group-telegram.com/belarus_sacral/4477
Last Update:
#барысаў #sacral_orthodox #sacral_photo #sacral_text
Памятаеце, некалі быў допіс пра структуру каталіцкай базілікі? Сёння вырашыў пазнаёміць вас з мураванай архітэктурай, якая значна раней з'явілася і першай патрапіла на землі сучаснай Беларусі. Але ў якасці практычнага матэрыялу выкарыстаем праваслаўны храм не такі і старажытны: барысаўскі Свята-Васкрасенскі сабор другой паловы ХІХ ст.
Гаворка пойдзе пра так званы візантыйскі стыль. Як і дойлідства заходняй Еўропы, ён мае антычныя карані. Познеантычныя дойліды навучыліся ставіць на прастакутныя базілікі купалы ці стваралі цэнтрычныя храмы. Але недзе ў VI стагоддзі канцэпцыя змянілася, пачалася будоўля крыжова-купальных храмаў.
Сутнасць выглядае прыкладна так:
У сярэдзіне ёсць цэнтральны купал, ён стаіць на чатырох слупах. Так званы купал на ветразях(парусах). Канструкцыя гэтая пругкая і жадае разваліцца. Таму вакол яе будуюцца аркі-цыліндрычныя скляпенні. Атрымліваецца ніжні ярус, што падпірае цэнтральную частку. Калі царква вялікая, як эталонны Сафійскі сабор у Канстантынопалі, то ярусаў будзе шмат, кожны ніжэй папярэдняга і падтрымлівае вышэйшы. Але больш такі стандартны варыянт - квадрат, умоўна падзелены на дзевяць сегментаў.
У нашага барысаўскага прыклада ёсць характэрныя тры апсіды, прыбудаваныя прытвор перад уваходам, прыдзелы па баках.
Гэткая форма мае пэўны сімвалізм. Сферычнае скляпенне купала - гэта сусвет і боскі прыстанак. Барабан, на якім трымаецца купал, мае шмат вокнаў, праз якія святло трапляе ў будынак. Цэнтр храму - самая светлая яго частка, месца бласлаўлёнае. А чым далей ад купала, тым мацней цемра, што як бы намякае, дзе і з кім лепш.
Барысаўскі сабор пабудаваны ў рускім ці псеўдарускім стылі і ўяўляе той самы крыжова-купальны тып храмаў, запазычаных ва Усходняй Рымскай імперыіі.
BY sacral_BY
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/belarus_sacral/4477