Telegram Group Search
Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, – пра беларускую тэматыку падчас Мюнхенскай канферэнцыі:

«Уключаючы пытанне Беларусі ў парадак абмеркавання з прэзідэнтам ЗША і ў кантэкст еўрапейскай бяспекі, Украіна ў асобе прэзідэнта Зяленскага пацвердзіла, што з’яўляецца натуральным саюзнікам дэмакратычных сіл Беларусі. Я бачу ў гэтым адно з дасягненняў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Нагадаю, крыніца нашых праблем у бяспецы аднолькавая – Расійская Федэрацыя, якая адмаўляе нашым краінам у ідэнтычнасці і ставіць не толькі пад сумненне, але і прамую пагрозу дзяржаўнасць Беларусі і Украіны.

Беларусь і Украіна маюць працяглую агульную мяжу, і для Украіны патэнцыйная пагроза з поўначы выклікае зразумелыя перасцярогі. Беларускія дэмакратычныя сілы разумеюць гэта і гатовыя сінхранізаваць нашыя стратэгіі па бяспецы і нівеляванні пагрозы для Украіны і Беларусі.

Беларуская дэлегацыя на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы пераканалася, што беларускае пытанне не знятае з міжнароднага парадку дня, а таксама зрабіла ўсё магчымае, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў нашай краіне. Сталая цікаўнасць захоўваецца найперш у нашых еўрапейскіх партнёраў, якія разумеюць, што без бяспечнай Беларусі не можа быць бяспечнай Еўропы»

На фота: Вадзім Кабанчук і Святлана Ціханоўская падчас сайд-івэнту «Беларусь пасля выбараў 2025: каталізатар перамен або пешка ў чужой гульні?»; сустрэча з кангрэсменам Джо Вілсанам і дзяржсакратаром па замежных справах Вялікабрытаніі Дэвідам Лэмі.

@CabinetBelarus
«Беларускія палітвязні ў крытычным стане. Гэта нельга ігнараваць»

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, звяртаецца да міжнародных партнёраў, праваабаронцаў, СМІ і неабыякавых беларусаў і беларусак:

«У беларускіх турмах працягваецца мэтанакіраванае знішчэнне людзей. Праз пазбаўленне медыцынскай дапамогі, катаванні і ізаляцыю іх даводзяць да стану, калі жыццё вісіць на валаску. Асабліва цяжкая сітуацыя ў Вікторыі Кульшы, Алены Гнаук і Вольгі Маёравай, і мы не маем права адварочвацца ад іх пакут.

Вікторыя Кульша ўжо тройчы асуджаная па артыкуле 411 («злоснае непадпарадкаванне»), што на практыцы азначае бясконцыя тэрміны. Яна перажыла дзве спробы суіцыду, тры галадоўкі, у яе цяжкія праблемы з ныркамі. У 2024 годзе яна трымала сухую галадоўку. На мінулым тыдні да яе выклікалі рэанімацыю, бо яна ўжо не можа ўстаць на ногі. Калі ныркі канчаткова адмовяць, без дыялізу яна не выжыве. Гэта не пакаранне, гэта катаванне і асуджэнне на смерць.

Алена Гнаук адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні, і за гэта яе сістэматычна знішчаюць. Са студзеня 2025 года – 20 сутак у ШІЗА і ўжо паўгода ў ПКТ. У яе цяжкія крывацёкі, звязаныя з праблемамі са страўнікам, а ў 2024 годзе яна тыдзень не магла нават устаць у медыцынскай частцы калоніі. Яна працягвае змагацца, але сілы сыходзяць, а дапамога ёй не аказваецца.

Вольга Маёрава рызыкуе цалкам страціць зрок. У яе катаракта, рубцы, пагроза поўнай слепаты. Яна звярталася па дапамогу, але медыцынская частка калоніі адмовіла ў лячэнні. Больш за тое, з-за статусу «тэрарысткі» ёй не перадаюць лекі і медыцынскія бандэролі ад родных.

Не проста парушэнне правоў чалавека. Катаванні. Павольныя забойствы. Беларускія палітвязні ў крытычным стане. Гэта нельга ігнараваць.

Мы просім аб максімальным распаўсюджванні гэтай інфармацыі праз медыя і праваабарончыя арганізацыі. Мы патрабуем ад рэжыму ў Беларусі тэрміновых дзеянняў па аказанні медыцынскай дапамогі ўсім палітвязням. І мы патрабуем жорсткага міжнароднага рэагавання на тое, што адбываецца з жанчынамі ў турмах Беларусі.

Усе звесткі пра гэтых жанчын сталі вядомыя дзякуючы палітвязням, якія цяпер на волі.

Беларускія дэмсілы ўжо доўгі час настойліва звяртаюцца да міжнароднай супольнасці, каб дамагчыся вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў. Святлана Ціханоўская рэгулярна ўздымае гэтае пытанне на міжнародных пляцоўках, і нядаўняя Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы – толькі адзін з прыкладаў. Падчас двухбаковых сустрэч і панэльных дыскусій кіраўніца Кабінета зноў нагадала партнёрам, што сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі крытычная і патрабуе тэрміновага рэагавання.

Дапамагчы можа кожны і кожная – распаўсюдзіце гэтую інфармацыю. Нельга маўчаць, калі людзей мэтанакіравана знішчаюць»

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Беларускія палітвязні ў крытычным стане. Гэта нельга ігнараваць» – Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, звяртаецца да міжнародных партнёраў, праваабаронцаў, СМІ і неабыякавых беларусаў і беларусак: «У беларускіх турмах працягваецца…
Кіраўніца Кабінета ўзняла пытанні вызвалення беларускіх палітзняволеных падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

У прыватнасці Святлана Ціханоўская сустрэлася з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам і выступіла падчас панэльнай дыскусіі аб рэпрэсіях з удзелам Юліі Навальнай і эксперткі Брукінгскага інстытута Фіоны Хіл.

Вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека кіраўніца Кабінета перадала дакументы ад беларускіх праваабаронцаў пра апошнюю хвалю рэпрэсій, сітуацыю ў турмах і спісы палітвязняў, якія знаходзяцца ў крытычным стане.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што сітуацыя катастрафічная і патрабуе неадкладнага ўмяшання, і заклікала Вярхоўнага камісара спрыяць гуманітарным вызваленням, забеспячэнню доступу да зняволеных і спыненню практыкі інкамунікада.

Таксама кіраўніца Кабінета перадала дакумент з прапановамі крокаў для вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій, заклікала да большай рашучасці ў гэтым напрамку.

Асобна абмяркоўвалася запланаваная на сакавік прэзентацыя справаздачы групы незалежных экспертаў ААН пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. У справаздачы фіксуюцца доказы злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да беларусаў.

@CabinetBelarus
Дададзім беларускую мову ў Amazon KDP разам!

Напярэдадні Дня роднай мовы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета падтрымлівае акцыю #BezosGiveMeMyBook і заклікае далучыцца да яе ўсіх ахвотных.

Вы можаце паўдзельнічаць у зборы подпісаў пад зваротам да кампаніі Amazon KDP, каб платформа адкрыла магчымасць карыстання беларускай мовай – і дазволіла беларускім аўтарам і аўтаркам легальна і зручна выдаваць і прадаваць кнігі на ёй.

Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета: «Мы горача падтрымліваем ініцыятыву #BezosGiveMeMyBook, якую запусціла беларуская актывістка Марыя Грыц.

Яна звярнулася да Amazon з заклікам адкрыць беларускую мову для карыстання ў Kindle Direct Publishing (KDP) – сэрвісе, які дазваляе любому чалавеку самастойна выдаваць кнігі, коміксы ці альбомы.

Падобныя платформы, якія можна назваць сучасным самвыдатам, ужо сталі натуральнай часткай кніжнай індустрыі ва ўсім свеце. Яны робяць выдавецкі працэс больш даступным і дазваляюць кожнаму ствараць і распаўсюджваць уласныя творы.

Падтрымка беларускай мовы ў KDP – гэта не толькі тэхнічнае пытанне. Гэта важны крок да яе міжнароднага прызнання і пашырэння магчымасцей для беларускіх аўтараў.

Папулярызацыя беларускай мовы на глабальных платформах – частка стратэгіі дэмакратычных сіл Беларусі і адна з мэт нацыянальнага адраджэння. Стварэнне культурных, навуковых і адукацыйных прадуктаў на беларускай мове – гэта і абарона нацыянальнай ідэнтычнасці, і спосаб умацаваць пазіцыі Беларусі ў свеце.

Будзьма беларусамі! Пішыма, выдавайма і чытайма па-беларуску!»

#AddBelarusianToAmazon #ДзеньРоднайМовы

@CabinetBelarus
«Абяцанні Лукашэнкі пра заробкі па 500 долараў так і засталіся нявыкананымі»

Намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў пытаннях аховы здароўя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Станіслаў Салавей пракаментаваў заявы дзяржаўнай прапаганды аб заробках беларускіх медыкаў:

«Тэлеканал АНТ, які знаходзіцца пад кантролем рэжыму Лукашэнкі, апублікаваў у Instagram відэа, у якім сцвярджаецца, што сярэдні заробак работніка сістэмы аховы здароўя ў 2024 годзе складае 2111 рублёў да выліку падаткаў. Урачы-спецыялісты нібыта атрымліваюць 3576 рублёў у месяц, а медсёстры – ад 1460 да 1656 рублёў.

Уважлівы глядач убачыць, што заробкі пазначаны да выліку падаткаў і абавязковых адлічэнняў, што істотна зніжае рэальны даход. Але прапагандысты відавочна робяць стаўку на тых, хто не ўнікае ў дэталі. Мэта, відаць, паказаць, як нядрэнна ў Беларусі зарабляюць урачы.

Але калі гэта сапраўды так, чаму працягваецца іх масавая працоўная міграцыя? Чаму ўлады, прызнаючы праблему адтоку кадраў у медыцыне, змагаюцца з ёй чым заўгодна, акрамя павышэння заробкаў і паляпшэння ўмоў працы?

Мімаволі прыходзіць на розум анекдот, калі ў палаце ў аднаго пацыента тэмпература 42,0°C, а ў другога ўжо 31,2°C – і яму ўжо нічым не дапамагчы. А вось сярэдняя па палаце 36,6°C – норма!

Дастаткова зазірнуць на сайт вакансій rabota.by, каб убачыць рэальны стан спраў.

Урач-тэрапеўт у Магілёўскай бальніцы хуткай дапамогі можа разлічваць на 2500–2700 рублёў да выліку падаткаў, у Мінску – на 2000–2400 рублёў. А вось урач-анколаг у Валожынскай ЦРБ атрымае 1100–1500 рублёў на рукі, урач-педыятр у Мінску – ад 1500 рублёў чыстымі. Пошук па слове «врач» на гэтым сайце выдае 226 вакансій, большасць з якіх прапануюць заробкі ніжэй заяўленага прапагандай узроўню. Больш высокія даходы абяцаюцца ў прыватных клініках або на адміністрацыйных пасадах.

Калі звярнуць увагу на рэакцыю людзей у каментарах пад прапагандысцкім ролікам, становіцца відавочна: у грамадства назапасіліся сур’ёзныя прэтэнзіі да ўлады. Дзякую смелым каментатарам! Што тут скажаш, абяцанні, напэўна, пятнаццацігадовай даўніны ад Лукашэнкі пра заробкі па 500 долараў так і засталіся нявыкананымі.

Рэальныя зарплаты медыкаў прыкметна ніжэйшыя за заяўленыя, нават пры працы на паўтары стаўкі. Асабліва востра стаіць пытанне ў медсясцёр, якія працуюць звышурочна, але атрымліваюць на рукі далёка не сярэднюю. Людзі скардзяцца, што пры такіх заробках дзяржава далёка не заўсёды дае інтэрнат, і значная частка даходаў ідзе на здымнае жыллё.

Словам, рэальная сітуацыя ў ахове здароўя далёкая ад вясёлкавай карціны, якая малюецца дзяржСМІ. Без зменаў мы рызыкуем сутыкнуцца з яшчэ большым крызісам, наступствы якога будуць цяжка адчувацца на ўсіх узроўнях».

@CabinetBelarus
Бланк для дыктоўкі 2025.pdf
227 KB
Агульнанацыянальная дыктоўка адбудзецца ўжо заўтра, у Дзень роднай мовы!

Суарганізатарамі дыктоўкі ў гэтым годзе сталі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета і тэлеканал «Белсат».

Дыктоўку ў эфіры «Белсата» правядзе пісьменніца Ева Вежнавец.

Зладзіць уласную дыктоўку ў школе, офісе, дома ці ў культурніцкай прасторы дыяспары можаце і вы!

Для гэтага выкарыстайце тэкст «Роднае слова» (паводле артыкула Цёткі) і бланк, якія далучаныя да паведамлення.

Гэта выдатная магчымасць праверыць свае веды беларускай мовы, адчуць еднасць з іншымі ўдзельнікамі і падтрымаць родную культуру.

#ДзеньРоднайМовы

@CabinetBelarus
У Дзень роднай мовы падключайцеся да эфіру «Белсата» і прымайце ўдзел у беларускай дыктоўцы

Дыктоўку правядзе пісьменніца Ева Вежнавец (Святлана Курс).

21 лютага, у 20:30 па беларускім часе, пераходзьце па спасылцы і далучайцеся да падзеі.

Таксама вы можаце зладзіць уласную дыктоўку ў школе, офісе, дома ці ў культурніцкай прасторы дыяспары. Для гэтага карыстайцеся матэрыяламі, якія падрыхтавала для вас Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў супрацоўніцтве з беларускімі мовазнаўцамі, па спасылцы.

#ДзеньРоднайМовы

@CabinetBelarus
Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі адносна месца і будучыні Беларусі ў архітэктуры рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе

На пасяджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета 19 лютага 2025 года прынятая заява адносна месца і будучыні Беларусі ў архітэктуры рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заяўляе наступнае:

Кабінет лічыць стратэгічна важнай і цалкам падзяляе пазіцыю Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, агучаную падчас Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі, у якой падкрэслена, што «ўсходняя мяжа Украіны, усходняя мяжа Беларусі, усходнія межы краін Балтыі, усходняя мяжа Фінляндыі – гэта самая моцная лінія бяспекі для ўсіх нас у Еўропе таму, што гэта рыса міжнароднага права».

Кабінет адзначае, што рэгіянальная бяспека можа быць рэальна гарантавана толькі пры ўмове існавання незалежнай дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі.

Падкрэсліваем неабходнасць правядзеня перамоў пра будучыню рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе з улікам інтарэсаў беларускага народу, Украіны і Еўрапейскага саюзу.

Кабінет упэўнены, што беларускі народ можа стаць донарам сістэмы рэгіянальнай бяспекі пры ажыццяўленні дэмакратычных змен у Беларусі, і будзе рабіць усё магчымае, каб беларусы занялі сваё годнае месца ў еўрапейскай сям’і народаў.

Варшава, Вільнюс
19 лютага 2025 года

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі адносна месца і будучыні Беларусі ў архітэктуры рэгіянальнай бяспекі ў Еўропе На пасяджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета 19 лютага 2025 года прынятая заява адносна месца і будучыні Беларусі ў архітэктуры…
Пазіцыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях санкцый і патэнцыйнага вызвалення палітвязняў

19 лютага адбылося пасяджэнне Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, падчас якога была ўзгодненая пазіцыя па пытаннях санкцый і патэнцыйнага вызвалення палітвязняў.

Кабінет лічыць, што ўвядзенне санкцый з боку міжнародных партнёраў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з’яўляецца адным з важных інструментаў для прымушэння рэжыму змяніць унутраную палітыку і забяспечыць выкананне міжнародных абавязацельстваў.

У кантэксце кансультацый па вызваленні палітзняволеных, Кабінет заяўляе наступнае:

1. Рэжым Лукашэнкі павінен поўнасцю спыніць палітычныя рэпрэсіі.

2. Рэжым Лукашэнкі павінен вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць іх крымінальны і адміністратыўны пераслед, адмяніць незаконныя прысуды. Вызваленым палітвязням павінен быць дадзены выбар: застацца ў Беларусі ці выехаць за яе межы.

3. Палітычная і грамадская дзейнасць, праца незалежных СМІ павінны быць цалкам дэкрыміналізаваныя. У Рэспубліцы Беларусь павінна быць адноўленае дзеянне прававой сістэмы, якая забяспечвае належную павагу да правоў чалавека.

4. Пры выкананні вышэйзгаданых умоў частка санкцый ЗША можа быць паэтапна прыпынена, каб пераканацца ў тым, што рэжым належным чынам выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы.

Адначасова Кабінет падтрымлівае дзеянні ЕС, накіраваныя на працяг санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі за парушэнне правоў чалавека і саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.

Варшава, Вільнюс
19 лютага 2025 года

@CabinetBelarus
У Дзень роднай мовы да беларусаў і беларусак звяртаецца Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета:

«Сёння мы адзначаем Дзень роднай мовы. Доўгі час беларусам распавядаюць, што не важна, на якой мове размаўляць. Што ў нас дзяржаўнае двухмоўе, і таму можна цалкам не ведаць і не карыстацца матчынай мовай, бо ўсе паўсюль размаўляюць па-руску.

Людзі, абыякавыя да нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, таксама могуць казаць: мы жывём у глабальным свеце, таму не важна, на якой мове ты размаўляеш, пагатове ўвесь свет размаўляе па-англійску.

Але ўсе гэтыя пазіцыі і аргументы часта хаваюць за сабой проста банальнае нежаданне вучыцца новаму ці менш звыкламу, або негатоўнасць мяняць уласныя звычкі. Беларусы доўгі час спадзяваліся, што мова – гэта наш скарб, які мы будзем берагчы як спадчыну продкаў, але не карыстацца ім, а яна так і застанецца нашым здабыткам.

На практыцы ж мы бачым, што чым менш гучыць беларуская мова ў школах, чым радзей вы можаце яе пачуць проста на вуліцы ці ў краме, чым меней яе на вулічных указальніках ці на шыльдах устаноў, чым менш гэтай мовы ў медыйнай прасторы – тым менш беларусаў пачынаюць лічыць яе роднай і карыстацца ёю. Нашыя класікі, якія бачылі, з якой лёгкасцю адмаўляліся ад роднай мовы ўчорашнія вясковыя жыхары, што на ёй размаўлялі з маленства, папярэджвалі, што, згубіўшы ўласную мову, мы можам згубіць саміх сябе. У нашым рэгіёне, на жаль, гэта небяспека страціць нацыянальныя карані ўзрастае ўтрая.

Тым не менш менавіта родная мова – гэта тое, што злучае чалавека з яго сям’ёй, продкамі і культурай. Беларусам сапраўды ёсць чым ганарыцца ў сваёй гісторыі. Старабеларуская мова была мовай першай друкаванай кнігі ва Усходняй Еўропе, на ёй быў напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага – першай канстытуцыі ў Еўропе. На ёй пісаліся і пішуцца годныя кнігі і песні, на ёй можна файна жартаваць ці весці ўласны блог. Мы маем памятаць, што менавіта мы робім сваю мову жывой, мы самі і нашы дзеці. Таму давайце больш і часцей карыстацца гэтай мовай дома і на людзях, каб засведчыць самім сабе, што беларусы як нацыя не ўмёрлі».

#ДзеньРоднайМовы

@CabinetBelarus
Павел Латушка звярнуўся з вітальным словам да фіналістаў IV Міжнароднага дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы ў Беластоку:

«Мова – гэта вялікі народны скарб, які перадаецца з пакалення ў пакаленне. Яе нельга не шанаваць, бо гэта не проста словы, а душа народа. Як нельга не паважаць родны народ, так нельга забываць яго мову, бо ў ёй жыве яго гісторыя і нацыянальная годнасць», адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета.

Конкурс, арганізаваны фондам TUTAKA і Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку, стаў важнай падзеяй для ўсіх, хто імкнецца захаваць і папулярызаваць беларускую мову. Мерапрыемства сабрала шырокае кола ўдзельнікаў, зацікаўленых у развіцці беларускай культуры і падтрымцы дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне.

Павел Латушка падкрэсліў, што мова гэта не толькі сродак камунікацыі, але і найважнейшы элемент нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Ён адзначыў, што нават у часы рэпрэсій і жорсткіх абмежаванняў на яе выкарыстанне беларуская мова працягвае гучаць дзякуючы тым, хто яе шануе, вывучае і развівае.

У знак удзячнасці за ўклад у развіццё беларускай культуры Павел Латушка перадаў лаўрэатам падарункі цішоткі з нацыянальным арнаментам. Таксама намеснік кіраўніцы Кабінета прачытаў урывак са знакамітай паэмы «Рыбакова хата» Якуба Коласа, які тычыцца героя гэтага твора, рыбака Сымона Латушкі. Палітык распавёў асабістую гісторыю, як ён атрымаў у падарунак гэты твор Песняра (кнігу, якая была выдадзена яшчэ пры жыцці Якуба Коласа) падчас наведвання філіяла музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына».

У межах паездкі ў Беласток Павел Латушка таксама сустрэўся з:

ваяводам Падляскага ваяводства Яцэкам Бжазоўскім і намеснікам прэзідэнта Беластока Рафалам Рудніцкім, якія таксама выступілі на адкрыцці Міжнароднага дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы ў Беластоку;

рэдакцыяй незалежнага выдання «Мост», а таксама даў інтэрв’ю прадстаўнікам розных медыя, уключаючы «Радыё Рацыя», «Gazeta Wyborcza», «Polskie Radio Białystok».

@CabinetBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/02/22 00:57:53
Back to Top
HTML Embed Code: