Audio
📻 Сёння ў перадачы Хрысціянства і літаратура грэка-каталіцкі святар айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць крытычныя артыкулы Адама Бабарэкі пра творчасць і рэлігійныя погляды Змітрака Бядулі.
Далучайцеся да разваг пра літаратуру, веру і глыбокія пытанні чалавечай душы.
Далучайцеся да разваг пра літаратуру, веру і глыбокія пытанні чалавечай душы.
🌿 У суботу, 30 лістапада – сьвята апостала Андрэя Першапакліканага. З гэтай нагоды шчыра запрашаем а 12-й гадз. усіх парафіянаў і нашых сяброў на парафіяльнае сьвята грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці ў гонар нашых сьвятых заступнікаў – братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу.
🔸Па традыцыі пасьля сьвяточнай Літургіі – брацкая агапа.
🔸Мяркуецца, сьвяточную Боскую Літургію ўзначаліць Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). Казаньне падчас сьвята прамовіць дэкан Заходняга дэканату БГКЦ айцец Андрэй Крот з Горадні. Напярэдадні, 29 лістапада ён таксама адслужыць сьв. Літургію ў Берасьці а 19-й гадз. Будзе магчымасьць споведзі.
Запрашайце сяброў і знаёмых! Будзем рады вас бачыць.

Forwarded from Грэка-католікі Беларусі
30 лістапада - свята св. АПОСТАЛА АНДРЭЯ, Першапакліканага. Ён з'яўляецца заступнікам усходніх Цэркваў візантыйскай традыцыі. (Андрэй, Брат Сымона Пятра, быў першым пакліканы Ісусам). =У МІНСКУ святочная Боская Літургія: у ПЯТНІЦУ, 29 лістапада 2024, у 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6). =Молімся за хрысціянаў візантыйскай традыцыі у Беларусі: грэка-католікаў, праваслаўных, стараабрадцаў.
Audio
📻 У сваёй рубрыцы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў творчасці пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі. Ён аналізуе крытычныя артыкулы Бабарэкі пра творчасць і светапогляды Змітрака Бядулі. У цэнтры ўвагі – канцэпцыя хараства, прысутнага ва ўсім, што мы пазнаем у свеце.
Вялікая Вячэрня на 28-ю нядзелю па Сьв. Тройцы, 1 сьнежня
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/199-viacernia3ton.html
http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/199-viacernia3ton.html
30 лістапада
✝️ Свята Св. Андрэя Першазванага, Апостала
🌿 Андрэй быў родным братам апостала Пятра, рыбак, як і Пётр, які нарадзіўся ў Бэтсаідзе, горадзе на паўночным беразе Галілейскага возера. Андрэй стаў першым з пакліканых вучняў Ісуса Хрыста.
🌿 Пасля крыжовай смерці Госпада святы Андрэй стаў сведкам Уваскрасення і Узнясення Хрыстова. Пасля дня Пяцідзясятніцы і Зыходу Святога Духа дванаццаць вучняў Ісуса падзялілі паміж сабой краіны, куды яны павінны былі несці евангельскую пропаведзь.
🌿 Святому Андрэю выпалі па жэрабі шырокія землі Фракіі і Скіфіі. Апостал Андрэй прайшоў гэтыя гарады і краіны, несучы язычнікам евангельскую пропаведзь. Першай нівай яго апостальскага служэння стала ўзбярэжжа Чорнага мора.
🌿 Амаль усюды, дзе з'яўляўся апостал, улады сустракалі яго ганеннямі, ён перажыў безліч цярпенняў і пакут. Жыціі апавядаюць аб мностве здзейсненых ім цудаў.
❌ Паводле падання, быў укрыжаваны на касым (т.зв. "андрэеўскім" ) крыжы ў Патрах каля 67 года.
🌟 Апостал Андрэй - святы заступнік Усходняй Царквы, а таксама Шатландыі, Румыніі, Грэцыі, Сіцыліі; маракоў і рыбакоў.

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 2-8 снежня
панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
6 снежня, пятніца
Св. Мікалая Цудатворцы, біскупа Міраў Лікійскіх
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
8 снежня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

🌿 30 лістапада, у сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, грэка-католікі ў Берасьці адзначылі сваё парафіяльнае сьвята ў гонар сваіх сьвятых заступнікаў – братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу. Сьвяточную Боскую Літургію ўзначальваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), казаньне падчас сьвята прамовіў дэкан Заходняга дэканату БГКЦ айцец Андрэй Крот з Горадні. З імі саслужыў таксама а. Віталь Быстроў, а дыяканскае служэньне спаўняў Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў.