Telegram Group Search
Грэка-каталіцкі храм у Берасьці (разам з храмамі ў Менску ў парафіі Праведнага Язэпа і ў Полацку ў парафіі сьвятамучаніка Язафата) прызначаны юбілейным на падставе дэкрэту Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 13 траўня 2024 году «Нормы ўдзяленьня адпусту падчас звычайнага Юбілею 2025 году, устаноўленага Яго Сьвятасьцю Папам Францішкам». За пілігрымаваньне ў юбілейны храм або за пабожнае яго наведваньне вернікі (католікі любога абраду) могуць атрымаць поўны адпуст.

У памяць пра гэты юбілейны 2025 год у грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці застанецца медаль «Пілігрымы надзеі», які перадаў старшыні парафіі Апостальскі Адміністратар БГКЦ.

У гэты дзень беларускія грэка-католікі ўзгадвалі таксама экзарха-мучаніка а. Антона Неманцэвіча, SJ, які загінуў 6 студзеня 1943 году ў нацысцкай турме СД у Менску.
Forwarded from Spectator
Памёр айцец Клод Робінэ – былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі

6 студзеня 2025 года ва ўзросце 77 гадоў у Бруселі адышоў у вечнасць айцец Клод Робінэ, бельгійскі святар, езуіт, былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Выказваем шчырыя спачуванні родным, сябрам, сабратам айца Клода, а таксама ўсім, хто аплаквае яго страту, далучаючыся да малітваў аб вечным супакоі для святара. Вечны адпачынак дай яму, Пане...
ВЕЧНЫ СУПАКОЙ - ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! =Пахавальная Служба за новаспачылага архімандрыта Клаўдзія (P. Claude Robinet SJ) адбудзецца ў храме св. Яна Берхманса (Sint-Jan Berchmanskerk, Collège Saint-Michel) ў Брусэлі ў суботу, 11 студзеня 2025 а 10:00 гадз. =Заўпакойная Літургія ў Мінску, у храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа - у пятніцу, 10 студзеня ў 18:30.
Пра БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ: Бог больше не далек от нас. Он больше не неизвестен. Он больше не находится вне досягаемости нашего сердца. Для нас Бог стал даром. Он отдал самого себя. Он вошел во время для нас.
Папа Бенедикт XVI.
В Божественной Литургии через служение священника, от Лица Христа действующего над предлагаемым Церковью Жертвоприношением, силою Святого Духа увековечивается то, что Сам Господь наш Иисус Христос совершил на Тайной Вечере, когда Он преподал ученикам Своё Тело, на Кресте приносимое за нас в Жертву, и Свою Кровь, изливаемую за нас, устанавливая тем истинное и мистическое Жертвоприношение. В Божественной Литургии кровавая Крестная Жертва воспоминается с благодарением и становиться действующей; в Ней Церковь принимает участие и посредством принесения Жертвы, и посредством причащения, дабы тем ознаменовать и исполнить единство народа Божия в созидании Его Тела, которым является Церковь.

Кан. 698. (ККВЦ)

Икона Крестной Жертвы Господа нашего Иисуса Христа.
Вялікая Вячэрня ў Нядзелю пасьля Богаяўленьня, 12 студзеня

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/211-viacernia-ton1.html
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 13-19 студзеня

панядзелак-серада
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

16 студзеня, чацвер
Пакланенне кайданам св. апостала Пятра
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Біблійная сустрэча

17 студзеня, пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

19 студзеня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
З БЕЛАРУСКАЙ МАЛІТОЎНАЙ ТРАДЫЦЫІ, Верш" О мой Божа, веру Табе" і верш "Стары Восіп барадаты" – творы беларусаў-езуітаў Полацкай калегіі  з канца XVIII сталецьця. Распаўсюджвалася гэтая песня не толькі сярод уніятаў, але і сярод католікаў. 
У 1835 г. яна была ўключана ў катэхізіс "Krótkie zebranie nauki chrześciańskiey dla  wieśniaków mówiących językiem polsko-ruskim wyznania rzymsko-katolickiego", 
выдадзены ў Вільні з дазволу біскупа Віленскай дыяцэзіі Энджэя Бенедыкта  Клангевіча, які пазначыў, што “ten krótki Katechizm zawiera w sobie naukę zdrową  i dla prostaczków pożyteczną”
Forwarded from Serhian
Forwarded from Serhian
1. О, мой Божа! Веру Табе, і праз веру я на Цябе ўскладаю спадзяванні і штодзённыя змаганні.
2. Ты стварыў свет, даў збаўленне, дзецям Божым прасвятленне, дык няхай жа скрозь, дзе людзі, чэсць Табе і слава будзе.
3. Прад Табою пакланюся, Божай волі пакаруся. Быць з Табой у небе вечна, прагну шчыра і сардэчна.
4. Грэх мой, Божа, прычыніўся, што да пекла дапусціўся. Не сваёй шкада мне страты, а што Богу вінаваты.
5. Божа, прагну пакаяння і грахоў мне даравання. Лепш стократ ужо памерці, чым насіць мне грэх у сэрцы.
6. Для Твайго ўпадабання прыкладу ўсе намаганні: жыць па запаведзях гожа, паміраць ў ласцы Божай.
7. О Езусе! Ты наш Пане, нашы ўсе прымі старанні. Скрозь Твае цалуем раны, просім, нам даруй заганы.
8. Пацалункам пакаяння, о Езусе, добры Пане, погляд свой у неба ўзносім, прабачэння ў скрусе просім.
9. Слёзы нашы праліваем, шчырым сэрцам прысягаем: покуль мы жывыя людзі, унікаць блюзнерства будзем.
10. О Марыя, Маці Божа! Ружа райская, прыгожа. Богу Ты за нас маліся, за ўсіх грэшных заступіся.
11. Гляньце ўсе святыя з неба, ласку ўсім падаць нам трэба. Паспрыяйце нам анёлы просьбай прад нябёс прастолам.
12. Слава Богу на вышынях! Слава Тройцы Найсвяцейшай! Слава будзь Айцу і Сыну! Слава Духу будзь Святому! (Тэкст апрацаваў кс. Сяргей Сурыновіч).
2025/01/23 03:04:21
Back to Top
HTML Embed Code: