group-telegram.com/MDziadok/357
Last Update:
Віншуем Міколу з днём народзінаў!
У прымусовай немагчымасці ліставання з ім гэтымі днямі, мы ўзгадваем міколавыя словы наконт яго свята два гады таму:
"На дадзены момант ёсць пэўнае адчуванне страчаных магчымасцяў, і што жыццё віруе, а я як быццам у замарозцы, як герой Сталоне ў фільме “Разрушитель”. Не хапае, канешне, такого звыклага адчування, што Ты ў плыні, у працэсе, што Ты - дзейсная асоба ў рэчаіснасці.
Аднак зачыняючы адныя дзверы, жыццё заўсёды адчыняе іншыя, і няволі гэта таксама датычыцца на ўсе 100%. Таму не марнуюся і не скарджуся. Жыву, думаю, вучуся, працую над сабой і імкнуся не марнаваць аніводнай хвіліны з адведзенага мне часу ў няволі”.
Сёння яму спаўняецца 36 гадоў. Гэта чацвёрты дзень народзінаў, які ён святкуе за кратамі.
Мікола чалавек неімавернай моцы. Нам сумна разумець якімі выпрабаваннямі гартуецца яго сіла і, разам з тым, мы надзвычай ім ганарымся.
Спадзяемся як мага хутчэй зноў пабачыць яго на волі.
BY Mikola Dziadok
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/at6RlC6CJbkHz2JFPzUkSosMdffsA_-2h3oEramch-UjRT5TrFn49voCI7zslHYhshoO5uZODdhhbdXzK94Cp0u6SPAIDQRAOJmFwnbCIVMFUbZ8YG1ZXzson6-LWgXyaPjTE0FPt7_e5NzIhspVOqEfUNbp2h6ObXi4BnjFeBxlI6bAgJujkhM6HOroDeu-FaFEk00B8QBFDX6pp11Viyse66SFeK3qzMVRVvXI9gIaLsaNE06NsLe_o3X41qneiIwes9cPrhY2pAV8szJd2X4j_iOobaNHCpuAFbHvILXgAVVboTt_HyUeT9xAZ_1aRacDQ-0fvqWeBhCw9bmqWQ.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/MDziadok/357