Telegram Group Search
Беларусь прыцягальная не толькі для турыстаў, але і для паломнікаў

📎 Студзень аб’яўлены ў нашай краіне месяцам рэлігійнага турызму, і гэта сімвалічна: унікальныя святыя месцы і гістарычныя аб’екты, звязаныя з рэлігійным жыццём Беларусі, менавіта сёлета будуць адзначаць знакавыя юбілеі.

📎 Так, 900-годдзе з дня свайго заснавання адсвяткуе сёлета Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, 800-годдзе — Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, 100-годдзе — Пінская епархія.

zviazda.by
Простыя правілы вырошчвання садовых суніц з насення

🔹Пры вырошчванні суніц праз расаду першыя ягады вы зможаце пакаштаваць ужо ў пачатку жніўня.

🔹У першае лета іх будзе няшмат, але якраз дастаткова, каб атрымаць асалоду ад іх смаку і водару і ўбачыць вынікі сваёй працы.

🔹На наступны год плоданашэнне настолькі багатае, што збіраць ягады прыйдзецца праз дзень.

zviazda.by
Пашыраны спектр платных паслуг у дзяржаўных медустановах

Па жаданні грамадзян дзяржаўныя медустановы могуць аказваць платныя паслугі ў выхадныя і святочныя дні, а колькасць такіх арганізацый павялічыцца да 265.

Пералік саміх медыцынскіх паслуг таксама павялічваецца за кошт найбольш запатрабаваных медыцынскіх умяшанняў — пераважна хірургічнага профілю і дыягнастычных даследаванняў.

Аказвацца яны будуць у дзяржустановах, якія маюць неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу і кадравы патэнцыял.

zviazda.by
Пачынаем дзень са «Звяздой» — з цікавостак! ❄️

Чым запомніўся гэты дзень

📗1518 год — надрукавана «Песня песням» («Книга премудраго царя Саломона рекомая Песнь песнямъ») — пражскае выданне Ф. Скарыны. Яно адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполне выложена на руский языкъ докъторомъ Франъцискомъ Скориною з Полоцька...»). На першай і другой старонках даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька в книгу Песнь песням царя Саломона», у прадмове Скарына тлумачыць назву кнігі і яе змест, у якім ён бачыць апалогію Божай любові. Пасля даецца тэкст усіх васьмі раздзелаў кнігі «Песні песням» і пасляслоўе. У апошнім змешчана кароткая анатацыя кнігі, а таксама месца і час выдання. Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі.

💼1801 год
— нарадзіўся (м. Малая Бераставіца) Іосіф Міхайлавіч Кавалеўскі, філолаг, выдатны ўсходазнавец, адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расіі. Акадэмік Пецярбурскай АН, прафесар. Выкладаў лацінскую і грэчаскую мовы ў Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у таемных таварыствах філаматаў і філарэтаў. У 1827-м выехаў у Іркуцк, дзе ўдасканальваў валоданне мангольскай мовай. Падарожнічаў па Манголіі, у 1830-м быў у Пекіне. Вярнуўшыся ў Казань, пяць гадоў працаваў рэктарам Казанскага ўніверсітэта.

💭 1890 год — нарадзіўся Карл Чапек, чэшскі празаік, публіцыст, перакладчык, фатограф, драматург і філосаф. Аўтар алегарычнага антыфашысцкага рамана «Вайна з саламандрамі» і многіх іншых твораў.

📜1905 год — «Крывавая нядзеля» — так у гістарыяграфіі называюць падзеі 9 студзеня (па старым стылі, 22 студзеня — па новым) 1905 года ў Санкт-Пецярбургу.

🏙1951 год — адбылося афіцыйнае адкрыццё новага будынка штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Сёння зноў мокры снег з дажджом ☃️

▫️ Месцамі магчымыя слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4–9 м/с.

▫️Днём будзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, па поўдні краіны — да 7 цяпла.

zviazda.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У рускамоўнай Wikipedia «Белорусcия» заменяць на «Беларусь» 🌐

У гэты раз выбар аднаго з варыянтаў аргументавалі двухгадовым маштабным аналізам навуковых тэкстаў і матэрыялаў СМІ. Для гэтага стварылі рабочую групу. Ёй спатрэбіліся на аналіз два гады. За гэты час вывучылі, якая форма сустракаецца часцей: «Белоруссия» або «Беларусь».

Даследавалі розныя матэрыялы, у тым ліку навуковыя працы і тэксты СМІ. У працы ўжывалі рэсурсы Timestamped JSI web corpus і Russian trends corpus, Google Books, Google Scholar, CyberLeninka і іншыя 🤳🏻

Вынікі даследавання паказалі, што большасць крыніц часцей выкарыстоўвае «Беларусь». На аснове гэтага рабочая група вынесла адпаведнае рашэнне: «Беларусь» — і ніякіх варыянтаў.

zviazda.by
🗣️Марыя Булда: «Падабаецца кідаць сабе выклік»

🔸Артыстка, матацыклістка і проста прыгажуня. Па аналогіі з вядомым фільмам так можна сказаць пра гэтую дзяўчыну. І нават больш, таму што яна таленавітая і валодае цудоўным голасам, які ў 2024 годзе прывёў яе салісткай у Вялікі тэатр Беларусі.

🔸Яркі дэбют маладой опернай артысткі на легендарнай сцэне не здарыўся знянацку. Нягледзячы на юны ўзрост, яна ўжо была лаўрэатам міжнародных конкурсаў, папрацавала з рознымі філарманічнымі калектывамі, акцёрскую загартоўку прайшла ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. А душа хацела чагосьці больш складанага.

🔶Марыя наогул не шукае лёгкіх шляхоў, і, нягледзячы на зразумелы і натуральны для вакалістаў клопат пра галоўны інструмент — голас, — яна стала ў Беларусі першай опернай спявачкай-байкершай.

zviazda.by
📸 На 11 участках дарог Мінска працуюць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці

На праспекце Незалежнасці кіроўцам варта прытрымлівацца хуткасці ў 60, 80 км/г, а на праспекце Дзяржынскага — у 70 км/г. Хуткасныя абмежаванні на МКАД складаюць 90 км/г.

Па вуліцах Ташкенцкай, Ванеева, Казінца, Кіжаватава, Арлоўскай, Радыяльнай, а таксама на Партызанскім праспекце і праспекце Ракасоўскага нельга ехаць хутчэй 60 км/г.

zviazda.by
Сюды прыходзяць не толькі па каву...

У сучасным грамадстве інклюзія паступова становіцца неад’емнай часткай жыцця, адкрываючы новыя гарызонты для людзей з інваліднасцю. Адным з яскравых прыкладаў гэтай тэндэнцыі з’яўляецца інклюзіўная кавярня ў Мінску, дзе разнастайнасць становіцца сілай, а кава — сімвалам адзінства і ўзаемаразумення.

zviazda.by
У рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафону адзінства» ў Лідзе адбудзецца адкрытая размова з Леанідам Мальцавым

Леанід Мальцаў – генерал-палкоўнік, дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1995-1996 гг., 2001-2009 гг.), Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі (2009-2013 гг.), старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (2013-2017 гг.), доктар палітычных навук, прафесар, кандыдат сацыялагічных навук🔥

⚡️Мадэратарам сустрэчы стане Вадзім Гігін, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшыня праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды».

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: Палац культуры, г. Ліда, вул. Я. Купалы, 1📍

🗓 ДАТА: 10 студзеня.
🕓 ЧАС: 17:00.
💥 10-11 студзеня ў Ліду прыязджае «Марафон адзінства»

Мы сабралі для вас галоўныя афішы ☝🏻

🔥Марафон дакладна стане для Ліды адной з самых яркіх, насычаных і цікавых падзей новага 2025 года. Далучайцеся ✔️😉
🪧Сем электронных кірмашоў вакансій плануюць правесці ў Брэсцкай вобласці ў студзені

▫️У Брэсцкай вобласці ў 2024 годзе правялі 366 кірмашоў вакансій, з іх 134 былі ў электронным фармаце. Як правіла, у Брэсце, Баранавічах і Пінску падобныя мерапрыемствы арганізуюць штомесяц, у раёнах праводзяць як мінімум раз у квартал.

▫️У паўднёва-заходнім рэгіёне летась па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнуліся амаль 23,9 тыс. чалавек, у тым ліку звыш 6 тыс. былі зарэгістраваныя беспрацоўнымі.

▫️У службе занятасці дапамаглі знайсці працу больш за 21 тыс. жыхароў вобласці, з іх — 4,8 тыс. беспрацоўных. Напрыклад, магчымасцю атрымаць субсідыю на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці скарысталіся 115 мужчын і жанчын. На навучанне былі накіраваны 485 чалавек.

zviazda.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Марафон адзінства» пашырыць маршрут і пройдзе ў Наваполацку 13 і 14 студзеня. Пра гэта расказала кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні «Марафону адзінства» Ганна Лукашэнка.

📌 «Да нас пачалі звяртацца жыхары Наваполацка з вялікай просьбай прывезці "Марафон адзінства" ў іх горад. Мы не маглі не адрэагаваць і зрабілі ўсё магчымае, каб гэтае свята адзінства пабывала ў Наваполацку і трохі – у Полацку. Таму 13 і 14 студзеня мы крыху мяняем наш маршрут і да Гродна прыедзем у Наваполацк», – расказала Ганна Лукашэнка.

Паводле яе слоў, праграма «Марафону адзінства» ў Наваполацку будзе дастаткова шырокай. Нават калі там не будзе фінальнага канцэрта, які завяршае «Марафон» у кожным горадзе. Для жыхароў і гасцей Наваполацка падрыхтавалі пяць выстаў, шэсць мерапрыемстваў на розных прадпрыемствах, два мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, майстар-клас і вялікі святочны канцэрт ад Прэзідэнцкага аркестра.
На ўзбраенне Мінскага абласнога ўпраўлення МНС пасупілі новыя тэхналогіі для ратавання

▫️Ратавальны буй з дыстанцыйным кіраваннем мае ўстойлівы да пашкоджанняў трывалы пластыкавы ярка-аранжавы корпус, які здольны вытрымаць вагу дарослага чалавека.

▫️У корпусе ўстаноўлены два электрычныя вадамётныя рухавікі з ахоўным кажухом, які перашкаджае трапленню ўнутр смецця, а таксама забяспечвае бяспеку людзей пры выратаванні.

▫️На корпусе маюцца дзве ручкі для пераноскі і спецыяльныя вяроўкі па краях, з дапамогай якіх чалавек, які церпіць бедства ў вадзе, можа трымацца за ратавальны сродак.

zviazda.by
Як работнікі МНС забяспечвалі бяспеку ў Мінскім раёне ў святочныя дні

Лічбы ў зводках МНС дзівяць: з 1 па 3 студзеня бягучага года ў Мінскім раёне адбылося 11 пажараў. За гэтыя дні гарэла некалькі лазняў, машыны і зялёныя насаджэнні, пераважная большасць з выпадкаў адбылося ў прыватным сектары.

zviazda.by
☎️ Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць 11 студзеня прамыя тэлефонныя лініі

З 9.00 да 12.00 тэлефонныя лініі правядуць:


▪️першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Гарадзецкі Дзмітрый Мікалаевіч (80162269926);

▪️першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Сабыніч Генадзь Генадзевіч (80212222222);

▪️намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Алейнікаў Дзмітрый Вадзімавіч (80232331237);

▪️кіраўнік спраў Гродзенскага аблвыканкама Курман Іван Іванавіч (80152735644);

▪️намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Курленка Дзяніс Мікалаевіч (80175004160);

▪️намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Страхар Руслан Барысавіч (80222501869);

▪️старшыня Мінскага гарвыканкама Кухараў Уладзімір Яўгенавіч (80172224444).

zviazda.by
💉Кампанія вакцынацыі супраць грыпу і каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі прадоўжана

«Улічваючы спрыяльны эпідэміялагічны перыяд, сітуацыю ў краіне, а таксама ўлічваючы тое, што ў сумежных дзяржавах нарастае захворванне на грып, рашэнне аб прадаўжэнні перыяду вакцынацыі з’яўляецца абгрунтаваным. Ёсць яшчэ дастатковая колькасць ахвотных гэтую прышчэпку атрымаць».

zviazda.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/01/09 11:37:51
Back to Top
HTML Embed Code: