Telegram Group Search
✍️ 20 вершаў пра родную мову

Да Дня роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага, зрабілі для вас падборку вершаў пра беларускую мову. Тут ёсць як вершы сучасных паэтаў, так і вершы класікаў, вядомыя нам са школы. Безумоўна, гэта далёка не ўсе вершы, якія беларускія паэты прысвяцілі роднай мове. Мы выбралі тыя, што найбольш уразілі.

Чытайце, натхняйцеся і размаўляйце на роднай мове!

Больш вершаў шукайце па спасылцы. ❤️ Без VPN чытаць можна тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📸 Альбом «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году. Захаваная спадчына»

Гэта той рэдкі выпадак, калі спадчына вяртаецца. Насуперак часу. Цудам. Бо па логіцы, не мела застацца нічога: ані людзей, ані фота, ані памяці... А тут — цэлы альбом фотаздымкаў Беларусі, якая ўжо праз гадок-другі — перастала існаваць.

✍️ Алесь Кіркевіч піша пра альбом «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году. Захаваная спадчына».

Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💅 Вікенцій Дмахоўскі, Царква Святых Барыса і Глеба ў Навагрудку

❄️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👃 Уявіце, што пісьменнік — гэта парфума

Уявілі? А калі б гэта быў Уладзімір Караткевіч? Якія водары вам адкрыліся б? Якія ноты гучалі б у гэтай парфуме?

Мы з камандай Budma.org пафантазіравалі і вось, што ў нас атрымалася. Глядзіце карткі.
⚡️Гэтая легендарная паэма была напісана пра Беларусь на замову папы рымскага. Цяпер стала вядома, дзе менавіта яна была надрукавана

Паэма «Песня пра зубра» — знакаміты твор, напісаны на лацінскай мове ўраджэнцам Вялікага Княства Літоўскага Міколам Гусоўскім. Упершыню яна была надрукаваная ў 1523 годзе ў Кракаве, але дзе менавіта, для беларусаў заставалася загадкай.

Перакладчыцкая ініцыятыва BelRead вывучыла навуковыя публікацыі, абмеркавала гэтае пытанне са спецыялістамі і пераканалася, што беларускія даследчыкі пра гэта яшчэ не пісалі. Тады BelRead вырашылі самастойна запоўніць гэты прабел. Яны звярнуліся да польскіх крыніц — і выявілася, што загадка не такая ўжо і складаная. Пра вынікі свайго міні-«расследавання» прадстаўнікі ініцыятывы распавялі «Люстэрку».

➡️Падрабязнасці па спасылцы. 🔸Тут без VPN
22 лютага 1883 года нарадзіўся генерал Асобнага атрада БНР Станіслаў Булак-Балаховіч

На думку большасці даследчыкаў, службу Станіслаў Булак-Балаховіч распачаў у 1914 годзе ў расійскай арміі. Хутка прасоўваючыся па службе, атрымліваў раненні амаль гэтак жа часта, як і ўзнагароды.

Зарэкамендаваў сябе ў якасці паспяховага “партызанскага” камандзіра, удзельнічаў у шматлікіх рэйдах і вылазках за лінію фронту. Лютаўская рэвалюцыя зрабіла яго камандзірам эскадрона… і яна ж нарадзіла таго Балаховіча, якога мы ведаем цяпер, з усёй яго неадназначнасцю і неўтаймаванасцю. Чалавека вайны, які стаяў па-за дабром і злом.

Што пачытаць і паглядзець пра вядомага беларускага генерала?

🗡Генерал па-за дабром і злом

🗡Тры любові Булак-Балаховіча: коні, жанчыны і вайна

🗡Алесь Кіркевіч: Ці было ў БНР войска?

🗡“Мазырская рэспубліка” Балаховіча – апошні шанец БНР

🗡Вогненны лістапад 1920-га. Эпізоды антыбальшавіцкага супраціву ў Беларусі

🗡ВІДЭА. Станіслаў Булак-Балаховіч - першы беларускі антыкамуніст🔹«Трызуб і Пагоня»
2025/02/23 22:33:00
Back to Top
HTML Embed Code: