group-telegram.com/by_HRL/152
Last Update:
❔Якая адвакатура патрэбна новай Беларусі
4 кастрычніка а 15:30 СЕТ адбудзецца дыскусійны круглы стол па дадзенай тэме.
Мерапрыемства, арганізаванае сумесна з праектам ILIA Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава, закране ключавыя пытанні рэфармавання беларускай адвакатуры. Экспертна-аналітычная лабараторыя працуе над стварэннем новага закона аб беларускай адвакатуры, і яе ўдзельнікі ўпэўнены, што грамадства павінна быць уцягнутае ў гэты працэс, разумець, якія прынцыпы будуць ляжаць у аснове новага закону і чаму яны важныя.
На круглым стале будуць закрануты наступныя пытанні:
1️⃣Ці патрэбна адвакацкая манаполія на прадстаўніцтва ў судах? Падобная сістэма прымяняецца ў шэрагу краін і мае як прыхільнікаў, якія бачаць у ёй гарантыі якасці юрыдычнай дапамогі, так і крытыкаў, якія сцвярджаюць, што абмежаванне правоў на судовае прадстаўніцтва непэ эфектыўна.
2️⃣Адна ці некалькі адвакацкіх асацыяцый? Адны краіны паспяхова ўкараняюць сістэму некалькіх незалежных калегій адвакатаў, што пашырае магчымасці аказання юрыдычнай дапамогі. Але як пазбегнуць магчымай фрагментацыі і абараніць інтарэсы грамадства ў цэлым? Як улічваць існаванне двух вялізных суполак юрыстаў - адвакатаў і юрыстаў па гаспадарчых справах?
Гэтыя пытанні - толькі пачатак важнага дыялогу. Для Беларусі гэты працэс крытычна важны, і неабходна шырокае абмеркаванне з удзелам усіх зацікаўленых бакоў: юрыстаў, адвакатаў, праваабаронцаў.
Далучайцеся да абмеркавання!
[Дадаць мерапрыемства ў каляндар.]
BY Адвокаты прав человека
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/q7MlqFH6b7Va2RBxq14uI1Ox3BZNW8nI9E-52hwy-RO9QCKQhZoCrQgBYoZlgpyEMhcNJBNqWeNvYiUOh3zn6_sYsir2zHa2S3vocln3I1vc2f2IIR8CSMGzafEZ1o-zjym1bCI5z4l0fbbVCMOROskewEunT5bDINoL_wmuV3hHve-em6xrJQb5p6TJDwyk4GuAYVlLFOvPUDMvMenhDthfI6ITa5Hm3cukn1-Xawernd5wdSxKPY51D4jozCa-i5ZVs5SaqWFE0uFjeQCfjR6QtgYe69JppPZgPn6wcUuUg51ii3RN3b35qs1UC6XURfd4nFmAgMvoJwNLmmFHHw.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/by_HRL/152