни.
Незалежність - у нашій крові, у нашій спільній люті до ворога, у помсті за кожного брата і сестру.

Зі святом!
@belwarriors
33 гады Беларусь вольная ад савецкай акупацыі. І абавязкова вызваліцца ад крамлёўскай.

З Днём Незалежнасці, Беларусы!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Русьня эвакуявала свой БМП, але нешта пайшло ня так.

Праца ТГ Крыўцова
@belwarriors
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Стымул добраахвотніцкаму руху ва Ўкраіне дала яшчэ Рэвалюцыя Годнасці. Гэта была надзея і на перамены ў Беларусі. З таго часу многія беларусы ўзялі зброю ў рукі дзеля незалежнасці дзвюх краін. І многія беларусы гэтую незалежнасць аплацілі сваім жыццём.

Сёння ва Украіне успамінаюць вайскоўцаў, якія загінулі падчас расійска-ўкраінскай вайны. Будуць аддаваць гонар і беларускім ваярам.

Імёны большасці сёння мы назваць не можам. Але яны абавязкова будуць названы пасля перамогі.

Памятаем. Ганарымся. Дзякуем.

Заклікаем і беларусаў ўсяго свету ушанаваць памяць сваіх герояў хвілінай маўчання.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, адкрыты збор на аўтамабіль для артылерыйскага падраздзялення Палка.

Пабрацімам трэба надзейнае аўто для выканання баявых задач.
Дапамажыце наблізіць перамогу вашымі данатамі.

Банка:
https://send.monobank.ua/jar/5Bm4JnyhHZ

PayPal:
[email protected]
2024/10/09 23:25:19
Back to Top
HTML Embed Code: