Notice: file_put_contents(): Write of 7538 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/group-telegram/post.php on line 50

Warning: file_put_contents(): Only 4096 of 11634 bytes written, possibly out of free disk space in /var/www/group-telegram/post.php on line 50
Грэка-католікі Беларусі | Telegram Webview: carkva/6295 -
Telegram Group & Telegram Channel
🙏 Шэсьць кардыналаў прачыталі малітвы з просьбамі аб прабачэньні ад імя Царквы, якія ўклаў Папа Францішак за розныя правіны, учыненыя членамі Царквы. Пакаянным набажэнствам у базыліцы сьвятога Пятра 1 кастрычніка 2024 г. завяршылася духоўная падрыхтоўка да другой сесіі асамблеі Сіноду біскупаў пра сінадальнасьць.

🛐 Францішак заклікаў Царкву стаць сапраўды сінадальнай, што магчыма толькі праз лячэньне хворых адносінаў. Ён паставіў рытарычнае пытаньне: «Як мы можам быць вартымі даверу ў місіі, калі мы не прызнаем нашых памылак і не схіляемся, каб вылечыць раны, якія мы выклікалі сваімі грахамі?» «Лячэньне раны пачынаецца з прызнаньня граху, які мы зьдзейсьнілі», – падкрэсьліў Папа Рымскі.

🙏 Сьвяты Айцец прачытаў наступную малітву: «Ойча, мы сабраліся тут, усьведамляючы, што маем патрэбу ў Тваім поўным любові поглядзе. Нашыя рукі пустыя, мы можам атрымаць толькі столькі, колькі Ты можаш нам даць. Просім у Цябе прабачэньня за ўсе нашы грахі, дапамажы нам аднавіць Тваё аблічча, якое мы зьнявечылі сваёй нявернасьцю. Мы, адчуваючы сорам, просім прабачэньня ў тых, хто быў паранены нашымі грахамі. Дай нам адвагу шчырага пакаяньня для сапраўднага навяртаньня. Просім аб гэтым, заклікаючы Духа Сьвятога, каб Ён напоўніў Сваёй ласкай сэрцы, якія Ты стварыў у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. Усе мы просім прабачэньня. Усе мы – грэшнікі, але ўсе мы спадзяемся на Тваю любоў, Госпадзе. Амін».

👉 У матэрыяле па спасылцы можна даведацца пра зьмест тых просьбаў аб прабачэньні ад імя Царквы, якія Папа Францішак падрыхтаваў для пакаяньня і якія кардыналы па чарзе прачыталі падчас малітвы.
https://www.vaticannews.va/uk/pope/news/2024-10/pokayanne-bogosluzhinnya-pered-pochatkom-synodu.html?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAAR3wE3ddVWmeTGFWo4ep6GvvcynHnpdprmsnItipU6lMIc1Ypb438tS0HpU_aem_JaVsxzedW7M_RFHRMAkGOw

group-telegram.com/carkva/6295
Create:
Last Update:

BY Грэка-католікі Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/carkva/6295

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Some people used the platform to organize ahead of the storming of the U.S. Capitol in January 2021, and last month Senator Mark Warner sent a letter to Durov urging him to curb Russian information operations on Telegram. During the operations, Sebi officials seized various records and documents, including 34 mobile phones, six laptops, four desktops, four tablets, two hard drive disks and one pen drive from the custody of these persons. Also in the latest update is the ability for users to create a unique @username from the Settings page, providing others with an easy way to contact them via Search or their t.me/username link without sharing their phone number. The War on Fakes channel has repeatedly attempted to push conspiracies that footage from Ukraine is somehow being falsified. One post on the channel from February 24 claimed without evidence that a widely viewed photo of a Ukrainian woman injured in an airstrike in the city of Chuhuiv was doctored and that the woman was seen in a different photo days later without injuries. The post, which has over 600,000 views, also baselessly claimed that the woman's blood was actually makeup or grape juice. There was another possible development: Reuters also reported that Ukraine said that Belarus could soon join the invasion of Ukraine. However, the AFP, citing a Pentagon official, said the U.S. hasn’t yet seen evidence that Belarusian troops are in Ukraine.
from us

Telegram Грэка-католікі Беларусі
FROM American