group-telegram.com/carkva/6561
Last Update:
1. О, мой Божа! Веру Табе, і праз веру я на Цябе ўскладаю спадзяванні і штодзённыя змаганні.
2. Ты стварыў свет, даў збаўленне, дзецям Божым прасвятленне, дык няхай жа скрозь, дзе людзі, чэсць Табе і слава будзе.
3. Прад Табою пакланюся, Божай волі пакаруся. Быць з Табой у небе вечна, прагну шчыра і сардэчна.
4. Грэх мой, Божа, прычыніўся, што да пекла дапусціўся. Не сваёй шкада мне страты, а што Богу вінаваты.
5. Божа, прагну пакаяння і грахоў мне даравання. Лепш стократ ужо памерці, чым насіць мне грэх у сэрцы.
6. Для Твайго ўпадабання прыкладу ўсе намаганні: жыць па запаведзях гожа, паміраць ў ласцы Божай.
7. О Езусе! Ты наш Пане, нашы ўсе прымі старанні. Скрозь Твае цалуем раны, просім, нам даруй заганы.
8. Пацалункам пакаяння, о Езусе, добры Пане, погляд свой у неба ўзносім, прабачэння ў скрусе просім.
9. Слёзы нашы праліваем, шчырым сэрцам прысягаем: покуль мы жывыя людзі, унікаць блюзнерства будзем.
10. О Марыя, Маці Божа! Ружа райская, прыгожа. Богу Ты за нас маліся, за ўсіх грэшных заступіся.
11. Гляньце ўсе святыя з неба, ласку ўсім падаць нам трэба. Паспрыяйце нам анёлы просьбай прад нябёс прастолам.
12. Слава Богу на вышынях! Слава Тройцы Найсвяцейшай! Слава будзь Айцу і Сыну! Слава Духу будзь Святому! (Тэкст апрацаваў кс. Сяргей Сурыновіч).
BY Грэка-католікі Беларусі
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/carkva/6561