group-telegram.com/historyja/13190
Last Update:
Пра візіт Клінтана ў Курапатах у 1994 годзе
"Калі мы ішлі, запытаўся, чаму Курапаты ў такім стане знаходзяцца. Там практычна нічога не было ў той час. Я яму адказаў, што фактычна зараз ва ўладзе знаходзяцца людзі, якія зьяўляюцца нашчадкамі тых, хто тут расстрэльваў, і што гэта тая самая савецкая ўлада, і таму праблемы застаюцца.
Афіцыйна ані ўрад, ані Вярхоўны Савет не займаліся арганізацыяй візыту Клінтана ў Курапаты. Гэтым займаўся Народны фронт і грамадзкія арганізацыі. І сьнег расчышчалі, і нейкую ахову сваю рабілі. А вось прэм’ер-міністар Кебіч, Саўмін стараліся ўсімі сродкамі перашкодзіць гэтаму. Нават пусьцілі такую пагалоску, што Курапаты замінаваныя, што туды падклалі міны і небясьпечна праз тую сьцежку прэзыдэнту ісьці. Каб на ўзроўні ўраду пускалі такую чутку, якая цяпер называецца фэйкам... А ён пайшоў, хаця такія рэчы трэба было вельмі сур’ёзна ўспрымаць. Там, канечне, ніхто нічога не мінаваў, але яны вельмі не хацелі, каб Клінтан наведаў Курапаты."
"...Савет Міністраў выступіў супраць таго, каб у Курапаты прывезьлі гэтую лавачку. Нават адбылося так, што не прынялі амэрыканскага самалёта, ён быў завернуты назад. І другім рэйсам толькі прывезьлі лаву. Рабіліся настолькі непрыстойныя рэчы ў міжнародных адносінах. Проста веданьне сытуацыі не выклікала ніякага скандалу. Я думаю, што Клінтан і яго асяродзьдзе былі цудоўна паінфармаваныя, што гэта за публіка і што тут робіцца. Таму гэта ўсё прайшло нават невядома для грамадзкасьці. Але вось якія цяжкасьці чыніў тады ўрад Кебіча і ўся камуністычная намэнклятура. Для іх Курапаты — гэта бяльмо ў воку па сёньняшні дзень."
Успаміны Зянона Пазняка, крыніца.
BY Historyja
Share with your friend now:
group-telegram.com/historyja/13190