Вітанкі, сябры!
Наступныя заняткі Мовы Нанова адбудуцца 11 траўня. Чакайце анонс на наступным тыдні! ❤️

Вітанкі, сябры! 🤗
Пасля невялікага перапынку мы вяртаемся да звычайнага графіку працы.
Тэма наступных заняткаў - "Музыка". Што можа быць лепей ніж слухаць музыку? Канешне, гуляць ў музычны квіз 🤩. Таму мы ў чарговы раз прапануем вам згуляць у мазгабойку на тэму беларускай музыкі і беларускамоўных гуртоў.
Таксама у суботу працягнем вывучаць граматыку і даведаемся крыху новых слоў.
Далучайся да заняткаў і гульні! 🎉
P.S. На пераможцу мінулай гульні чакаем не толькі мы, але і яго падарунак. 😁
11 траўня 2024
14:00
Pils iela 21.
Чакаем усіх! ❤️

На жаль у нас зноў вымушаны перапынак - на гэтым тыдні заняткаў не будзе.
Таму запрашаем усіх на апошнія заняткі ў гэтым сезоне, якія адбудуцца 1 чэрвеня.
Мы пагутарым пра архітэктуру! Ці ведаеце вы якая багатая нашая краіна на архітэктурныя помнікі розных стыляў? І барока, і готыка, і эклектыка, і класіцызм і яшчэ шмат чаго.
Разам мы вывучым новыя словы і, канешне, новую граматычную тэму. ❤️
Ну і канешне пажадаем усім вам і нам добрага летняга адпачынку! 🌞
1 чэрвеня 2024
14:00
Pils iela 21

Вітанкі, сябры! 😀
Напэўна кожны, хто хоць раз быў у Менску, чуў гэтыя цудоўныя паведамленні на роднай мове: "Асцярожна, дзверы зачыняюцца. Наступны прыпынак..."
Так, беларускі грамадскі транспарт - адное з нешматлікіх месц у Беларусі, дзе да гэтага часу захавалася беларуская мова.
Далучайцеся да заняткаў ужо ў гэтую суботу, каб разам абмеркаваць, "адыходзіць" цягнік ці "адпраўляецца", і разам прыгадаць словы, што датычацца транспарту. Таксама прапануем пагутарыць пра эўфемізмы, дысфемізмы - словы, якімі мы часцяком карыстаемся, нават не заўважаючы гэтага. 😍
5 кастрычніка
12:00

Усе вы чулі, як беларусаў называюць "бульбашамі" нібыта за тое, што з гэтай бульбы мы можам прыгатаваць тысячы страў, а нашыя продкі адное што елі, дык гэта бульбу і шкваркі.
Але ж гэта не зусім так.
Далучайцеся да нас у суботу, дзе мы пагаворым, чаму гэты стэрэатып існуе, чаму ён не адпавядае рэчаіснасці, даведаемся, што елі беларусы ў даўніну, прыгадаем, што такое крупнік, патраўка, кулага, клёцкі з душамі, і, наогул, пагаворым пра нашую любімую беларускую кухню.
Як заўжды будзе граматыка, гутаркі і гульні. 😍
19 кастрычніка

Шмат людзей у нас час вельмі любяць вандраваць. Што можа быць лепей, чым адкрываць новыя мясціны, шпацыраваць па лесе, глядзець на старыя будынкі ва ўтульным старым горадзе. 😍
На вялікі жаль для многіх з нас зараз такі час, калі мы не можам вярнуцца на Радзіму і пабачыць нашыя мясціны.
Таму прапануем віртуальна павандраваць з намі па родных беларускіх мясцінах ужо ў гэтую суботу. І паколькі заняткі будуць праходзіць падчас святкавання Дзядоў, таму мы вырашылі дадаць трохі містыкі ў нашу вандроўку. 👻
2 лістапада

Зараз пра беларусаў кажуць, што мы вельмі мірны і цярплівы народ, які не хоча ваяваць.
А вось калісьці даўно, нашыя продкі былі вядомыя як вельмі добрыя жаўнеры, а нашая дзяржава перамагала ў шматлікіх бітвах. Так давайце і пагаворым пра вайсковыя традыцыі нашых продкаў часоў ВКЛ, пра паспяховыя бойкі і не толькі, у якіх прымалі ўдзел.
Далучайцеся да нас у суботу. Як заўжды будзе граматыка, будзе лексіка і будзе гульня! 😍
16 лістапада

Forwarded from bellitinfo
🎉 Сёння дзень нараджэння пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Непараўнальны класік, які змяніў беларускую літаратуру і ўяўленні пра яе, аўтар, які і да гэтуль уплывае на розумы сучасных беларусаў.
ЛІСЦЕ
Восень прайшла пералескамі,
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі
Лісце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце.
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым…
Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце,
Сто лісцяў,
Дзесяць лісцяў,
Ліст.
📺 У гэты дзень прапануем паглядзець выпуск падкасту "Спіс на лета" пра Уладзіміра Караткевіча і пра яго творы.

Ці чулі вы такі праклён "Каб цябе сырая зямля з'ела"? Напэўна чулі. А вось што гэты выраз "сырая зямля" адыходзіць да старажытных часоў, да веры нашых продкаў у багіню зямлі? 🤯
А пра тое, што "ажог" - гэта не апёк, а палка апаленая з абодвух бакоў, якой ганялі чарцей? 😁
Ці што праз памылку Стрыйкоўскага мы цяпер ужываем слова "зніч" у дачыненні зусім да іншага прадмета? 🧐
Далучайцеся да нашых наступных заняткаў, і мы разам паспрабуем трохі разабрацца ў беларускім паганстве, пантэоне беларускіх багоў і народных традыцыях.
30 лістапада

Вось і надыйшоў апошні месяц года, святочны, калядны снежань. ❄️ Час рыхтавацца да свят, набываць падарункі, рыхтаваць зычэнні і пажаданні.
Давайце ж апошні раз у гэтым годзе збяромся, пагаворым трохі пра граматыку і падрыхтуем самыя цёплыя віншаванні сваім блізкім і родным. 😊
14 снежня

Віншуем усіх з Калядамі! 😊
Жадаем вам усім поўнага жыцця ды каб вы здаровыя былі і радаваліся! ❤️
А калі раптам вы пойдзеце калядаваць, вось вам вясёлая (і з глыбокім сэнсам) песня 🤗
БЕГЛА СВІНКА ПА ЛЯДУ
Бегла свінка па ляду
Да згубіла каляду.
Да біў дзед свінку
To ў лоб, то ў лысінку.
— He кажыце, дзеўкі, бабцы,
Дам вам па кілбасцы.
А дзеўкі ўзялі
Ды бабцы сказалі.
Дак дзеда звязалі,
Пад печ пасадзілі,
Пад печ пасадзілі,
Ступай зазмаздзілі.

Ці здаралася ў жыцці нешта такое, калі звычайных словаў, ну, зусім не знаходзілася, а чорт так і цягнуў ляпнуць нешта брыдкае?
Хто з нас калісьці не лаяўся?! А ці ведаеце вы як гэта зрабіць па-беларуску? І ўвогуле, ці існуе сапраўдная беларуская лаянка?
Далучайцеся ў гэтую суботу, 11 студзеня, да заняткаў - абмяркуем разам.
11 студзеня
12:00
Pils iela 21
Чакаем усіх! ❤️
Ці здаралася ў жыцці нешта такое, калі звычайных словаў, ну, зусім не знаходзілася, а чорт так і цягнуў ляпнуць нешта брыдкае?
Хто з нас калісьці не лаяўся?! А ці ведаеце вы як гэта зрабіць па-беларуску? І ўвогуле, ці існуе сапраўдная беларуская лаянка?
Далучайцеся ў гэтую суботу, 11 студзеня, да заняткаў - абмяркуем разам.
11 студзеня
12:00
Pils iela 21
Чакаем усіх! ❤️
Вітанкі, сябры!
Невялікая справаздача з Моўнага фэсту, што прайшоў у нядзелю.
Мы вельмі хваляваліся, бо ніколі яшчэ не даводзілася распавядаць пра родную мову на англійскай.
Але ўсё прайшло вельмі цудоўна! ❤️ Людзі былі вельмі зацікаўленыя, задавалі шмат пытанняў, дыскутавалі і смяяліся.
Усім, як заўсёды, моцна спадабалася нашая лацінка, але больш за ўсе слухачоў здзівіла арабіца.
Наша дыскусія расцягнулася на дзве гадзіны і прадоўжылася нават пасля, ўжо "за кулісамі" ☺️
Фармат фэста нам вельмі прыйшоў да спадобы, неяк па-свойску ўсё было, утульна.
Дзякуй усім, хто далучыўся! 🤗

Наступныя заняткі будуць з падвойнай тэмай.
Па-першае, будзе проста касмічная тэма. 😁 У самым прамым сэнсе. Мы пагутарым з вамі пра космас, зоркі і сузор'і.
Па-другое, не забудземся мы канешне і пра Дзень Роднай мовы. Кожны год розныя арганізацыі і ініцыятывы арганізуюць розныя мерапрыемствы. Мова нанова таксама не выключэнне. 😊
Далучайцеся!
22 лютага