Telegram Group & Telegram Channel
Вясна | Брэст
Сімвалічная хросная Паліны Шарэнда-Панасюк накіравала ліст да суддзі, які будзе вырашаць, ці дадаць тэрмін палітзняволенай У лісце дэпутатка Еўрапарламенту Ізабэль Сантуш заклікае зняць абвінавачванні і вызваліць жанчыну. Нагадаем, 2 кастрычніка рэчыцкі…
Як сёння прайшоў суд над Палінай Шарэнда-Панасюк. Жанчына казала пра ціск, збіццё. Таксама заявіла, што не лічыць суд законным

Як стала вядома ад мужа Паліны Андрэя Шарэнды, напачатку працэсу Паліна нагадала, што не лічыць гэты суд законным, што яна не лічыць сябе прыналежнай гэтаму суду, бо напісала адмову ад беларускага грамадзянства, а сам працэс назвала проста фарсам. На сённяшні дзень паспелі даць паказанні ўсе сведкі. Таксама паспела сказаць сваё слова Паліна. Яна неаднаразова падкрэслівала, што афармленне "парушэнняў" нібы здзейсненых ёю, гэта проста помста за яе грамадзянскую пазіцыю. Паліна агучыла здзекі, якія ёй прыйшлося перажыць за гэты год. У чэрвені месяцы яна была моцна збіта крымінальнымі зняволенымі па наводцы адміністрацыі. Быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.

🔸Гаварыла пра жорсткія ўмовы ў рэчыцкай калоніі, ізалятары часовага ўтрымання рэчыцкага РАУС і ў гомельскім СІЗА на працягу года. І што яе ўтрыманне ў рэчыцкім ІЧУ можна лічыць катаваннем: ёй прыходзіцца спаць на падлозе, бо ёй не выдалі ні матраца, ні пасцельнай бялізны, забралі ўсе асабістыя рэчы. Яна нагадала, што пакуль яна толькі абвінавачая, а не асуджаная, каб можна было яе утрымліваць у такіх бесчалавечных умовах.

🔸Па словах мужа, Паліна перадала падзяку ўсім тым людзям, хто яе падтрымаў за гэты час. Псіхалагічна Паліна не зламалася, яна падкрэсліла, што не лічыць сябе зняволенай, а лічыць сябе ваеннапалоннай.

🔸Працяг суду адбудзецца 9 кастрычніка. Пракурор пакуль яшчэ не запрашваў новага пакарання для палітзняволенай

Нагадаем, што сёння ў судзе Рэчыцкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт.411 Крымінальнага Кодэкса — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі — па якім у чарговы раз абвінавачваюць Паліну. Справу вядзе суддзя Станіслаў Іванюценка.

group-telegram.com/viasna_brest/4125
Create:
Last Update:

BY Вясна | Брэст

Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna_brest/4125

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

For Oleksandra Tsekhanovska, head of the Hybrid Warfare Analytical Group at the Kyiv-based Ukraine Crisis Media Center, the effects are both near- and far-reaching. Oh no. There’s a certain degree of myth-making around what exactly went on, so take everything that follows lightly. Telegram was originally launched as a side project by the Durov brothers, with Nikolai handling the coding and Pavel as CEO, while both were at VK. These administrators had built substantial positions in these scrips prior to the circulation of recommendations and offloaded their positions subsequent to rise in price of these scrips, making significant profits at the expense of unsuspecting investors, Sebi noted. As the war in Ukraine rages, the messaging app Telegram has emerged as the go-to place for unfiltered live war updates for both Ukrainian refugees and increasingly isolated Russians alike. "There are several million Russians who can lift their head up from propaganda and try to look for other sources, and I'd say that most look for it on Telegram," he said.
from br

Telegram Вясна | Брэст
FROM American