Telegram Group Search
Важная сустрэча па пытаннях грамадзянства і прававога статусу беларусаў ва Украіне

Сёння адбылася сустрэча ў будынку ўрада з Віцэ-прэм’ер-міністрам Украіны — Мiнiстрам нацыянальнага адзінства Аляксеем Міхайлавічам Чарнышовым. Таксама на сустрэчы прысутнічаў Віктар Яленскі, кіраўнік Дзяржаўнай службы Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення.

Абмяркоўвалі важныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы, што пражываюць ва Украіне, у прыватнасці — праблемы прававога статусу. Падзяліўся практычнымі выпадкамі і сістэмнымі цяжкасцямі, што патрабуюць рашэнняў на заканадаўчым узроўні.

Аляксей Міхайлавіч распавёў пра змест законапраекта №11469 аб падвойным грамадзянстве і пра тое, якія палажэнні ў ім датычацца непасрэдна грамадзян Беларусі. Абмеркавалі магчымыя механізмы ўзаемадзеяння і дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве.

Гэтая сустрэча стала лагічным працягам абмеркаванняў, распачатых у Офісе Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, дзе раней быў падняты пытанне грамадзянства для беларусаў.

Працягваем працу!
РФ атакавала Харкаў 17-ю шахедамі: два чалавекі загінулі, яшчэ 54 - пацярпелых.

Нагадаю, што ў Харкаве жыве вялікая колькасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

РФ працягвае забіваць мірных грамадзян Украіны, у тым ліку і дзяцей…
Сёння мы прынялі ўдзел у штогадовым дакладзе Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрыя Валер’евіча Лубінца. Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны ключавыя выклікі ў галіне правоў чалавека ва ўмовах ваеннага стану.

Гэты форум быў накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі, грамадскім сектарам і міжнароднымі партнёрамі, а таксама на падтрымку нацыянальных меншасцяў Украіны.

Прыемна было пачуць пра нашу супрацу ў выступе Прадстаўніка Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека ў Львоўскай вобласці Тараса Падвірнага. Ён прадставіў Прэзентацыю штогадовага дакладу аб стане выканання і абароны правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна ва Украіне, дзе ўзгадаў пра супрацу з намі, з БФ «Вільна Білорусь».

Ён адзначыў правядзенне сумеснага круглага стала і збор 20 кейсаў з праблемамі прававога статусу беларусаў. Гэтыя кейсы ужо перададзеныя ў Кіеў Дзмітрыю Лубінцу, і на іх падставе адбылася сустрэча з міністрам унутраных спраў Украіны Ігарам Кліменкам.

Таксама прыемна было пачуць пра нашу дзейнасць у прэзентацыі спецыяльнага дакладу «Стан выканання правоў нацыянальных меншасцяў (супольнасцяў) і карэнных народаў ва ўмовах узброенай агрэсіі РФ супраць Украіны», якую прадставіў рэгіянальны каардынатар па пытаннях нацыянальных меншасцяў ВКНМ АБСЕ Алег Савенка.

Алег звярнуў увагу на важныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы, і нагадаў, што ў Львове дзейнічае наш Дом Вольнай Беларусі, у якім працуе музей, прысвечаны беларускім героям — тым, хто аддаў жыццё за свабоду Украіны ў барацьбе з расійскімі акупантамі. Таксама пра тыднёвую школу беларускай мовы і пра тое, што яны наведваюць усе мерапрыемствы, якія праходзяць ў Доме Вольнай Беларусі, якія карыстаюцца вялікай увагай.

Выказваем шчырую падзяку Дзмітрыю Валер’евічу Лубінцу, Тарасу Падвірнаму і Алегу Савенку за падтрымку і дапамогу ў вырашэнні складаных праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы, што пражываюць ва Украіне.

Працуем далей!
🇺🇦 Фонд «Вільна Білорусь» узмацняе падтрымку беларусаў у пытаннях ле-галізацыі ва Украіне

📌 10 чэрвеня адбылася сустрэча Віцэ-прэм’ер-міністра Украіны, Міністра нацыянальнага адзінства Аляксея Чарнышова з прадстаўнікамі фонду. Удзел у ёй таксама прыняў кіраўнік Дзяржслужбы Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення Віктар Яленскі.

Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/fond-vilna-bilorus-uzmacnjae-padtrymku-belarusau-u-pytannjach-lehalizacyi-va-ukraine/
Сёння выстава “Гісторыя беларускага супраціву” адкрылася ў галоўным корпусе Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі.
19 інфармацыйных стэндаў распавядаюць пра змаганне беларусаў супраць аўтарытарнага прарасійскага рэжыму ў сваёй краіне і суўдзела Беларусі ў расійскай вайне супраць Украіны. У фае на ўваходзе ў галоўны корпус універсітэта падчас урачыстага адкрыцця сабраліся студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі КНУ ім. Т. Шаўчэнкі, а таксама беларускія дабраахвотнікі, якія ваююць або ваявалі за свабоду Украіны і Беларусі ў складзе УСУ, беларускія грамадскія актывісты, прадстаўнікі паліталагічнай навукі Украіны. Адкрыў выставу сваёй выдатнай і змястоўнай прамовай рэктар КНУ ім. Т. Шаўчэнкі Валадымыр Бугроў.
Імпрэза працягнулася ў адной з інтэрактыўных аўдыторыяў. Там прадстаўнікі беларускай дыяспары ва Украіне сцісла прэзентавалі асноўныя падзеі, пра якія распавядае выстава. Таксама перад студэнтамі і выкладчыкамі выступілі камандзір Беларускага дабраахвотніцкага корпусу Радзівон “Гена” Батулін і экс-камадзір Другога інтэрнацыянальнага легіёну Руслан “Санта” Мірашнічэнка. Гэта адны з асноўных падраздзяленняў УСУ, дзе ваюе найбольш беларусаў. Аўдыторыя задала спікерам шмат пытанняў, шчыра цікавячыся сітуацыяй у Беларусі і ў беларускіх падраздзяленнях ва Узброеных сілах Украіны.
Падчас сустрэчы ўпроста ва аўдыторыі ўніверсітэта адбылося яшчэ ўрачыстае ўручэнне ўдаве загінулага за свабоду Украіны і Беларусі беларускага героя Паўла “Барта” Горбача медалём “Гонар і Слава”, якім узнагароджваюцца менавіта замежнікі, якія паказалі свае найлепшыя якасці ў змаганні з нашым супольным ворагам
Пасля дэманстрацыі ў “чырвоным” корпусе, выстава “Гісторыя беларускага супраціву” з’явіцца ў іншых установах КНУ ім. Т. Шаўчэнкі.

Працуем далей!
Наведалі Роўна, дзе сустрэліся са сваякамі загінулага беларускага нацыянальнага героя Міраслава «Мыш» Лазоўскага.
Пабывалі на Алеі Славы, дзе ўсталяваны партрэт беларускага героя. Уручылі дзецям пляменніцы Міраслава ўзнагароду — баявы крыж “Honor et Gloria” (“Гонар і слава”).

Гэта адзнака прысуджаецца замежнікам, якія праявілі выключную мужнасць у абароне Украіны. Беларусы сталі першай нацыяй, прадстаўнікі якой былі ўдастоены гэтай высокай узнагароды.

Слава Герою!
Жыве Беларусь!
2025/06/15 04:32:51
Back to Top
HTML Embed Code: