Telegram Group & Telegram Channel
Вясна | Брэст
❗️Суд па "справе Аўтуховіча" зрабілі закрытым, паведамляе Intes-Press. Нагадаем, сярод 12 абвінавачаных 6 чалавек з Берасцейшчыны З траўня ў Гародні судзяць так званую "групу Аўтуховіча". Пачынаўся суд адкрытым, але ж 19 верасня суд закрылі. Пра гэтае выданню…
⚡️У Гародне вынеслі прысуд "групе Аўтуховіча". Сярод 12 абвінавачаных 6 чалавек з Берасцейшчыны

З траўня наўпрост у гарадзенскай турме судзілі так званую "групу Аўтуховіча". І сёння суддзя Максім Філатаў абвясціў ім прысуды. Так, жыхарам Берасцейскай вобласці прызначылі:
🔻Ірына Мельхер (маці) — 17 гадоў калоніі агульнага рэжыму са штрафам 700 б.в.
🔻Антон Мельхер (сын) — 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
🔻Сяргей Рэзановіч (бацька, праваслаўны святар) — 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 600 б.в.
🔻Любоў Рэзановіч (жонка) — 15 гадоў калоніі агульнага рэжыму са штрафам 600 б.в.
🔻Павел Рэзановіч (сын) — 19 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 800 б.в.
🔻Уладзімір Гундар (баранавіцкі актывіст) — 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 800 б.в.

Астатнім суд даў: 25 год калоніі Мікалаю Аўтуховічу, анкахворай пенсіянерке Галіне Дзербыш 20 год калоніі са штрафам 700 б.в., актывістке Вользе Маёравай 20 год калоніі са штрафам 800 б.в., Ірыне Гарачкінай 6 гадоў 1 месяц зняволення і штраф памерам 300 б.в., Віктару Снегуру 19 год калоніі са штрафам 800 б.в., Павлу Саве 20 год калоніі са штрафам 700 б.в.

Нагадаем, што падчас суду абвінавачаныя калектыўна заявілі пра ціск на іх з боку шэрагу службовых асоб. Пасля такіх гучных заяваў, 19 верасня адкрыты судовы працэс вырашылі зрабіць закрытым (і на яго не маглі патрапіць нават сваякі абвінавачаных). А на знак пратэсту супраць розных формаў ціску падсудныя неаднаразова аб'яўлялі галадоўку.

У чым канкрэтна прызналі вінаватымі жыхароў Берасцейшчыны, падрабязней тут: 👉 https://brestspring.org/tpost/6s8p0o73e1

group-telegram.com/viasna_brest/2830
Create:
Last Update:

BY Вясна | Брэст

Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna_brest/2830

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

In this regard, Sebi collaborated with the Telecom Regulatory Authority of India (TRAI) to reduce the vulnerability of the securities market to manipulation through misuse of mass communication medium like bulk SMS. Overall, extreme levels of fear in the market seems to have morphed into something more resembling concern. For example, the Cboe Volatility Index fell from its 2022 peak of 36, which it hit Monday, to around 30 on Friday, a sign of easing tensions. Meanwhile, while the price of WTI crude oil slipped from Sunday’s multiyear high $130 of barrel to $109 a pop. Markets have been expecting heavy restrictions on Russian oil, some of which the U.S. has already imposed, and that would reduce the global supply and bring about even more burdensome inflation. On Telegram’s website, it says that Pavel Durov “supports Telegram financially and ideologically while Nikolai (Duvov)’s input is technological.” Currently, the Telegram team is based in Dubai, having moved around from Berlin, London and Singapore after departing Russia. Meanwhile, the company which owns Telegram is registered in the British Virgin Islands. READ MORE Artem Kliuchnikov and his family fled Ukraine just days before the Russian invasion.
from br

Telegram Вясна | Брэст
FROM American