Telegram Group Search
Католический священник может священнопраздновать Божественную Литургию на престоле любого католического храма.

Кан. 705 § 1. (ККВЦ)

На фото священнопраздновние Божественной Византийского обряда в Римской Базилике Святого Петра.
Audio
🎙️ У гэтым выпуску рубрыкі Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матывы ў творчасці крытыка Адама Бабарэкі. Нягледзячы на атэістычныя перакананні, ён ужывае ў сваіх артыкулах цытаты з хрысціянскіх і мусульманскіх тэкстаў, звароты, узятыя з царкоўных малітваў ці Святога Пісання. Бабарэка лічыць гэта апраўданым, бо савецкія пісьменнікі не пішуць пра Бога як пра рэальную істоту, а выкарыстоўваюць гэтае паняцце толькі як пэўны сымбаль. У якасці прыклада ён прыводзіць народную творчасць, у якой, паводле крытыка, пад вобразамі хрысціянскіх святых хаваюцца звычайныя беларускія сяляне.
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 20-26 студзеня

панядзелак-серада
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

23 студзеня, чацвер
Блаславёных мучанікаў Падляшскіх
18.00 – Літургія св. св. Яна Залатавуснага

24 студзеня, пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

25 студзеня, субота
18.00 – экуменічная малітва
(Катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя)

26 студзеня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
Святыми дарами, приносимыми во время Божественной Литургии, являются: хлеб, чисто пшеничный и свежевыпеченный, дабы отсутствовала всякая опасность того, что он окажется испорчен; а также, натуральное, неиспорченное виноградное вино.

Кан. 706. (ККВЦ)

На фото свежевыпеченные просфоры.
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
АДАМ СТАНКЕВІЧ.
Кардынал Кох: Нікейскі Сабор – фундамент хрысціянскай еднасці

У 2025 годзе хрысціянскі свет адзначае 1700-годдзе Першага Нікейскага Сабора. Кардынал Курт Кох падкрэслівае яго ключавое значэнне для сучаснага экуменічнага дыялогу і еднасці хрысціян.
+23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх падляшскіх мучанікаў з Пратуліна+
=У гэты дзень, у 1874 годзе, трынаццаць уніяцкіх вернікаў Пратуліна прынялі пакутніцкую смерць, застаючыся вернымі Каталіцкай Царкве. =Царкоўная гісторыя з самых першых стагоддзяў і да сённяшняга дня мае шмат прыкладаў самаахвяравання ў Імя Хрыста і за Царкву Хрыстову. Кроў мучанікаў - гэта насеньне Царквы.
=Звычайна маучаніцтва - гэта прыклад цвёрдай веры святароў і манаскіх асоб, якія з'яўляліся пастырамі і духоўнымі настаўнікамі для сваіх вернікаў. Аднак, трынаццаць мучанікаў падляшскіх уяўляюць сабой зусім іншы вобраз мучаніцства. Усе яны былі простымі сельскімі жыхарамі, якія працавалі на свецкай працы. Сёння дастаткова часта, у царкоўным асяроддзі можна сустрэць памылковую думку, што Царква - гэта выключна клірыкі. Аднак у гэтых абставінах мы бачым зусім іншае: звычайныя парафіяне аддаюць сваё жыццё за веру. Гэта вельмі добры прыклад для вернікаў, які дае зразумець, што адсутнасць або наяўнасць святога сану не робіць хрысціяніна горшым або лепшым за іншых. І сваім пакутніцкім подзвігам гэта пацвярджаюць блаславёныя мучанікі з Пратуліна паказваюць нам тое, што Царква - гэта не толькі храм, і не толькі святары, але і вернікі, ахрышчаныя, што атрымліваюць у Тайне Хросту Валадарскае святарства. +Няхай блаславёныя мучанікі Пратулінскія дапамагаюць сваім заступніцтвам і служаць прыкладам цвёрдай і непарушнай веры ў Хрыста для нас ўсіх, асабліва у гэтыя дні, якія Каталіцкая Царква прызначала для малітвы за еднасць хрысціян.
Forwarded from Илья Хромов
Трапар (глас 7) : Моц духа свайго
ўсяму свету паказаўшы,* трынаццаць слаўных мучанікаў нашых,* зямлю крывёю сваёю напаілі,* добраахвотна прыняўшы гэтыя пакуты,* і вянцы нябесныя за гэта атрымаўшы,* таму маліцеся да Хрыста Валадара, * каб даў нам вялікую міласць.

Кандак (глас. 2): Полымя светачамі стаўшы,* вы, боскія мучанікі, святлом цудаў асвятляеце ўсё стварэньне,* хваробы аздараўляеце, цемру глыбокую заўсёды разганяеце,* і за ўсіх нас да Хрыста Бога няспынна маліцеся.
🌿 23 студзеня Грэка-Каталіцкая Царква мае літургічны ўспамін Пратулінскіх мучанікаў. Падзеі ў Пратуліне сталі сымбалем цярпеньняў і перасьледу за веру ўсіх уніятаў на Падляшшы і ва ўсёй Холмскай уніяцкай япархіі на тэрыторыі Царства Польскага (куды тады ўваходзілі таксама мясьціны на поўнач ад Горадні ў раёне Сапоцкіна), дзе Унія была гвалтоўна ліквідаваная расейскімі царскімі ўладамі ў 1874-75 гг.

🔹 У прыбужскім мястэчку Пратуліне, што за 25 км на паўночны захад ад Берасьця, пры абароне сваёй ўніяцкай сьвятыні 26 студзеня 1874 году былі забітыя 9 вернікаў, 4 памерлі пазьней ад атрыманых цяжкіх ранаў, яшчэ 184 вернікі былі параненыя. Усяго ў выніку тых трагічных падзеяў 1874-75 гг. на Падляшшы загінулі 108 уніятаў, больш за тысячу ўпартых уніятаў былі арыштаваныя і высланыя на поўнач і ўглыб Расеі. Сотні ўніятаў з падляшскіх вёсак пакутвалі за адданасьць сваёй веры ў тым ліку і ў вязьніцы ў Берасьцейскай крэпасьці.
Мучанікі з Пратуліна былі пахаваныя расейскімі жаўнерамі без павагі і без удзелу нават самых блізкіх сваякоў, а іх магіла была зраўнаная з зямлёй, каб пра гэтае месца забылі. Аднак пратулінскія парафіяне захавалі памяць пра магілу сваіх мучанікаў, і пасьля таго, як Польшча ў 1918 годзе атрымала незалежнасьць, яна была належным чынам адзначана. 18 траўня 1990 году парэшткі мучанікаў былі ўрачыста перанесеныя з магілы ў парафіяльны рыма-каталіцкі храм у Пратуліне.
🌿 Парах Пратулінскай уніяцкай парафіі Сьвятой Тройцы а. Ёсіф Курмановіч, які не прызнаваў незаконна прызначанага расейскім ўрадам бяз згоды Рымскага Архірэя адміністартара Холмскай япархіі і не жадаў разам з сваімі парафіянамі пераходзіць ў расейскае праваслаўе, у студзені 1874 году, напярэдадні трагічных падзеяў у Пратуліне, быў зьмешчаны з пасады за адмову служыць у сінадальным абрадзе паводле маскоўскага службоўніка і ўвязьнены ў турме. Больш за паўгады гэты мужны і адданы Каталіцкай Царкве ўніяцкі сьвятар, які меў на той час сем дзяцей, прасядзеў у вязьніцы ў Берасьці. Жонка сьвятара разам з дзецьмі выехала тады на Галічыну, туды ж пазьней змог выехаць і сам сьвятар.

Прызначанага замест а. Ёсіфа Курамановіча праўладнага сьвятара-масквафіла, якога парафіяне не пусьцілі ў храм, за што так пацярпелі, нават і пасьля скасаваньня Уніі не прызналі. Уніяты катэгарычна адмовіліся хадзіць у царкву, дзе адбыўся расстрэл і пралілася кроў іх братоў. А ў 1886 годзе праваслаўныя ўлады вырашылі зусім разабраць драўляную царкву Сьвятой Тройцы ў Пратуліне. Каб уніяты не хадзілі ў касьцёл да рыма-католікаў, расейскія ўлады выдалілі з Пратуліна таксама і мясцовага пробашча, сам касьцёл зачынілі, а пазьней зрабілі з яго праваслаўную царкву.
🔸 Праз тры дзесяцігоддзі, адразу пасьля выхаду ў 1905 годзе царскага ўказу пра верацярпімасьць, большасьць загнаных у праваслаўе, але застаўшыхся вернымі Каталіцкай Царкве ўніятаў і іх нашчадкі, за немагчымасьцю вярнуцца ў грэка-каталіцтва, масава запісаліся рыма-каталікамі.

Справай мэтанакіраванага збору падрабязнай інфармацыі і апытаньнем сьведкаў пра перасьлед уніятаў на Падляшшы заняўся ардынарый новаўтворанай увосень 1918 году Седлецкай рыма-каталіцкай дыяцэзіі Генрык Пшазьдзецкі. Гэтым пачалі займацца польскія рыма-католікі, паколькі з палітычных прычынаў гэтага не маглі зрабіць тады грэка-каталіцкія біскупы.

Вайна і наступныя палітычныя падзеі ў ва Ўсходняй Еўропе, зьвязаныя з прыходам да ўлады камуністычных рэжымаў і забаронай Грэка-Каталіцкай Царквы, на дзесяцігоддзі прыпынілі працэс беатыфікацыі ўніяцкіх мучанікаў з Пратуліна, якія загінулі ад куляў расейскіх царскіх жаўнераў пры абароне сваёй сьвятыні. Справа беатыфікацыі ўніяцкіх мучанікаў з Падляшша была завершана ў юбілей 400-годдзя Берасьцейскай Уніі. Пра гэта сьпецыяльна прасілі Папу Яна Паўла II польскія рыма-каталіцкія біскупы і грэка-каталіцкі архібіскуп Перамышальскі Ян Мартыняк, а таксама Першаярарх УГКЦ Мірслаў Любачыўскі. Урачыстая беатыфікацыя Пратулінскіх мучанікаў адбылася ў катэдры сьв. Пятра 6 кастрычніка 1996 году. Тады ж Папа вызначыў дату літургічнага ўспаміну новых блаславёных мучанікаў Каталіцкай Царквы — 23 студзеня.
🔸 Чытаючы пра трагічныя падзеі ў Пратуліне, можна заўважыць, што існуе пэўная розьніца, якая датычыць даты гэтых трагічных падзеяў і літургічнага ўспаміну ўніяцкіх мучанікаў з Пратуліна. Паводле зьвестак, якія некалі падаў кс. Юзаф Прушкоўскі ў «Martyrologium czyli Męczeństwo Unii Ś-tej na Podlasiu» (1905), паўсюль пачалі лічыць 24 студзеня 1874 г. як дату сьмерці ўніятаў у Пратуліне і трагічных падзеяў, якія там адбываліся. Аднак, як высьвятліла польская дасьледчыца праф. Ганна Дылянгова, якая рыхтавала гістарычную даведку для беатыфікацыйнага працэсу 13 мучанікаў з Пратуліна, у пасьведчаньнях аб сьмерці ўсіх 13 уніяцкіх вернікаў з гэтай парафіі адназначна прысутнічае дата 14 студзеня старога стылю, запісаная словамі, што робіць немагчымым памылку. Розьніца паміж юльянскім і грыгарыянскім календарамі тады складала 12 дзён, таму паводле новага стылю гэтыя трагічныя падзеі мелі месца 26 студзеня, а не 24 студзеня.

У сувязі з шматгадовай традыцыяй шанаваньня ўніяцкіх мучанікаў з Пратуліна ў Седлецкай рымска-каталіцкай дыяцэзіі 24 студзеня, ардынарый гэтай дыяцэзіі біскуп Ян Мазур прыняў рашэньне і надалей пакінуць гэтую дату днём іх літургічнага ўспаміну.

Сінод біскупаў УГКЦ пастанавіў дапоўніць літургічны каляндар Царквы сьвятам ў памяць хрысьціянскага подзьвігу Пратулінскіх мучанікаў, якія загінулі за еднасьць Царквы. Грэка-Каталіцкая Царква ва Ўкраіне, Польшчы, Беларусі і ў сьвеце ўспамінае іх 23 студзеня (10 студзеня паводле юльянскага календара).
2025/02/01 12:53:22
Back to Top
HTML Embed Code: