group-telegram.com/tsikhanouskaya/5203
Last Update:
Святлана Ціханоўская: «Беларусы зноў даказваюць, што ў момант бедства мы мацней за дзяржаўныя інстытуты»
Беларуская лідарка падзякавала беларусам за яднанне ў ліквідацыі наступстваў урагану:
«Жудасны ўраган абрынуўся на Беларусь. Шэсць загінулых, з якіх двое – дзеці. Страшнае гора. Мае шчырыя спачуванні сем’ям і блізкім...
Многія людзі на поўдні Беларусі на доўгі час засталіся без вады і электрычнасці. Ведаю, што гэта датычыцца і Мазыра – цудоўнага горада, дзе мы з Сяргеем правялі некалькі гадоў. Цяжка ўявіць, што раённы цэнтр на 100 тысяч чалавек можа апынуцца ў такіх складаных умовах на тры дні.
Мае думкі зараз з усімі, каго закранула гэтая бяда.
Беларусы добра ведаюць, што такое ўзаемадапамога – ужо неаднойчы мы так спраўляліся са складанасцямі. Вашую салідарнасць бачна і ў гэтай страшнай трагедыі – вы ішлі на паратунак пацярпелым і дапамагалі тым, хто апынуўся ў цэнтры непагадзі. З-за палітыкі рэжыму ёсць нястача сілаў, каб хутка ліквідаваць наступствы. Але я бачу, як вы яднаецеся дагэтуль, каб ратаваць не толькі людзей, але і жывёлаў.
Беларусы ў чарговы раз даказваюць, што ў момант бедства мы мацней за дзяржаўныя інстытуты. Я дзякую ўсім, хто не застаўся ў баку і абыякавым да трагедыі, а працягнуў руку дапамогі ў надзвычайнай сітуацыі.
Дарагія, сіноптыкі прагназуюць, што экстрэмальнае надвор’е будзе панаваць у Беларусі яшчэ колькі дзён. Калі ласка, будзьце асцярожныя: беражыце сябе і сваіх дзетак».
BY Светлана Тихановская
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/lRScKfEXDoiJSqj0B-hiYMKIBZnqmnPDyikWPM5FUPV-CRbKuu6LWMUqwbUkbOutXROotACqZufD6cS14yfDSpiZSKm41-_3hf14GLOg2rMcSllJ5CMhu8X2NMph2rJfZsh7iwxHchXAaCjXZulQC6CHGLq4S7sI0lxueWvnRHWOWrmGwivXTSdTZUAfZMy7zPStPaeVe7YgyQv3pgfYrmM1OGdSJjyJUpWlOl3TaG5stb1jzRNma4C3oCYPEbycFSAlwpz2lSPLB8KT677mBK6-dy7HftA8LHaTW4PpSQzT6WE0wcWqCABlsVu7LO0SgXZpSI4-8Xke7lei_O8Mvw.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/tsikhanouskaya/5203