group-telegram.com/unter_Kutte/11
Last Update:
калі ты калі-небудзь прыйдзеш
а ты калі-небудзь прыйдзеш
(я ведаеш люблю вас жанчын
але ўсе вы ў нечым падобныя)
прыходзь
адчыню не адразу
я ўсё жыцьцё цябе чакаў
і ты колькі жыцьцяў
пачакаеш
так і быць
прыгожая
з распушчанымі валасамі
я зь іх запляту сабе шворку
у маім доме будзе не прынята
гаварыць пра твае валасы
крыху запыханая
я хачу паглядзець як ты дыхаеш
каб выдыхаць з табой у такт
твае мочкі будуць віннага колеру
зь іх капацьме мой голас
на дыван шпалеры
неаддадзеныя кніжкі
на шкарпэткі зь дзіравымі пелюхамі
я б прыбраўся калі б ты папярэдзіла
але ты ніколі не папярэджваеш
на тваіх вуснах будзе мова спагады
а я люблю цалавацца —
моўны бар’ер
і ня дай божа
ты будзеш у сваёй гэтай
чорнай сукні
і ня дай божа
ты возьмеш сваю гэтую
вострую касу
—
ўсе свае дзьмухаўцы
я даўно павыдзіраў сам
BY кападакійскі гурток
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/unter_Kutte/11