group-telegram.com/katolik_life/1651
Last Update:
Ні елкі, ні стаенкі – жыццё пры закрытым Чырвоным касцёле цалкам спынілася
У гадавіну асвячэння храма ля яго дзвярэй маліўся пробашч – былы. Тым часам стала вядомая рэакцыя на заяву цяперашняга пробашча аб неабходнасці аплаты доўгу.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
Апошняя праява рэлігійнага жыцця пры закрытым ужо больш за два гады Чырвоным касцёле ў Мінску знікла. Перад Раством тут не з'явілася святочнай елкі, якую ў мінулыя гады ўсталёўвалі ля ўваходу ў храм, пры труне Слугі Божага Эдварда Вайніловіча.
Раней елкі для закрытага храма благаслаўлялі ў Гудагаі і Гомелі і перадавалі іх у Мінск. Таксама няма ля ўваходу ў касцёл і калядных ясляў, якія стаялі ў папярэднія гады пад елкай.
Цяпер пры труне Вайніловіча – толькі вазон з кветкамі і адзін букет. Адрас плябаніі, якую таксама закрылі, быў указаны ў раскладзе дастаўкі Бэтлеемскага агню скаўтамі, але без часу і даты.
Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
BY Katolik.life. Неафіцыйнае
Share with your friend now:
group-telegram.com/katolik_life/1651