Telegram Group Search
Святы Айцец сустрэўся з украінскімі дзецьмі

Раніцай 11 чэрвеня 2025 года, пасля агульнай аўдыенцыі на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа Леў XIV прывітаў групу маладых украінцаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыехалі ў Рым з Харкава.
Папа Леў XIV святарам: выклікі – нагода для сведчання

“Пан пажадаў, каб мы жылі менавіта ў гэты час, поўны выклікаў, што перавышаюць нашы сілы. Але мы пакліканы прыняць іх, інтэрпрэтаваць паводле Евангелля і перажываць як нагоду для сведчання!”, - сказаў рымскім святарам Папа.
1700-годдзе Нікейскага Сабора: сустрэча біскупаў Еўропы ў Турцыі

З нагоды 1700-годдзя Нікейскага Сабору 52-я штогадовая сустрэча генеральных сакратароў епіскапатаў Еўропы адбудзецца ў Стамбуле. Яе ўдзельнікі сустрэнуцца з Патрыярхам Барталамеем І.
Святы Айцец моліцца за ахвяр авіякатастрофы ў Індыі

Папа Леў XIV выказаў спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай, якая адбылася ў Індыі. 12 чэрвеня 2025 года ў Ахмедабадзе пацярпеў крушэнне самалёт авіякампаніі Air India. На борце знаходзіліся 242 чалавекі.
Audio
Наш падкаст “Старонкі гісторыі” прысвечаны ксяндзу Міхалу Варанецкаму, шматгадоваму пробашчу ружанскай парафіі ў савецкія часы.

📚 Ксёндз Міхал быў надзвычай творчым чалавекам, які пакінуў пасля сябе сямітомную гістарычную хроніку парафіі, у якой служыў, сотні ўнікальных фотаздымкаў, беларускіх традыцыйных выцінанак і цікавую эпісталярную спадчыну, якая толькі цяпер становіцца вядомай даследчыкам.

🎙️ Пра гэты малавядомы бок асобы ксяндза Варанецкага распавядае кандыдат гістарычных навук Раіса Зянюк, даследчыка дзейнасці каталіцкага духавенства і манаскіх ордэнаў на тэрыторыі Беларусі ў XIX-ХХ стагоддзях.
Audio
Падкаст Vatican News 12.06.2025
Леў XIV вяртае традыцыю накладання паліяў

29 чэрвеня 2025 года Папа Леў XIV накладзе паліі новым мітрапалітам. Гэтая традыцыя існавала і раней, пакуль Папа Францішак не ўнёс у яе некаторыя змены.
У Харкаў прыбыў грузавік з гуманітарнай дапамогай ад Льва XIV

Папа Леў XIV працягвае распачатую Францішкам місію міласэрнасці ва Украіне. Адзін з гарадоў, які найбольш пацярпеў ад апошніх расійскіх абстрэлаў, атрымаў гуманітарны груз.
Карла Акуціс і П’ер Джорджа Фрасаці будуць кананізаваныя разам

13 чэрвеня 2025 года ў Ватыкане адбыўся Звычайны Публічны Кансісторый, які ўпершыню правёў Папа Леў XIV. Ён абвясціў імёны і даты кананізацыі новых святых, якія ў розных частках свету прысвяцілі сябе Богу, Касцёлу і служэнню блізкім, некаторыя коштам уласнага жыцця.
Audio
🎙 У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае аналіз апавядання Адама Бабарэкі “Трынаццатае чысло!”.

📚 Гэта тыповы для беларускай савецкай літаратуры 20-х гадоў мінулага стагоддзя твор, у якім выкрываюцца ўяўная сквапнасць духавенства, яго невуцтва ды прага да ўлады.

🕯️Адзін з герояў апавядання – святар, што хавае памерлую сялянку, але думае толькі пра тое, каб атрымаць як найболей ахвяраванняў ад сям’і, у якой без маці засталося двое малых дзяцей.
Пасланне Папы на Сусветны дзень бедных: Ты – надзея мая

Дапамога бедным – гэта хутчэй пытанне справядлівасці, чым міласэрнасці, - напісаў Леў XIV у Пасланні на ІХ Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца 16 лістапада 2025 года. Цэнтральнай тэмай паслання сталі словы “Ты – надзея мая” (Пс 71,5).
Audio
Падкаст Vatican News 13.06.2025
Тыдзень у Беларусі – важнае

У Гродне дзякуюць за дар жыцця біскупа Уладзіміра Гуляя ў дзень яго 50-годдзя. З гэта нагоды 14 чэрвеня 2025 года ў гродзенскай катэдры запланавана Імша падзякі. Да ўдзелу запрасілі святароў, законных сясцёр, свецкіх вернікаў дыяцэзіі, каб падтрымаць біскупа Гродзенскага малітвай.

Адноўленую капліцу асвяціў біскуп Віцебскі ў Параф’янаве. Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, 8 чэрвеня 2025 года, адбылося "другое нараджэнне" капліцы Маці Божай Ружанцовай ў гэтай вёсцы ў Докшыцкім раёне. Пры ўдзеле прадстаўнікоў мясцовай улады біскуп Алег Буткевіч асвяціў капліцу і цэлебраваў святую Імшу.

У Пінску адбылася сустрэча духавенства дыяцэзіі пры ўдзеле трох біскупаў. 12 чэрвеня 2025 года, у свята Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, у катэдральнай базыліцы прайшоў дзень засяроджання для духавенства і кансэкраваных асобаў. Пасля святой Імшы ўдзельнікі маліліся на месцы пахавання Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага – аб хутчэйшай беатыфікацыі першага біскупа Пінскага, а праз яго заступніцтва прасілі Бога аб дары шчодрых святарскіх пакліканняў з парафій дыяцэзіі.

У Клюшчанах маліліся ў інтэнцыі ксяндза Канстанціна Стаповіча. 7 чэрвеня 2025 года тут узгадвалі паэта, драматурга, філосафа, вядомага таксама пад псеўданімам Казімір Сваяк. У касцёле адбылася святая Імша, а пасля літургіі ўдзельнікі наведалі Барані – родную вёску спачылага. Тут зладзілі музычна-літаратурную вечарыну, падчас якой таксама прагучалі песні, напісаныя на вершы Казіміра Сваяка.

У тэалагічных каледжах завяршыўся навучальны год. У мінскай духоўнай установе 7 чэрвеня 2025 года выпускнікі абаранілі дыпломныя работы. Найбольш папулярнымі дысцыплінамі, абранымі для напісання кваліфікацыйных работ, сталі гісторыя Касцёла, фундаментальная тэалогія, тэалогія духоўнасці і катэхетыка. Гродзенскі каледж, у якім у той жа дзень завяршыўся навучальны год святой Імшой, ужо аб'явіў новы набор навучэнцаў.
Святы Айцец: будаваць масты там, дзе сёння стаяць муры

“Мудрасць праяўляецца не там, дзе раздзяляюць, а там, дзе яднаюць”, - падкрэсліў Папа, заклікаючы адрозніваць рэальнасць ад ідэалогій і станавіцца будаўнікамі адзінства.
Кардынал Мацьё: прэвентыўныя ўдары не вядуць да міру

На фоне росту напружанасці ў адносінах паміж Іранам і Ізраілем арцыбіскуп Тэгерана-Ісфахана, кардынал Дамінік Мацьё, звярнуўся з заклікам да міру і дыялогу, папярэджваючы пра небяспеку выкарыстання прэвентыўнай ваеннай сілы.
Леў XIV: ніхто ніколі не павінен пагражаць існаванню іншага

На заканчэнне спецыяльнай юбілейнай аўдыенцыі, якая адбылася 14 чэрвеня 2025 года ў Ватыкане, Святы Айцец заклікаў будаваць мір, заснаваны на справядлівасці, братэрстве і агульным дабры.
Папа спартсменам: пашыраць культуру салідарнасці і братэрства

Зрабіць свет спорту арэнай, на якой могуць праяўляцца і перадавацца сапраўдныя чалавечыя і хрысціянскія каштоўнасці – з такім заклікам звярнуўся Леў XIV на заканчэнне спецыяльнай юбілейнай аўдыенцыі, якая 14 чэрвеня 2025 года прайшла ў Ватыкане.
Ватыкан: эксперты абмеркавалі пытанні этыкі ШІ

“Гуляць з агнём: карыстацца інавацыямі і не спаліць будучыню” – пад такой назвай прайшоў у Ватыкане міжнародны саміт па бізнес-этыцы.
Audio
🎙У новым выпуску “Разважання да нядзельнага Евангелля” ксёндз Аляксандр Амяльчэня запрашае нас да роздуму над таямніцай Святой Тройцы. Святар падкрэслівае, што праз простыя, але надзвычай глыбокія жэсты, як, напрыклад, знак крыжа, мы штодня дакранаемся да гэтай велічнай Таямніцы.

✝️ Гэтае разважанне становіцца нагодай задумацца над нашай тоеснасцю як хрысціянаў, ахрышчаных у імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Яно дапамагае глыбей усвядоміць, што Тройца – не толькі дагмат веры, але рэальнасць, якая фармуе жыццё супольнасці Касцёла і кожнага з нас.
Audio
Падкаст Vatican News 14.06.2025
2025/06/15 05:35:53
Back to Top
HTML Embed Code: