group-telegram.com/by_HRL/156
Last Update:
У ААН новы спецыяльны дакладчык па Беларусі
На 57-й сесіі Савета ААН па правах чалавека сёення быў прызначаны новы Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі - Нільс Муйжніекс (Латвія).
Нільс Рэйманд Муйжніекс атрымаў адукацыю ў Прынстанскім і Каліфарнійскім (Бэрклі) універсітэтах Злучаных Штатах Амерыкі, займаў пасаду камісара па правах чалавека Савета Еўропы, валодае вялікім досведам у сферы абароны правоў чалавека
Яго прызначэнне з’яўляецца безумоўна важнай падзеяй у міжнароднай працы па маніторынгу і ацэнцы сітуацыі ў Беларусі. Справаздачы спецдакладчыка паведамляюць усяму сусвету пра тое, якая сітуацыя адбываецца ў Беларусі і з'яўляюцца вельмі аўтарытэтнай крыніцай.
Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека шчыра вітае спадара Муйжніекса на новай пасадзе і зычыць яму плённай працы!
Таксама мы выказваем глыбокую падзяку папярэдняму Спецыяльнаму дакладчыку Анаіс Марэн за яе нястомную працу, адданасць і ўклад у прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі!
foto: Edijs Pālens/LETA
BY Адвокаты прав человека
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/cB9r1QmFIGV88yx0poHgb1RRg3sWExBf-LZbD3JT93wbzIVObIW2P6DFoU0DPU7U33YR5piS0aR11hT2vBNZIsuQhGi1gNGPmeFyfEnkOjJVF2WfhTmjp84pw_tW2uL2cY95Ew8ai4yrWKW1M6SP32NX-pciksvzvIvsLQTc56II3QhpXoFqyFsCx8ELMe5CdZzE-TyDXdo9nboO3oRVNplRgype7yKuTyiFkIOQLVKknWMqTiGz41B0SJT52a1b6eYJsUHEQ8fmAPSkXHN6MLyyK8Ppxa_011pNXd43wN9FN4Uc3WMyNPuqRbLjhb6_GBPr-mC7XVVS5xkhvJmRlw.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/by_HRL/156