🌿 6 студзеня 2025 году, у сьвята Богазьяўленьня Гасподняга, Апостальскі Адміністратар грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) з нагоды пачатку юбілейнага Году надзеі адслужыў сьвяточную Боскую Літургію, зьдзейсьніў абрад асьвячэньня вады і адкрыў юбілейную сьвятыню ў Берасьці ў парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя.
Грэка-каталіцкі храм у Берасьці (разам з храмамі ў Менску ў парафіі Праведнага Язэпа і ў Полацку ў парафіі сьвятамучаніка Язафата) прызначаны юбілейным на падставе дэкрэту Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 13 траўня 2024 году «Нормы ўдзяленьня адпусту падчас звычайнага Юбілею 2025 году, устаноўленага Яго Сьвятасьцю Папам Францішкам». За пілігрымаваньне ў юбілейны храм або за пабожнае яго наведваньне вернікі (католікі любога абраду) могуць атрымаць поўны адпуст.
У памяць пра гэты юбілейны 2025 год у грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці застанецца медаль «Пілігрымы надзеі», які перадаў старшыні парафіі Апостальскі Адміністратар БГКЦ.
У гэты дзень беларускія грэка-католікі ўзгадвалі таксама экзарха-мучаніка а. Антона Неманцэвіча, SJ, які загінуў 6 студзеня 1943 году ў нацысцкай турме СД у Менску.

Forwarded from Spectator
Памёр айцец Клод Робінэ – былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі
6 студзеня 2025 года ва ўзросце 77 гадоў у Бруселі адышоў у вечнасць айцец Клод Робінэ, бельгійскі святар, езуіт, былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Выказваем шчырыя спачуванні родным, сябрам, сабратам айца Клода, а таксама ўсім, хто аплаквае яго страту, далучаючыся да малітваў аб вечным супакоі для святара. Вечны адпачынак дай яму, Пане...

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! =8 студзеня 2025 г. ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску будзе служыцца святая Імша аб вечным супакоі для душы новаспачылага архімандрыта Клода Робінэ SI, былога кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
=Цэлебрацыю ўзначаліць Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі архібіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. У канцэлебрацыі прыме ўдзел архімандрыт Сяргей (Гаек).
=Пачатак багаслужэння ў 15:00

ВЕЧНЫ СУПАКОЙ - ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! =Пахавальная Служба за новаспачылага архімандрыта Клаўдзія (P. Claude Robinet SJ) адбудзецца ў храме св. Яна Берхманса (Sint-Jan Berchmanskerk, Collège Saint-Michel) ў Брусэлі ў суботу, 11 студзеня 2025 а 10:00 гадз. =Заўпакойная Літургія ў Мінску, у храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа - у пятніцу, 10 студзеня ў 18:30.
Пра БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ: Бог больше не далек от нас. Он больше не неизвестен. Он больше не находится вне досягаемости нашего сердца. Для нас Бог стал даром. Он отдал самого себя. Он вошел во время для нас.
Папа Бенедикт XVI.
Папа Бенедикт XVI.