Сёння, у Дзень валанцёра, мы віншуем усіх тых, хто робіць гэты свет лепшым!
Валанцёрства — гэта не толькі дапамога, але і прыклад сапраўднай чалавечнасці і самаадданасці.
Валанцёрства — гэта заўсёды выбар. Выбар глядзець трошку шырэй і рабіць трошку больш.
Дзякуй за вашу дабрыню і святло! Дзякуй за прыклад і натхненне! Не забывайцеся пра сябе. І няхай вашы добрыя ўчынкі вяртаюцца да вас, памножаныя стокроць❤️
Валанцёрства — гэта не толькі дапамога, але і прыклад сапраўднай чалавечнасці і самаадданасці.
Валанцёрства — гэта заўсёды выбар. Выбар глядзець трошку шырэй і рабіць трошку больш.
Дзякуй за вашу дабрыню і святло! Дзякуй за прыклад і натхненне! Не забывайцеся пра сябе. І няхай вашы добрыя ўчынкі вяртаюцца да вас, памножаныя стокроць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
26 студзеня, у Дзень народзінаў Героя Нябеснай Сотні, Героя Украіны і Беларусі Міхася Жызнеўскага, мы пройдзем маршам па Кіеве, каб ушанаваць памяць яго і яшчэ больш за 70 беларусаў, якія загінулі з 2014 года, змагаючыся за Украіну.
Як і кожны год, мы пройдзем па маршруце, па якім у 2014 праводзілі ў апошні шлях Міхася Жызнеўскага, забітага беркутаўскай куляй 22 студзеня 2014 года.
Расклад:
• 15:30 — збіраемся на Міхайлаўскай плошчы;
• 16:00 — вырушаем па маршруце: Міхайлаўская пл. – Сафіеўская пл. – Тэатральная пл. – вул. Хмяльніцкага – Хрэшчацік – Еўрапейская пл. – народны мемарыял Жызнеўскаму па вул. Грушэўскага.
У выпадку паветранай трывогі ўсе ўдзельнікі будуць праведзены да бліжэйшага прасторнага бомбасховішча — станцыі метро "Майдан Незалежнасці".
Памяць — гэта дзея!
Прыходзьце.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!

Зараз Беларусь вызначаюць не межы, а падзеі і асабістасці.
Часам можа здавацца, што мы, беларусы, захраслі паміж чужых дзяржаваў. Аднак мы рухаемся, хоць шлях наш доўгі і пакручасты. Выжываючы падчас трагедыі, мы расцем і замацоўваемся як нацыя.
Каб боль быў недарэмным, шлях гэты варта рэфлексаваць і будаваць Інстытут Памяці. Пакуль мы будзем падтрымліваць яго, ён будзе падтрымліваць нас, нашае самаўсведамленне як народа.
Таму ўчора ў Кіеве мы правялі Марш Памяці. Бязмежна ўдзячныя ўсім, хто гэтаму паспрыяў.
Жыве Беларусь! Слава Україні!

Фотаздымкі з падзеі можна знайсьці тут. Дзякуем за падтрымку Вользе Закрэўскай!
Калі ласка, адзначайце акаўнт dzieja.kyiv у інстаграме.
Калі ласка, адзначайце акаўнт dzieja.kyiv у інстаграме.
З Днём роднай мовы!
Шануйма сваё 💗
___
Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз
Я прыму цябе па-беларуску.
Краю бесславёнага дачка,
Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!
Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
(Яўгенія Янішчыц)
_____
Мая мова ня знае зьмярканьняў
ад маленства да старасьці лет,
буду песьціць яе, як каханьне,
разглядаць, як чароўны букет.
Можа, мовы чужой навучуся,
каб суседзяў гасьцінна вітаць,
але толькі на ёй, беларускай,
буду людзям аб долі пяяць.
Мая мова, як шчасьце на вуснах,
хваляваньня гарачы прыбой,
можа быць, на чужой засьмяюся,
ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.
(Ларыса Геніюш)
Шануйма сваё 💗
___
Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз
Я прыму цябе па-беларуску.
Краю бесславёнага дачка,
Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!
Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
(Яўгенія Янішчыц)
_____
Мая мова ня знае зьмярканьняў
ад маленства да старасьці лет,
буду песьціць яе, як каханьне,
разглядаць, як чароўны букет.
Можа, мовы чужой навучуся,
каб суседзяў гасьцінна вітаць,
але толькі на ёй, беларускай,
буду людзям аб долі пяяць.
Мая мова, як шчасьце на вуснах,
хваляваньня гарачы прыбой,
можа быць, на чужой засьмяюся,
ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.
(Ларыса Геніюш)