Telegram Group Search
🙏 Шэсьць кардыналаў прачыталі малітвы з просьбамі аб прабачэньні ад імя Царквы, якія ўклаў Папа Францішак за розныя правіны, учыненыя членамі Царквы. Пакаянным набажэнствам у базыліцы сьвятога Пятра 1 кастрычніка 2024 г. завяршылася духоўная падрыхтоўка да другой сесіі асамблеі Сіноду біскупаў пра сінадальнасьць.

🛐 Францішак заклікаў Царкву стаць сапраўды сінадальнай, што магчыма толькі праз лячэньне хворых адносінаў. Ён паставіў рытарычнае пытаньне: «Як мы можам быць вартымі даверу ў місіі, калі мы не прызнаем нашых памылак і не схіляемся, каб вылечыць раны, якія мы выклікалі сваімі грахамі?» «Лячэньне раны пачынаецца з прызнаньня граху, які мы зьдзейсьнілі», – падкрэсьліў Папа Рымскі.

🙏 Сьвяты Айцец прачытаў наступную малітву: «Ойча, мы сабраліся тут, усьведамляючы, што маем патрэбу ў Тваім поўным любові поглядзе. Нашыя рукі пустыя, мы можам атрымаць толькі столькі, колькі Ты можаш нам даць. Просім у Цябе прабачэньня за ўсе нашы грахі, дапамажы нам аднавіць Тваё аблічча, якое мы зьнявечылі сваёй нявернасьцю. Мы, адчуваючы сорам, просім прабачэньня ў тых, хто быў паранены нашымі грахамі. Дай нам адвагу шчырага пакаяньня для сапраўднага навяртаньня. Просім аб гэтым, заклікаючы Духа Сьвятога, каб Ён напоўніў Сваёй ласкай сэрцы, якія Ты стварыў у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым. Усе мы просім прабачэньня. Усе мы – грэшнікі, але ўсе мы спадзяемся на Тваю любоў, Госпадзе. Амін».

👉 У матэрыяле па спасылцы можна даведацца пра зьмест тых просьбаў аб прабачэньні ад імя Царквы, якія Папа Францішак падрыхтаваў для пакаяньня і якія кардыналы па чарзе прачыталі падчас малітвы.
https://www.vaticannews.va/uk/pope/news/2024-10/pokayanne-bogosluzhinnya-pered-pochatkom-synodu.html?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTEAAR3wE3ddVWmeTGFWo4ep6GvvcynHnpdprmsnItipU6lMIc1Ypb438tS0HpU_aem_JaVsxzedW7M_RFHRMAkGOw
4 кастрычніка 1981 г. у Лондане памёр біскуп Чэслаў Сіповіч, першы беларускі грэка-каталіцкі біскуп у XX ст., генеральны настаяцель Кангрэгацыі марыянаў, апостальскі візітатар беларусаў-католікаў у замежжы. У гэты дзень беларусы ў Лондане сабраліся адзначыць 10 гадоў Бібліятэкі імя Францішка Скарыны.

Гэта была нядзеля, дзень выдаўся наўздзіў прыгожы, цёплы й сонечны. Уладыка Чэслаў устаў рана, пайшоў памаліцца ў капліцу і падрыхтавацца да богаслужэння. Каля гадзіны 10-й раніцы пачалі збірацца госці. Капліца св. Пятра і Паўла ніколі яшчэ не бачыла гэтулькі людзей – беларусаў і іхных прыяцеляў – з Англіі, Францыі, Бельгіі, Нямеччыны, Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі й Канады.

Літургія распачалася а 10.30 раніцы. Хор пад кіраўніцтвам Гая Пікарды спяваў вельмі прыгожа. Пасля Евангелля ўладыка прамовіў казань па-беларуску і па-англійску. Ён гаварыў аб праве кожнай нацыі развіваць свабодна дадзеныя ёй Богам таленты і такім чынам дасягнуць паўнаты свайго духоўнага патэнцыялу ў межах сваёй уласнай традыцыі.

Пасля Літургіі і наведвання бібліятэкі меў адбыцца прыём. Уладыка Чэслаў прывітаў прысутных і падзякаваў усім, хто сваёй ахвярнасцю і разуменнем важнасці справы зрабіў магчымым паўстанне, існаванне і развіццё бібліятэкі. Гэта былі ягоныя апошнія словы. Уладыка Чэслаў сеў, неяк асунуўся і знепрытомнеў. Выкліканая хуткая завезла яго ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр ад масіўнага інфаркту.

Пахаванне біскупа Сіповіча адбылося 13 кастрычніка ў мясцовай каталіцкай царкве св. Альбана, бо капліца св. Пятра і Паўла не магла змясціць усіх, хто прыйшоў аддаць апошнюю пашану памерламу. Біскуп Сіповіч знайшоў супачынак побач з айцамі Гарошкам, Падзявам і Германовічам.

Уладыка Чэслаў памёр на 67-м годзе жыцця, 43 з якіх ён правёў далёка ад Беларусі. Як малады клерык і член марыянскага закону ён безумоўна марыў пра жыццё і працу святара на Бацькаўшчыне сярод свайго народу. Высяленне з Друі паклала канец гэтым спадзяванням. Праз чатыры тыдні пасля высялення ён прыняў прапанову змяніць абрад і ехаць у Рым, каб рыхтавацца да працы сярод расейцаў. Гэта здзівіла шмат каго, бо раней нічога не сведчыла пра ягонае зацікаўленне ўсходнім абрадам і наогул усходнехрысціянскім пытаннем.

Выезд у Рым стаў паваротным пунктам у ягоным жыцці. Вайну Сіповіч перажыў у Рыме, бесперашкодна працягваючы навуку. Тая ж вайна і пасляваенныя палітычныя абставіны не далі яму выехаць у Харбін. У Рыме Сіповіч меў шмат магчымасцяў пераканацца ў бяспраўным становішчы беларусаў у Царкве. Сустрэчы з беларускімі выгнанцамі пасля вайны, асабліва з айцамі Гарошкам і Татарыновічам, назаўсёды акрэслілі кірунак ягонай далейшай дзейнасці.
Вялікая Вячэрня на 20-ю нядзелю па Сьв. Тройцы і сьв. ап. Тамаша, 6 кастрычніка

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/199-viacernia3ton.html
Forwarded from sacral_BY
#sacral_data #sacral_unity
Выкапаў з уласных архіваў здымак царквы, пабудаванай у #Маладзечна ў 90-х гадах.
Навошта гэта патрэбна, можаце спытаць вы? А вось, сёння чарговая гадавіна абвяшчэння Берасцейскай уніі (1596 г.), а гэтая сучасная царква як раз адносіцца да прыхода Беларускай грэка-каталіцкай царквы. А ў сучаснай Беларусі уніяцтва - з'ява слаба распаўсюджаная (да 10 тыс. вернікаў), таму нельга грэбаваць такім шыкоўным інфаповадам ды не запосціць старажытны здымак амаль новенькага будынка.
Сярод дзеючых уніяцкіх храмаў цяжка знайсці старыя гістарычныя будынкі. Бадай, толькі капліца на магілёўскіх могілках можа пахваліцца стогадовым+ узростам.
СУБОТА - 12 кастрычніка 2024 - Каранацыя БАРУНСКАЙ Іконы Багародзіцы. =У 10:00 гадз. перад ІКОНАЙ (у Барунах) грэка-католікі спяваюць АКАФІСТ, =Пілігрымка (аўтобусная) выяжджае з Мінска (з Каменнай Горкі) - у 07:30. =Спіскі пілігрымаў складае матушка Святлана Абламейка:+375296530886 Viber i Telegram. =Ахвяраванне за праезд = 40 рубл.
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 7-13 кастрычніка

10 кастрычніка, чацвер
18.00 – біблійнае чытанне

13 кастрычніка, нядзеля
Маці Божай Фацімскай
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Парафіяльнае святкаванне
Forwarded from visit_oshmyany🏛📍⛪️🏪🏨 (Ragnar Lothbrok)
‼️11-12 кастрычніка на Ашмяншчыне адбудзецца гістарычная падзея‼️ (ПРАГРАМА)

У Барунскай санктуарыі✝️ адбудзецца каранацыя абраза Маці Божай Барунскай

Знакавай падзеяй і кульмінацыяй навэнны стане доўгачаканая ўрачыстасць каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных, якая адбудзецца ў санктуарыі 12 кастрычніка.

Праграма:
‼️11 кастрычніка (пятніца)

20.00 Адарацыя перад абразом
21.00 Марыйны заклік і працэсія са свечкамі
22.00 Святая імша канцэлебраваная

‼️12 кастрычніка (субота)

09.00 Святая імша
10.00 Грэка-каталіцкі акафіст
11.00 Ружанец
12.00 Святая імша Канцэлебраваная і ўрачыстае каранаванне біскупскімі каронамі цудадзейнага абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных яго эксцэленцыяй біскупам ардынарыем Гродзенская дыяцэзіі.

‼️Ад касцёла св. Міхала Арханёла (г. Ашмяны) будзе арганізаваны аўтобус🚍 да Барунскай санктурыі.
‼️Адпраўленне ў 10.00‼️
⚠️Запісацца ў пілігрымку можна ў касцёльным кіёску‼️
Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне: 📱+375 (29) 582 25 62

Запрашае ўсіх ахвотных на гэтую значную падзею!🤍
РУЖА БЕЗ ПЯЛЁСТКАЎ / UNE ROSE EFFEUILLEE
Канцэрт у беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпане 28/09/2024
Гэты выдатны музычны праект на вершы сьвятой Тэрэзы з Лізьё ад Дзіцятка Ісуса паўстаў з ініцыятывы і дзякуючы перакладам ды матэрыяльнай падтрымцы верніка беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпане Паўла Хівука. Ён і ягоная жонка Кацярына паходзяць з Берасьця.

Паслухайце і атрымайце асалоду ад цудоўных сьпеваў і музыкі ў выкананьні таленавітых музыкаў Андрэя Такінданга, Крысьціны Бурак і Анастасіі Назарук. І не забудзьце паставіць падабайкі ды падзяліцца з сябрамі, каб падтрымаць гэты выдатны праект і музыкаў.

+ + +
Альбом «Ружа без пялёсткаў» запісаны на вершы сьвятой Тэрэзы з Лізьё.

Тэксты на беларускую мову пераклалі Павел Хівук і Andrus.
Запіс і аранжараваньне: Andrus.
Выкананьне: Kristi, Andrus.
У альбоме выкарыстаная музыка: Communauté des Béatitudes, Thibault Fromant, Grégoire Boissenot, Andrus.

https://youtube.com/playlist?list=PLuY20NFt-HcZF3FmHraH3t1ztNUcWL84Z&feature=shared
Заклікаю вас не я, але любоў Ісуса Хрыста, каб вы прымалі толькі хрысціянскую ежу, а ўстрымліваліся ад атрутнай расліны, гэта значыць ерасі

Так станецца, калі вы не будзеце ганарліўцамі і не адыдзіце ад Ісуса Хрыста, ад біскупа і апостальскіх наказаў. Хто знаходзіцца ў святыні, той чысты, хто звонку – нячысты. Інакш кажучы, хто робіць што-небудзь без біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў, не мае чыстага сумлення.

Я пішу гэта не таму, што сустракаў сярод вас такія паводзіны, але прагну асцерагчы вас як маіх самых умілаваных дзяцей.

Св. Ігнат з Антыёхіі
Forwarded from Grodnensis.by
Праграма ўрачыстасцяў каранавання абраза ў Барунах
https://grodnensis.by/anonsy/12764-pragrama-rachystastsya-karanavannya-abraza-barunakh.html
НА ШЛЯХУ да дня Каранавання БАРУНСКАЙ ІКОНЫ БАГАРОДЗІЦЫ
Ушануем Маці Божую Барунскую - напярэдадні Каранацыі Яе Іконы. У МІНСКУ - тых хто зможа ЗАПРАШАЕМ да храму Цэнтра Прав. Язэпа на ЛІТУРГІЮ ў ЧАЦВЕР - 10.10.24; у ПЯТНІЦУ - 11.10.24; у СУБОТУ - 12.10.24 - кожны з гэтых дзён у 18:30.
2025/01/10 16:59:26
Back to Top
HTML Embed Code: