Telegram Group Search
З днём нараджэння, дарагая аўтарка Ева Вежнавец (Святлана Курс)!
Творчага плёну ў новым годзе!
Партрэт © Alena Kazlova, 2014, Мінск
Кніжкі - тыя, што ў сваёй бібліятэцы маем.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
З наступнага тыдня - у нашых пунктах продажу (іх спіс глядзіце ў нашым замацаваным допісе).

Югася Каляда, «Перамена месцаў», раман

Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць зь Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзьве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся ня толькі месцамі, але і целамі. Кожная прачынаецца не ў сваім ложку, і цяпер Мані зь вёскі Алешнікі належыць ісьці ў суд у статусе судзьдзі, а Альбіне — будаваць стасункі з Маніным мужам Толікам, які не начаваў дома. Гэты містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. І хоць цуды здараюцца да апошняй старонкі, ці дапамогуць яны героям даць рады складанаму жыцьцю?
Вокладка навінкі
Дзе купіць кнігі выдавецтва "Пфляўмбаўм"

🇮🇩Варшава

✔️Кнігарня "Кнігаўка" ul. Kłopotowskiego 4
✔️ Беларуская кнігарня, Oleandruw 6/2

🇱🇹Вільня

✔️Кнігарня "Гартайка" Hartajka, Nemenčinės pl. 48, дастаўка па Літве!
✔️Кнігарня Knygynas eureka!, UAB S. Daukanto a. 2/10
✔️Крама Kropka, Savičiaus g. 6
✔️Сувенірная крама @А2.print, Pilies g. 6

🇸🇪Стакгольм

Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm

🇬🇧Лондан

Онлан кнігарня выдавецтва "Скарына" https://shorturl.at/w2T9D

🇬🇪Тбілісі Tiflis Books

🌐 Online з дастаўкай поштай

🇮🇩 З Варшавы https://shorturl.at/PJL1E
🇱🇹 З Вільні knygynas.biz/collections/baltarusiskos-knygos
🇬🇧З Лондана https://shorturl.at/w2T9D
Сёлета ўдзельнічаем у Кніжным кірмашы ў Вільні разам са Святланай Алексіевіч! Падрабязнасці будуць пазней. Фота Маргарыты Кабаковай
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?

Подыюмная дыскусія ў межах Вільнюскага кніжнага кірмашу 2025

Удзел бяруць:
Святлана Алексіевіч, пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка 2015

Гедрэ Казлаўскайтэ, паэтка, літкрытыкеса, эсэістка

Антанас Суткус, фатограф, заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Таварыства літоўскага фотамастацтва

Мадэрацыя: Яланта Крыжэвічэне, журналістка
Дыскусія пройдзе на літоўскай і рускай мовах з сінхронным перакладам.

01-03-2025, 14:00, канферэнц-зала, 5.1, LITEXPO
Хоць у апытанцы нам і не раілі выдаваць пазію, каб кнігі лепш прадаваліся, а мы ўсё адно.
От. Новы зборнік паэзіі выдалі.
Літоўскай, прыгожай і меланхалічнай: Чароўны час : выбраная паэзія / Гедрэ Казлаўскайтэ ; пер. з літ. Уладзіслава Гарбацкага.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дарэчы, рэдагавала кнігу Гедрэ Казлаўскайтэ Алена Казлова, жартуйма жарты пра гэта! 🦹 Дзе купіць кнігу, гл. у нашым замацаваным допісе.
У папярэднім допісе чытайце верш Гедрэ Казлаўскайтэ пра матылька. А тут пра тое, як нічога не хочацца. Ідэальна. Пераклад Уладзіслава Гарбацкага.

Бег у парку (Bėgiojimas parke)

Слімакі на сцежцы: некаторых раздушылі машыны і ровары.
Усё ж не магу прабегчы спакойна, адрываю іх ад асфальту
кідаю ў іншы бок, умешваюся ў справы кармы. Насамрэч баюся
каб не абагналі мяне. Маміна ядвабная сукенка: карычневая, у белы гарох
за які я чаплялася яшчэ не пачаўшы жыць.
Лічыла гарошынкі, але так і не скончыла.
Быццам пялёсткі чаромхі на зямлі – яны.

І здаецца, я зведала ўсе пачуцці, больш не жадаю
ні воплескаў, ні медальёна з пасмачкай валасоў, ні рыцарскага кахання,
ні адрознасці ад іншых, ні залатой
папугавай клеткі, у якой я змагла б шчабятаць;
ні пагладжванняў (супроць поўсці таксама), ні Ахілавага абутку на абцасах.
Замест таго, каб лічыць гарошыны, я павольна сабе складаю
літары, на старым тэлефоне, і гэта дапамагае забіць бессэнсоўнасць.

Больш не прагну зведаць мноства рэчаў, якіх так жадала –
мне больш не патрэбны ні мора, ні чужыя краіны, ні дом,
ні нейкая там музыка – яе зусім можа не быць.
Больш не хачу вывучаць мовы, знаёміцца
з цікавымі людзьмі, жыць шыкоўным жыццём
гетэры ці высакародным жыццём аскеткі.
Мне больш не патрэбныя дзеці, я ўсё аддаляюся ад іх і збліжаюся
з марнай адзінотай сеціва.
Больш не купляю кніг, пра якія так марыла; ласункаў, якіх не магла сабе дазволіць набыць.
Кроў з носа больш не бяжыць ад ігры на флейце.
Усе вялікія жарсці ўжо перажытыя, і нічога вялікага
больш не будзе пад сонцам: ведаць ці разумець —
таксама выглядае як замах на ўласнасць.
Больш не жадаю любіць Бога ўсім сэрцам, не сумняюся ў яго прысутнасці, не падпарадкоўваюся
яго загадам: не імкнуся да новых зорачак на пагонах свайго шыняля,
не чакаю, што смела надыдзе вясна.
Скачу ў раку з моста, які ўвесь час сню
дзеля сімвалічнага свайго нараджэння, апускання ў каляплодныя воды
вяртання ва ўлонне маці і паўторнага хрышчэння –
хачу проста адчуць: я жывая
і вада амывае маю душу.
Калі ў Вільні, захавайце сабе паштовачку і прыходзьце, калі ласка!
Добрыя навіны! Аповесць «Жанчына на нулявым пункце» Наваль Саадаві, пераклад з арабскай Аляксандры Дзмітранок, зноў ёсць у продажы! 🎉 Дзе купіць, глядзіце ў замацаваным допісе ў нашым профілі!

Цытата і фота з водгука @kniznyja_razmovy :

📙 “Жанчына на нулявым пункце”’- кніга-споведзь, якая чытаецца на адным дыханні. Споведзь жанчыны, асуджанай на смерць за забойства мужчыны. Жанчыны, якая імкнулася да самастойнасці і незалежнасці ў патрыярхальным егіпецкім грамадстве. Жанчыны, якая зладзіла бунт і не збіраецца прасіць літасці.

📍”Жанчын заўсёды падманваюць. Мужчыны ўводзяць цябе ў зман, а потым караюць за тое, што цябе абкруцілі. Яны змушаюць цябе апусціцца на самае дно, а потым караюць за тое, што ты апусцілася. Яны намаўляюць цябе на шлюб, а потым караюць збіццём, лаянкай і прымусам пастаяннага слугавання. Атрымліваецца, што найменш ашуканыя з жанчын - прастытуткі, а найбольшую кару жанчына нясе за шлюб і каханне”.
Разумееце, пустэчу памерам з Сатурн!
На прэзентацыі кнігі "Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў" Анкі Упалы сёння ў Берліне прадаваліся і навінкі выдавецтва "Пляўмбаўм".

І вось лідэр продажаў з уласна кніг выдавецтва: та-дам!

Гедрэ Казлаўскайтэ "Чароўны час", выбраная паэзія, пераклад з літоўскай Уладзіслава Гарбацкага.

Даруйце, за страшнае фота, гэта ў такім выглядзе дайшла пасылка з навінкамі да Берліна. Растрэсла скрыню троху ў дарозе. А мы так захапіліся продажамі, што не паспелі зрабіць прыгожы здымак.

Купіць нашы навінкі (і некаторыя ранейшыя кнігі) у Берліне яшчэ можна па адресе Wartburgstr. 41, аўторак-пятніца з 12.00 да 18.00. Гэта з'ява не рэгулярная, таму, калі каму трэба, то паспяшайцеся.
От, афішка. Хто ў Вільні, прыходзьце 1 сакавіка на кніжны кірмаш паслухаць пра мастацтва як дыпламатычны мост 🤝
2025/02/11 08:09:28
Back to Top
HTML Embed Code: